Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Асаблівасць прыёмнай кампаніі гэтага года: увядзенне прафесійна-псіхалагічнай суразмовы, якая адыгрывае вельмі важную ролю іяк бы з’яўляецца дазволам на ўдзел у конкурс па выбранай абітурыентам спецыяльнасці.
Пытанні ў камісіі да абітурыентаў былі розныя: каму пашчасціла, той распісаў пра фарбы свайго жыцця і вучобы і атрымаў цудоўную паперку. Калі не – расказвалі пра сацыяльна-эканамічны, палітычны стан як Беларусі, так і іншых краін, пра беларускіх партнёраў у вобласці прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Адна «дарослая» журналістка расказала мне, што калісьці нешта падобнае праводзілася ў БДУ (у мінулым стагоддзі) на факультэце журналістыкі. Гэта было абаснавана вялікім конкурсам – каля 20-ці чалавек на месца, і выглядала вельмі лагічна: дазволам на ўдзел у конкурсе з’яўлялася напісанне сачынення на вольную тэму, дзе пры праверцы не ўлічваліся арфаграфічныя памылкі, а разглядаліся стыль напісання, здольнасць раскрыць тэму. Хто праходзіў гэта выпрабаванне, удзельнічаў яшчэ ў шэрагу этапаў, адным з каторых з’яўлялася і напісанне «рэпартажу»: абітурыентам даваўся пэўны час, яны хадзілі па вуліцах Мінска, што ўбачылі – тое і напісалі і г.д.Так званы «творчы конкурс» і выявіў тых, хто насамрэч марыць аб журналістыцы і нечага варты. А потым ужо тыя, хто вытрымаў спабор, здаваў «нармальныя» экзамены.Гэта было цяжка для абітурыентаў, можа таму і адмовіліся ў наступныя гады ад такіх эксперыментаў… Але, паўтаруся – у гэтым была логіка.
А з якой мэтай зараз увялі суразмову, застаецца толькі разважаць...
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць