падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

ВЕЛІКАВОКІ СВЕТ АНІМЭ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 7
ГоршаяЛепшая 
Піша Міхал СКАЎЦКІ   
10.04.2008 г.

 Гарадзенскі анімэ-клуб «Геншыкен» ладзіў Фан-арт для аматараў японскага мастацтва… Памяшканне «Камелота» з яго сярэднявечным антуражам стала ўдалым месцам правядзення гэтага мерапрыемства. Імпрэза складалася з конкурсу лепшых малюнкаў у стыле анімэ, касцюміраванай прэзентацыі і танцу гейш. Фан-арт сабраў не толькі сябраў «Геншыкен», але і многіх іншых аматараў анімэ-мастацтва. Гэта мерапрыемства стала своеасаблівай рэпетыцыяй перад усебеларускім злётам прыхільнікаў папулярнай субкультуры, які адбудзецца ў маі. Месцам правядзення плануецца зрабіць турбазу «Купалінка».

Няцяжка здагадацца, што назва руху анімэ з’яўляецца скарочаным варыянтам слова «анімацыя». Так у Японіі называюць любыя аніміраваныя фільмы. У сусветнай культуры паняцце «анімэ» прынята звязваць менавіта з японскай мультыплікацыяй. Жанр анімэ бярэ пачатак у 60-я гады мінулага стагоддзя, калі Японія на фоне свайго эканамічнага цуда стала адкрытай для сусветнай супольнасці, а японскія аніматары, напэўна,  пазнаёміліся з творамі студыі У.Дзіснэя. Выразныя вочы, якія займаюць ледзьве не палову твару мульцяшкі– прыклад уздзеяння дзіснэеўскай традыцыі. Уплыў амерыканскай мультыплікацыі яскрава назіраўся ў ленце «Астрабой», якая стала адной з першых анімэ твораў.

 Паступова японская мультыплікацыя набывала толькі яму ўласцівыя рысы. Дзякуючы  ўнікальнаму стылю малюнкаў, творы мастацтва анімэ валодаюць незвычайнай эмацыянальнай афарбоўкай. З часу з’яўлення рускамоўных версій гэтыя творы знаходзяць сваіх прыхільнікаў у Беларусі, Расіі, Украіне і многіх іншых постсавецкіх краінах.

Незвычайнай папулярнасцю сярод гарадзенцаў анімэ карыстаецца ужо на працягу некалькіх год. Пачыналася ўсё з аднаго вельмі ініцыятыўнага маладога чалавека, які арганізаваў клуб па інтарэсах. Ідэя абрастала магчымасцямі і справамі. У выніку,у лістападзе 2006 года было зарэгістравана аматарскае аб’яднанне «Геншыкен». Пакуль гэта адзіны ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны клуб анімэшнікаў са сваёй арганізацыйнай структурай і нават прэзідэнтам.

На сённяшні дзень клуб мае 35 сяброў, але колькасць іх расце, так як аматараў анімэ сярод гарадзенцаў становіцца ўсё больш. Маецца секцыя японскай мовы, фан-арту (маляванне мангі), секцыя кансолей і інш. Гродзенскія анімэшнікі прымаюць ўдзел у штогадовых анімэ-фэстывалях, сярод іх шырока вядомай з’яўляецца Хіган – унікальная выстава, якая чарговы раз будзе праводзіцца восенню ў Мінску. Тры разы ў тыдзень сябры «Геншыкен» збіраюцца, каб распланаваць сваю дзейнасць і падзяліцца ўраджаннямі ад той ці іншай навінкі ў свеце анімэ.

Удзельнікі конкурсу фан-арта ў нядзелю маглі не толькі выявіць лепшага аўтара малюнка ў анімэ-стылі, але і атрымаць асалоду ад DDR (Dance Dance Revolution) – папулярнага сярод анімэшнікаў усяго свету музычна-танцавальнага апарату. Сярод забаў былі кансольныя гульні і карты. Калі раптам нехта ўбачыць гэтыя карты упершыню, то, напэўна, здзіўленню не будзе межаў. Замест звыклых трэфаў і бубнаў на картах выявы дзіўных істот і нейкія містычныя надпісы. Любы анімэшнік з радасцю растлумачыць, што гэта калекцыйная картачная гульня «Yu-Gi-Oh!». Сэнс яе такі ж, як у вельмі наварочаных шахмат. Нечым яна нагадвае сюжэт папулярнай кампутарнай гульні «Heroes III». Танец гейш стаў кульмінацыяй імпрэзы і яе ізюмінкай. Асабліва ўражваюць касцюмы. Чорныя з блескам кімано самураяў і яркія сарі – касцюмы японскіх гейш – усе гэтыя касцюмы створаны рукамі Тані-Chezet і Ілоны-Кананю, сябровак клуба, якім дапамагае Святлана, маці Тані. Сапраўды моднае сямейнае хоббі! Дарэчы, на тое, каб папрасаваць адзін касцюм, дзяўчыны патрацілі больш гадзіны.   

 Гледзячы на натхненне, з якім анімэшнікі ствараюць новыя вобразы і цікавяцца мастацтвам анімэ, разумееш, якую асалоду можа прыносіць справа, шчырым аматарам якой ты з’яўляешся. Такіх шчырых аматараў, напэўна, і сабраў клуб «Геншыкен».

Jison-Яўген, прэзідэнт клуба  «Геншыкен»:

– Трошкі шкада, што абывацелі блытаюць анімэ з «пакемонамі». Мы дзейнічаем, каб упэўніць, што падобнае параўнанне няправільнае і што анімэ – гэта цудоўнае і ўнікальнае мастацтва. Я вельмі рады, што анімэ знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод нас. Гэта карыснае захапленне. Гэта здаровая альтэрнатыва заганам, кшталту алкаголю і наркотыкаў.

Павел-ODD, удзельнік конкурсу, сябра клуба:

– Гэты конкурс дазваляе паказаць свой творчы мастацкі талент, пазнаёміцца з людзьмі, з якімі маеш агульныя інтарэсы, людзьмі, якія любяць маляваць і любяць анімэ.

Сакусенсава-сенсей-Павел, сябра клуба, член аргкамітэту:

– Наша мерапрыемства мела вялікі поспех. Была насычаная праграма. Усім было цікава і весела. Праўда, магло быць больш людзей. Але наша аб’яднанне не камерцыйнае, і піяр мы праводзім толькі ўласнымі сіламі і за ўласныя сродкі, таму многія людзі проста не ведалі пра гэты конкурс. Гэта можна нам дараваць – мерапрыемства такога плану праводзілася намі ўпершыню. У далейшым мы плануем пашырыць нашу праграму, зрабіць яе больш яркай і насычанай, запрасіць гасцей з усёй Беларусі.

Міхал СКАЎЦКІ,
фота аўтара 

 

Каментарыi 

  1. #4 Гаки-тян
    2008-05-0218:15:18 Статья предназначено исключительно для того, что бы дать людям понять, что аниме - это не только "японские мультики" но и целый интересный мир, в котором каждый может найти себе место.
  2. #3 Равбецкая
    2008-04-1210:39:33 Дело в том, что если любой материал, несущий в себе позитив, расценивать как "скрытую рекламу", журналистику можно превратить в элементарную книгу жалоб БЕЗ предложений. А сие весьма печально. К счастью, жизнь разнообразнее однобоких на нее воззрений…
  3. #2 alieshka
    2008-04-1200:17:19 A pa-mojmu, autar nie mieu na mecie reklamavac dadzieny klub
  4. #1 Sakusensawa
    2008-04-1116:45:25 Скрытая реклама: Вступайте в клуб "Геншикен"!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY