падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

Шлях да баракаў Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 2
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
31.01.2008 г.

 Ёсць вуліцы цэнтральныя, шырокія, важкія. Ёсць не шумлівыя, аднапавярховыя. Так спявае ў сваім шлягеры 80-х Юрый Антонаў.

Вось гэтыя вузкія, неасфальтаваныя, без тратуараў больш даспадобы многім жыхарам абласнога цэнтра, што насяляюць гэтак званы прыватны сектар.

На самой справе, калі праходзіш па гэтых вуліцах і завулках сэрца замірае ад шматлікасці архітэктурных вынаходніцтваў, пышных садоў, якія аздоблены вытанчанымі аздобленымі металам і бетонам  парканамі, што стаіць грозным, маўклівым сведчаннем -гэта маё, уласнае, сюды няпрошаных гасцей не запрашаюць.

На жаль, гэтая ідылія ўласнага двара з домам і садам  апошнім часам у Гародні парушана. На так званы прыватны сектар пачалі квапіцца тыя будаўнічыя арганізацыі, што спецыялізуюцца на ўзвядзенні шматпавярховых гмахаў, дзе сусед з суседам рэдка бачацца, і, нават, не ведаюць адзін аднаго. Найбольш яскравым прыкладам ў Гародні з’яўляецца адна з самых доўгіх вуліц горада - вуліца Савецкіх памежнікаў. Асабліва вялікі апетыт аматараў будаўніцтва Гродзенскіх хмарачосаў да часткі вышэйназванай вуліцы ад ААТ “ Белкард “ да лініі абутковай фабрыкі.  Тут пераважае аднапавярховы прыватны сектар праўда пры адсутнасці большасці камунальных зручнасцяў.На гэтым і спрабуюць сыграць супраць  ўласнікаў забудоўшчыкі шматпавярховак. А, што яшчэ надзённа для іх, так гэта блізасць да гістарычнага цэнтра, развітая сетка камунікацый, ды і кошт квадратнага метра жытла пры гэтым значна ўзрастае, а гэта дадатковы прыбытак фірмам Адным словам будуй і засяляй навасёлаў у вежавыя дамы, бяры за гэта з іх немалыя сродкі. Выгадна ўсім, горад на першы погляд добраўпарадкоўваецца, набірае прыемны вонкавы выгляд, скарачаецца чарга безкватэрнікаў, банкі атрымліваюць свае дывідэнты. Дык толькі  вось, не спяшаюць пакідаць свае абжытыя дамы тыя, каго зараз завуць уладальнікамі гарадской сядзібы. 

Нядаўна жыхарка вуліцы Зана (пажадала застацца невядомай) збірала подпісы, каб яе дом не трапіў у спіс “пад знос”. Жыхары ўсіх бліжэйшых дамоў падтрымалі просьбу суседкі. І, што характэрна, калі ідзеш па гэтай частцы горада, то бачыш, як грамадзяне самі займаюцца новабудоўлямі. Кожны будуе ці рамантуе сваю сядзібу на свой густ і на ўласны матэрыяльны дастатак. Ніхто з іх  не выяўляе імпэту стаць жыхаром шматкватэрнага барака – гмаху. А калі не даеце веры, прагуляйцеся па прыватным сектары ад будынка абласной Філармоніі да вуліцы Паповіча, паразмаўляйце з яе жыхарамі і пераканайцеся.     

Наталля Астроўская

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY