падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

“Таму што так танней…” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
30.08.2007 г.
Старая ГорадняЗамест Старога Маста –  металічны чатырохпалосны, на месцы прыбярэжнага Падолля – маставая аўтамагістраль. 30 жніўня ўлады прадставілі планы рэканструкцыі Гродна журналістам.      

Няма межаў ліберальнасці гарадзенскіх ўладаў. У чэрвені ў адказ на “трывожныя сігналы” з боку моладзі праводзіцца круглы стол па праблемах “рэканструкцыі”, не праходзіць і дзвюх месяцаў, як усе (!) “нячэсныя” журналісты запрашаюцца на адкрытую прэс-канферэнцыю “Аб добраўпарадкаванні і рэалізацыі генплана Гродна”.

Пачалася канферэнцыя з уступнага слова мэра Антоненкі, якія пасля прадказальных тэзісаў “горад расце, развіваецца…клапоцімся аб захаванні баланса паміж сучасным і старажытным…і г.д.” нечакана прарэзюмаваў: “Разам з тым, цешыць, што працэсы добраўпарадкавання Гродна цікавяць не толькі жыхароў горада і іншых рэгіёнаў, а і міжнародную супольнасць. І ўсё гэта таксама дзякуючы вам, - кіўнуў у бок “нячэсных”.

Далей слова ўзялі непасрэдныя рэалізатары “добраўпарадкаваня” – галоўны архітэкатр горада Уладзімір Анісімаў і дырэктар “Гроднаграмадзянпраекта” Уладзімір Дзяжко.

Выступы абодвух у асноўным былі прысвечаны вырашэнню, на іх погляд, галоўнай праблемы Гродна – транспартнай загружанасці цэнтра. Анісімаў рабіў уводзіны ў праблему: тлумачыў пра балесны для цэнтра “клін” (паралельныя вуліцы Дзяржынскага і Горкага), шкадаваў “вечнага зародыша” (незавершанае кальцо вакол цэнтра)… Дзяжко апантана тлумачыў прычыну рэканструкцыі Старога Маста, а не пабудовы новага. На яго думку, гэта эканамічна і практычна: перабудаваць Стары Мост будзе каштаваць у некалькі разоў танней, ды й тэрміны ягонай здачы складаюць каля 10 год (Стары Мост Дзяжко паабяцаў перарабіць за паўгады).

 - “Мы жывем па сродках. На большае не маем грошай”. – прызнаўся Анісімаў.

Поўнамаштабныя працы над рэканструкцыяй маста – з поўным закрыццём дарожнага руху -  чыноўнікі плануюць распачаць ужо ў другой палове кастрычніка.

Чым жа будзе “дыхаць” гістарычны цэнтр, калі зачыніцца Стары мост?

Але пытанні пазней. Журналісты набраліся цярпення. Чыноўнікі працягвалі…

Ня вырашаным застаецца лёс піўзавода. “Але ў любым выпадку ён ня пойдзе пад бульдозер”, - паабяцалі архітэктары.

Анісімаў выказваў шчырыя шкадаванні з нагоды разбурэння Флігеля палаца віцэадміністратара 17-га стагоддзя. “Нам вельмі цяжка далося гэтае рашэнне. Мы аж чатыры разы збіраліся навукова-метадычнай радай, каб гэта зрабіць…”. 

Больш шкадаванняў не было. Былі адно амбітныя планы.

Абяцалі чыноўнікі, што да 2010 года за межы гістарычнага цэнтра будзе вынесена пальчаткавая фабрыка “Акцэнт”, лікёра-водачны завод “Крышталь”, фабрыка “Сузор’е”, ТЭЦ (што ў раёне чыгункі), Скураны завод. Стары і Новы замак будуць адноўлены паводле сваіх выглядаў у XV i XVIIІ стагодддзі адпаведна, з’яўленне гандлёва-забаўляльных цэнтраў кшталту Віленскага „MAXIMUS”... Але ў канферэнц-залі сядзелі “нячэсныя”, а не чытачы “Гродзенскай праўды”. Таму, відаць, убачыўшы ў вачох журналістаў адно абыякавасць да “светлай будучыні”  ды прагу як мага хутчэй задаць “рэканструктарам” даўно жадаемае пытанне, “прэзэнтацыйную” частку было вырашана на гэтым скончыць і перайсці да размовы з журналістамі.

З боку “акулаў пяра” джяржаўных СМІ прагучала толькі 3 пытанні: калі з’явіцца ў Гродна крэматорый, які кошт метра квадратнага гарадзенскага “новага” Старога маста  ў параўнанні з новым мастом праз Днепр у Магілёве, колькі новазбудаваных жылых дамоў будзе аддадзена вайскоўцам. Размова Антоненка&Cо з журналістамі незалежных выданняў праходзіла больш актыўна і часам нечакана шчыра. На пытанне, чаму  “аб’яздная” дарога праходзіць праз сам цэнтр, Дзяжко, забыўшыся на ўсе “практычныя плюсы” гэтага праекту, прызнаўся: “Так танней”. Танней, па словах Антоненкі, было знесці і Стары Млын на Васілька 3. Балазе, патэнцыйныя інвестыры гэтага будынку, літоўцы, не былі супраць. Таксама мэр прызнаў магчымасць правядзення рэферэндума (калі заява будзе складзена належным чынам), выказаў абыякавасць да меркавання палякаў адносна “рэканструкцыі”. Без адказаў засталося пытанне аб лёсе будынка па Урыцкага 5 – адмысловая камісія ўсё яшчэ не прыняла рашэнне, чаму зачыняецца мост, калі яшчэ не пабудаваны ўсе развязкі… Чыноўнікі замест адказаў пачыналі распавядаць пра ўсю складанасць працэсаў прыняцця рашэнняў, “кліна”, які ўразаецца, “зародыш”, які не нараджаецца…

Прэс-канферэнцыя скончылася, а ў журналістаў засталіся пытанні. Хоць, для галодных на такія сустрэчы “нячэсных”, відаць, і гэтага хапіла.

Зміцер Цвікевіч

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY