падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

Таннае піва, зялёны горад, дзіўныя фрызуры – Горадня і Беларусь вачыма польскіх турыстаў. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
19.07.2007 г.
 Тры польскіх студанта з Кракава парадарожнічаюць па Беларусі. Запрасіў іх да нас Лявон, беларус, што вучыцца разам зь імі. Шлях вандроўнікаў праходзіць праз Баранавічы, Наваградак, Горадню, Мір, Нясьвіж ды Менск, а мэтай зьяўляюцца азёры на Мядзельшчыне. Гэта іх першае наведваньне Беларусі, якая для шматлікіх жыхароў суседняй Польшчы – экзатычная краіна. Таму іх уражаньні ад Гарадзеншчыны ды ўсёй рэшты – ў сёньняшнім выпуску “ТС”.

-         Якія мэты гэтай паездкі? Як вы на яе наважыліся, што чакалі ўбачыць, што думалі і ведалі пра Беларусь дагэтуль?

Пшэмэк: Нас запрасіў Лявон, то мы і прыехалі.

Кася: Я проста хацела наведаць чарговую краіну дзе раней не была.

Міхал: Мы хацелі праверыць, як тут насамрэч, але ехалі бязь нейкіх стэрэатыпаў.

П: Мы не давяраем прапагандзе польскіх газэт адносна Беларусі. Мне здаецца, што такая вось “Газэта Выборчая” мае выдатны культурніцкі аддзел, але слабаваты палітычны.

-         Як першыя ўражаньні ад Беларусі? Пераезд мяжы, перасадка ў Берасьці, Баранавічы?

П: Першае, што прыцягнула ўвагу – шырокія вуліцы, хаця гэта больш тычыцца Баранавіч.

М: Вельмі пануры настрой панаваў на вакзале ў Берасьці, шэрасьць нейкая, цягнікі гэтыя стаяць, людзі сьпяшаюцца. Таксама на самым пачатку падарожжа быў увесь гэты бюракратызм з рэгістрацыяй.

К: Я спачатку баялася мытнікаў, але яны аказаліся вельмі прыемнымі людзьмі.

М: Без дапамогі Лявона мы б напэўна не вырашылі ўсе справы зьвязаныя з выездам, нават візы б не зрабілі.

-         Што скажаце пра беларусаў? Якімі яны вам уяўляліся, а якімі аказаліся жыхары Баранавіч, Наваградка і Горадні?

П: Мы пазнаёміліся зь невялікай колькасьцю беларусаў. Але я ўбачыў розныя спосабы ўспрыманьня Беларусі: візыі розных людзей, у асноўным моладзі.

М: Беларусы – нармалёвыя людзі, спакойныя, не глядзяць коса на іншых на вуліцах.

П: Але прадаўшчыцы ня ветлівыя.

М: Мабыць праца цяжкая.

К: А я заўважыла дзіўны стыль фрызур.

-         Ці сталі вы ўжо арыентавацца ў мясцовых коштах? Горадня танная ці дарагая? Як крамы, кавярні, інфраструктура?

П: Вельмі танныя цыгарэты. Каб мы тут жылі, то ў нас бы разьвілася ад іх моцная залежнасьць.

М: Таксама нельга не адзначыць танны алькаголь.

К: Горадня – горад вялікі, а кошты дастаткова дэмакратычныя.

М: Праўда крамы якія цяжка знайсьці.

К: Злуе тое, што няма пабаў. Затое дарогі ня горшыя за польскія, хаця транспарт з Наваградка ў Горадню нам трапіўся спэцыфічны – проста дапатопны аўтобус у якім мы ледзь не памерлі ў такую сьпёку.

-         Што цікавага, незвычайнага вы ў нас заўважылі? Што запамятаецца надоўга?

П: Ізноў дарогі. Асабліва “зэбры” без сьвятлафораў, і наадварот, сьвятлафоры без “зэбраў”.

М: Вельмі добрае піва.

П: Я яшчэ запамятаю нешматлікія вулічныя кафэшкі. Усе гэтыя жоўтыя намёты асацыююцца ў мяне зь нейкімі фэстамі, а тут яны стаяць кожны дзень.

М: Ленінаў запамятаю. Усіх!

К: А мяне бесіць, што народ не размаўляе па-беларуску.

П: Заўсёды чуеш вакол сябе гэтае “харашо”. (сьмех)

-         Хоць трошку, але мабыць пачулі ды ўбачылі “рэканструкцыю” па-гарадзенску. Як можаце пракамэнтаваць?

М: Вядома, тое што адбываецца гэта дрэнна. Патрэбная граматная рэстаўрацыя. У Польшчы такое як тут таксама здараецца, але гэта вялікая рэдкасьць.

П: Занадта вялікая любоў да прагрэсу таксама дрэнна, як і ўсё што ня ў меру.

-         Ці склаўся ўжо ў вас нейкі канкрэтны вобраз Беларусі? Можаце ўжо зараз сказаць, што абавязкова яшчэ прыедзеце, або не завітаеце аніколі?

К: Паспрабую вывучыць беларускую мову і прыехаць.

М: Я таксама ахвотна.

П: Каб нешта больш канкрэтнае сказаць трэба ўбачыць сталіцу. Сталіца ў краіне як у чалавека галава, а як з чалавекам без галавы пазнаёміцца? Пасьля Менску мабыць буду мець нейкі адзіны вобраз Беларусі.

-         Можа што яшчэ дадасьцё на канец размовы?

М: Магу пахваліцца, што раблю ўласны рэпартаж з падарожжа. Увесь час запісваю. Я пастараўся дакладна апісаць літургію ў іншых, не каталіцкіх абрадах. Едучы ў аўтобусе рабіў запісы пра прыроду, ляндшафт. Абавязкова напішу пра архітэктуру. Зьмяшчу гэта потым на сваім блёгу.

К: Цудоўна, што ў вас не адныя бэтонныя вуліцы, а наадварот, шмат дрэваў, вельмі зялёна. Таксама кідаецца ў вочы тое, што на вуліцах чыста.

Размаўляў Аляксей Шота

 

Каментарыi 

  1. #1 talita
    2008-03-1416:23:24 Без перабольшвання. Яка яна экзатычная краіна? - дык большасць з нас (маю на ўвазе Полякаў) блёш-менш, але помніць (альбо знае з расказаў), як выглядала Польшча і жыцьцё ў ёй шчэ дзесяць - дwаццаць гадоў таму. Зрэшты, мы забліскія суседы, каб гаварыць пра "экзатычных краінах"…:)
    Mне вельмі цікава, што Пшэмэк меў на ўвазе, кажучы пра "прапаганду польскіх газэт адносна Беларусі". Нічога такога я не адзначыла. Aбыякасьць - няжаль так, але прапагнда?
    Ну і самае галоўнае. Што ж гэта "дзіўны стыль фрызур"? Хіба трэ мне ехаць і праверыць - і гэтыя фрызуры і "вельмі добрае піва" і "вельмі танныя цыгарэты"…:)

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY