| Тры гады ў Еурапейскім Зьвязе. Што зьмянілася? |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 19.07.2007 г. | |
|
Польшча 3 гады як уступіла ў Еурапейскі Зьвяз. Што зьмянілася? Які ўплыў гэта аказала канкрэтна на Вас? Пані з Кракава, пенсіянерка: “Я 30 год працавала кіроўцай трамвая. Канкрэтна на мяне Унія паўплывала тоглькі павышэньнем цэн на жыльлё, паслугі і медыцыну. Калі я захварэла, прыйшлося значна скараціць бюджэт на ежу, каб зьвесьці канцы з канцамі. Канешне, краіна атрымоўвае вялікую колькасць інвестыцый са Зьвязу, але яны, ў большасьці сваей, ідуць на развіцьце сельскай гаспадаркі, а так сама на падтрымку студэнцтва, медыкаў і будаўнікоў. Уступленне ў Еўразьвяз паўплывала на талерантнасьць палякаў. Значная частка насельніцтва прытрымліваецца думкі, што ўсе зьвязанае з Захадам - гэта прагрэс, а Ўсход-рэгрэс. І гэта моцна ўплывае на стаўленне да насельніцтва гэтых рэгіенаў”. Пан Пётр, прадпрымальнік: “Еўрапейскі зьвяз дае значна больш перспектыў для разьвіцьця. Гэта тычыцца як эканамічнай, так і грамадскай сьферы. Пасля пачтаку капіталістычнага ўплыву я атрымаў магчымасць не толькі займацца любімай справай, але і атрымоўваць за гэта грошы. Мае дзеці маюць перспектывы атрымаць адукацыю не толькі ў сябе на радзіме, але і ў лепшых універсітэтах Еўропы. Канешне, есць і свае адмоўныя рысы. Напрыклад, значнае павышэнне цэн. Але для таго, у каго есць жаданне працаваць, есць усе ўмовы, каб ігнараваць гэтую праблему. Так сама вельмі пазітыўнай рысай, на мой погляд, з’яўляецца тое, што ў першую чаргу зараз ацэньваюць розум і ўзровень адукацыі, а не тое, хто ў цябе бацька, маці і г.д. Канешне, есць і такое, але такіх выпадкаў значна меньш зараз, чым было раней. Таму я больш задаволены, што Польша ў Еўразьвязе, чым наадварот”. Элеанора, студэнтка: “Я лічу, што пасьля ўвахода Польшчы ў Еўразьвяз, у польскіх студэнтаў стала больш магчымасьцяў атрымаць лепшую адукацыю ў Еўрапейскіх універсітэтах. Менавіта ў рамках праграм абмена студэнтаў “Socrates ” і “Erasmus” каля тысячы студэнтаў выязджаюць на стажыроўкі і гадавыя курсы ў краіны Заходняй Еўропы. Ёсць магчымасьць летняга заробка ў іньшых еўрапейскіх краінах, каторы большы за польскі ў 2-3 разы. Негатыў бачу толькі ва ўзросшых цэнах, але лічу гэта нармальнай з’явай. Палякі ўжо прывыклі да гэтага, хаця спачатку было цяжка”. Кацярынка Бычак. |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Пасля ўсенароднага рэферэндума Польшча разам з 9 іньшымі краінамі далучылася да Еўрапейскай суполкі. Прайшло 3 гады і можна падвесьці першыя вынікі. Аб зьменах, якія адбыліся ў краіне мы вырашылі паспытаць саміх палякаў.








