Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
У ГАРОДНІ ПЛАНУЮЦЦА БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ЯСЛІ, А Ў СЛОНІМЕ ЎЖО ЁСЦЬ!
Піша Твой стыль
10.01.2008 г.
Шэраг беларускіх выданняў ужо пісалі-перапісалі навіну аб тым, што ў Гародні плануецца адкрыццё групаў у дзіцячых садках з беларускай мовай навучання і выхавання. Пасля гучала навіна аб тым, што адпаведная рэклама з’явіцца на гарадскіх рынках і ў транспарце. І гэта сапраўды была ў сваімродзе сенсацыя...
Мяне адразу зацікавіла, а ці не плануюцца такія групы ў нас... у Слоніме. Кіраўнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Галіна Матвеева адразу не была гатова адказаць на пытанне і папрасіла мяне патэлефанаваць крыху пазней. Зазвычай, пасля такой просьбы чыноўніка, да яго вельмі цяжка дазваніцца. Але я быў ўражаны тым, што праз паўгадзіны жанчына мяне чакала. “У нас не плануецца стварэнне ў садках беларускамоўных груп, — ганарліва прамовіла Галіна Васільеўна. — Не плануецца, бо ў гэтым пакуль няма неабходнасці. Таму што ў 16-м садзе ўжо ёсць такая група, а трэці садок цалкам беларускамоўны”.
“Вось гэта навіна! Няўжо праўда?” — думаў я. Але кіраўніцтва трэцяга садка наадрэз адказалася са мной размаўляць, спасылаючыся на то, што ім забаронена кантактаваць з незалежнай прэсай. Праз пэўны час мне ператэлефанавалі і паведамілі, што сапраўды, дзіцячы этнасад №3 ужо амаль пяць гадоў працуе з беларускай мовай навучання і выхавання. Але, на жаль, на прапанову падрабязней напісаць пра садок, мне адмовілі... Як паказала апытанне, мала хто ведае, што ў Слоніме ёсць такі садок. А мажліва, хто-небудзь з бацькоў з радасцю аддаў бы туды на выхаванне сваё дзіця.
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць