падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

ВЯДОМЫЯ БЕЛАРУСЫ ПРА РЭКАНСТРУКЦЫЮ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
03.05.2007 г.
Другі год цягнуцца рэканструкцыйныя работы ў гістарычнай частцы горада. Знешні выгляд цалкам змяніла Савецкая плошча. Падчас прац на цэнтральнай плошчы Гародні былі знішчаны культурныя пласты XIV – XIX стагоддзяў. Ніколі не ўбачаць гарадзенцы стогадовыя дамы на вуліцах Горкага, Максіма Багдановіча. Частка грамадства не згодна з дзеяннямі ўладаў. Рэканструкцыю ў горадзе над Нёманам каментуюць вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменікі і музыкі.

Лявон Баршчэўскі, літаратурны крытык: Я абураны неабгрутаваным разбурэннем гістарычнага цэнтра Гародні.  Асабліва непрыемна тое, што гэта дзеецца, калі грамадства абмежавана ў сваіх магчымасцях выказвацца, праяўляць актыўнасць. Падтрымліваю змаганне!

АрлоўУладзімір Арлоў, пісьменнік: Здзіўляюся, як вам цяжка супрацьстаяць, не гледзячы на ўсе скаргі.

Калісьці ў маім родным Полацку была падобная сітуацыя: хацелі знесці дом. Мы наладзілі кругласуткавае дзяжурства каля яго.

 

 

 

ХаменкаАлег Хаменка, лідэр гурта “Палац”: Я штосьці чытаў на гэты конт: нешта абнаўляецца, нешта знішчаецца. Што да архітэктуры, то тут я не зусім прафесійны чалавек. Але лічу, што старыя мясціны ў Гродна неабходна захаваць у якім заўгодна выглядзе! Руйнаваць у цэнтры тое, што зручна нейкім людзям на сённяшні момант – гэта, напэўна, не самы лепшы варыянт. Чаму не можа быць каля “Азота” самых сучасных хмарачосаў? Мне здаецца, што там людзей праязджае больш, чым па самім Гродна. Там можа быць сіці-цэнтр. А стары горад пакіньце, бо гэта ўсё ж такі культура краіны.

 

ДынькоАндрэй Дынько, рэдактар газеты “Наша Ніва”: Я супраць гэтай рэканструкцыi. Любыя захады па абароне старога горада апраўданыя.

 

 

 

 

Тадэвуш Гавін, ганаровы старшыня “Саюза палякаў на Беларусі” :  Людзі, каму не абыякавы лес горада, павінны супрацьстаяць.

Улада паводзіць сябе так, таму што яе ніхто не абіраў, яна прызначана “зверху”. Калі б мэр горада быў адказны перад грамадзянамі, ён бы не дазволіў такіх разбурэнняў. А так ён адказны толькі перад адной асобай, якая яго прызначыла на гэту пасаду. Абарона горада павінна стаць абавязкам кожнага свядомага грамадзяніна. Неабходна пісаць лісты, каб людзі ведалі, хто жыве з імі побач. У абароне гістарычнай спадчыны горада шмат у чым змаглі б дапамагчы студэнты. Моладзь павінна падключыцца ў гэту справу ў першую чаргу!

ВольскіЛявон Вольскі, музыка:   Гэтая “рэканструкцыя” праводзіцца мэтанакіравана. Начальства паходзіць не з гэтага горада, ім ўсе роўна. А народную масу гэта не хвалюе, яна не адгукаецца на такія рэчы. Але, безумоўна, трэба штосьці рабіць. Пісаць скаргі, хай яны адказваюць. У нас жа прынцып аднаго акна!

 

 

 

БандарэнкаЗінаіда Бандарэнка  грамадзкая дзеячка: Дзеянні ўладаў выклікаюць толькі абурэнне. Але нельга пакідаць гэта па-за ўвагай. Людзі павінны змагацца за свой горад. Любая спроба грамадства будзе дзейснай, не гледзячы на сенняшнія ўмовы абмежавання свабоды.

 

 

 

ХадановічАндрэй Хадановіч, паэт:  Мне таксама баліць Горадня. Забіваецца дух горада. Зайздросціш краінам, якія шануюць сваю спадчыну. У нас захаваліся лічаныя помнікі. Інфармацыя пра іх не даведзена да насельніцтва. Я не ўяўляю іншай краіны, дзе б можна было так бурыць усе. Гарадзенская даўніна, шматкультурнасць – эўрапейскі краявід – галоўнае адрозненне ад азіяцкай культуры. Гэта значыць максімум рознаканфесійных помнікаў. Муніцыпальная ўлада, якая часам больш халуйская за найвышэйшую, не разумее гэтага . Вертыкаль крадзе ў сваіх дзяцей.

КамоцкаяКася Камоцкая, бард: Гродна – адзіны горад ў Беларусі, у якім захавалася вялікая плошча старых забудоў. Знішчаць гэта – вялікае злачынства. Тое, што свядомыя грамадзяне кансалідуюцца, каб абараняць свой горад, безумоўна, добра. Але наўрадці ўлады прыслухаюцца да іх. У Менску сітуацыя аналагічная. У мяне такое адчуванне, што усё гэта робіцца свядома, каб пазбавіць людзей сувязі з продкамі. Каб і гісторыі ў беларусаў не было.

 

Хрысціна Марчук

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY