| НАВОШТА ВУЧЫЛІ ГІМН? |
|
|
| Піша Усевалад ШЛЫКАЎ | |
| 24.04.2008 г. | |
|
Згодна са зменамі ў правілах прыёму ў ВНУ, для ўдзелу ў конкурсе па тых спецыяльнасцях, па якіх прад’яўляюцца адмысловыя патрабаванні, абітурыенты павінны мець рэкамендацыю па выніках прафесійна-псіхалагічнага сумоўя.
Як толькі стала вядома пра чарговае новаўвядзеньне, у будучых прадстаўнікоў «звышадказных спецыяльнасцяў» пачаўся мандраж. І было ад чаго! Аказваецца недастаткова добра здаць ЦТ, дык яшчэ трэба быць псіхалагічна прыгодным. І праверыць вашую прыдатнасць сур’ёзная камісія. Адпаведнасць характару да будучай прафесіі павінны пацвердзіць юрысты, псіхолагі, філолагі, ідэолагі, суддзі Гаспадарчага суда і спрацоўнікі ўнутраных спраў. Здавалася, не вядома, што страшней – ЦТ ці сумоўе. Народ рыхтаваўся сур’ёзна і адказна. Зараз жа, калі ўсе страхі засталіся за плячыма, ТС вырашыў даведацца ўражанні абітурыентаў. Алеся з Машай, чакаюць на адказ камісіі праз колькі хвілін: «Мы вельмі хваляваліся перад сумоўем. Апранулі дзелавыя касцюмы, вучылі гімн, імёны суддзяў Канстытуцыйнага суда. І зараз вось думаем – навошта?! Запусцілі нас у спартыўныю залю, спыталі чаму хочам стаць юрыстамі, дзе хочам працаваць і адпусцілі…» Сябра дзяўчын, Максім кажа, што яго запэўнілі, нібыта ўсе пройдуць. І абураецца: «І навошта я патраціў тры гадзіны свайго часу!? Калі б хацелі адсеяць непрыдатных, то чаму задалі два найпрасцейшых пытання й адпусцілі?» Днём пазней, аўтар гэтага артыкулу змог на сваёй скуры адчуць усе «жахі» сумоўя. На спецыяльнасці «Журналістыка» і «Міжнародная журналістыка» было зарэгістравана 58 чалавек, з іх толькі два не змаглі прысутнічаць на размове. Як жа выглядала сумоўе будучых журналістаў? Камісія складалася толькі з трох чалавек. Куды падзеліся абяцаныя ідэалагічныя работнікі і супрацоўнікі пракуратуры – невядома. Атмасфера была звышнервовая. Абітурыенты прыйшлі са сваімі бацькамі, прынеслі папкі з усемагчымымі граматамі і дыпломамі. Галоўнае, скажы: «Хачу працаваць у Савецкай Беларусі», – наказвалі дзецям бацькі. Але не было чаго баяцца. Ветлівая камісія задавала два шаблонных пытанні: «Чаму хочаш стаць журналістам? » і «Дзе хочаш працаваць? ». Пасля чаго прасілі пазваць наступнага. Праз тры гадзіны былі вядомыя вынікі – усе прышоўшыя на сумоўе атрымалі жаданую рэкамендацыю. Нічога не разумеючыя рэкамендаваныя разыйшліся па дамам, задаючы адно пытанне: «Навошта усё гэта было патрэбна?» Пакуль што гэтае пытаньне застанецца без прамога адказу. Дзеля чаго маладыя людзі патрацілі палову цудоўнага выходнага дня на троххвілінную размову і чаканне яе вынікаў? У некалькі хвілін «псіхалагічна-прафесійную прыдатнасць» абітурыента праверыць немагчыма. Тым больш, задаючы такія пытанні. Здаецца, пэўныя высновы можна будзе зрабіць толькі ў наступным годзе. Магчыма, што мэта сумоўя гэтага году – асцярожная ацэнка рэакцыі абітурыентаў. У наступным годзе ўсё можа быць «па-даросламу» Усевалад ШЛЫКАЎ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













Каментарыi
2008-04-2913:08:54 A niekatorykh pry uladkavanni na pracu prymushajuc ustupic u BRSM. Kali nie - to i shysh tabie, a nie praca.
2008-04-2611:14:12 гляджу, народ ужо гатовы "прагнуцца" і вучыць прозвішчы Лемяшонкаў-Якубовічаў..
2008-04-2610:51:52 А ў мяне рэкамендацыя няма: паехаць у горад свайго нараджэння Магілёў замест суразмовы ёсць найвышэйшая ступень непрыгоднасці. Не паступіць мне на журфак БДУ, які жах
2008-04-2508:54:31 сумоўе ў аўтара праходзіла 19-га, а нумар "ТС" выйшаў 25-га таму ўсё нармуль
2008-04-2508:05:20 Няблага, толькi неяк запаздала рэагуеце!