падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ПЕРАДВЫБАРЧЫЯ ЗАМАЛЁЎКІ. ЧАСТКА І: ЗБОР ПОДПІСАЎ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 
Піша Анка ПАЛЯВАЯ   
01.08.2008 г.

Чырвона-зялёную абвестку пра тое, што 28 верасня ўсе мусяць прыйсці на выбары дэпутатаў у «Палатку», наляпілі нават у фізкультурным цэнтры, куды я з нядаўняга часу хаджу на фітнес. Але мая нататка будзе не пра спорт, а пра тое, што на носе парламентскія выбары і пра тое, як землякі-гарадзенцы ставяцца да свайго права абіраць.

Па прапанове аднаго сябра-дэмакрата я зарэгістравалася ў яго ініцыятыўнай групе. «А чаму б і не? Універсітэцкі курс паліталогіі на практыцы!.. » – з´явіліся думкі ў маёй віхрастай галоўцы. Для таго, каб стаць кандыдатам на выбарах, неабходна сабраць ні многа ні мала 1000 подпісаў у падтрымку сваёй асобы. Гэтай пачэснай справай і займалася наша каманда цягам апошняга тыдня. Як зборшчык подпісаў з пяцідзённым стажам з усёй упэўненасцю магу сказаць наступнае: найбольш цікавы не вынік, а працэс, як ні дзіўна гэта ні гучыць.  Такім чынам, шаноўны чытач, прапаную перанесціся на лесвічныя пляцоўкі дамоў аднаго з гарадзенскіх мікрараёнаў. Менавіта там і адбываецца волевыяўленне грамадзян яшчэ да прыходу іх на выбарчыя ўчасткі.

Пасля ветлівага вітання і прапановы пакінуць подпіс за нашага прэтэндэнта кандыдатам у Парламент чаго толькі не наслухешся!..

* * *

Адчыняе спадарыня ў ласінах і доўгай майцы. З-за кухонных дзвярэй паказваецца галава гаспадара:

– Што такое?

– Вечар добры вам! 28 верасня парламентскія выбары. Мы збіраем подпісы за вылучэнне кандыдата.

– Аа-а-а…. – пазяхае галава і ківае на жонку. – То распішыся ты.  

Такую карціну я бачыла разоў дваццаць з рознымі мадыфікацыямі: галава з´яўлялася з кухні, спальні, ваннай або проста ляжала на канапе перад тэлевізарам разам з іншымі часткамі цела. Паводле старэйшых грамадскіх актывістаў, гэта досыць распаўсюджаная рэалія. Цікава, чаму гэтыя мужыкі такія настойлівыя і працавітыя, калі зарабляюць на хлеб для сям´і, і такія …самі бачыце, якія!.. у выказванні сваёй грамадзянскай пазіцыі?..

* * *

– Добры вечар! Мы збіраем подпісы …

– А хто такі?.. БНФ? БНФ?! Не! Не буду за БНФ! Я за іх у 94-ым галасавала, калі быў шанец. Зараз не буду…

Дзверы зачыніліся.

Што не кажы, але ў палітыцы шлейф былых паразаў – штука моцная!..

* * *

Адчыняюцца цяжкія металічныя дзверы. На парозе – малады чалавек спартовага складу.

– Добры вечар! Мы збіраем подпісы …

Юнак бярэ і разглядае ў мяне ліст з біяграфіяй і партрэтам кандыдата. Выходзіць спадар гадоў сарака пяці. Я вітаюся і тлумачу, чаго да іх прыйшла.

– Ну што ты трымаеш дзяўчыну на парозе? Запрасіў бы ў дом, напаіў бы гарбатай!..  – кажа ён з усмешкай да маладзёна, затым пераводзіць свой погляд на партрэт. – А гэтага я дзесці бачыў… Не магу ўспомніць, дзе….

Натуральна, я свядома ігнаравала ўсе праявы мужчынскай увагі… Але галоўнае, што гэтыя два (як высветлілася, бацька і сын) у падпісным лісце сваіх аўтографаў так і не пакінулі.

* * *

«Дзінь-дзінь-дзінь!» – званок, як канарэечка. Адчыняе жанчына. На выгляд – гадоў 60. Чую, што застала я бабулю за праглядам нейкага расійскага тэлесерыяла. Я павіталася, перапрасіла, што турбую ў вячэрні час і прапанавала пакінуць подпіс у лісце.    

– Ой, дзетка, а што мне гэтыя кандыдаты?.. Хто яны? Я ж не ведаю нікога…

Я сцісла расказала спадарыні біяграфію свайго сябра-палітыка, паказала яго фота.

  Я так не падпісваюся за іх. Я потым пайду пагляжу на іх. Ды за каго-небудзь прагаласую. Што мне ўжо, старой?..

No comments.

Відавочна, каб пракаментаваць палітычныя погляды і матывацыю старэйшага пакалення, пяцідзённага вопыту зборшчыка подпісаў малавата…

 

* * *

Зайшла ў адну кватэру. Пакуль перапісвала пашпартныя дадзеныя жонкі, у калідор выйшаў муж. Не зусім цвярозы. Ці то мая беларуская мова, ці то партрэт кандыдыта, ці штосьці яшчэ прывялі яго ў крыху нэрвовы стан. Калі я выйшла, з-за дзвярэй пачула такі дыялог (там, дзе шматкроп´е, словы, якія выкрэсліў бы стыль-рэдактар):

– … Чаго яны ходзяць?! Што ім не падабаецца?!

– Ну подпісы збіралі. Ну супакойся!

– ……

– Ну што ты не бачыў? Яна ж табе як дочка!

Былі людзі, настроеныя негатыўна  да дэпутатаў, маўляў, яны толькі для сябе стараюцца! што яны для нас робяць?! Аднак за ўвесь час я ні разу не адчула праяваў агрэсіі адносна сябе. І я падумала, што выгляд маладой дзяўчыны раззбройвае. Прынамсі, у дадзенай сітуацыі. 

* * *

– Добры вечар! Мы збіраем подпісы …

– БНФ? О! За БНФ давайце! – спадарыня гадоў сарака падпісваецца ў лісце.

Званю ў наступныя дзверы. Адчыняе малады гаспадар.

– Дзіма! Ты ў БНФ? – гучна пытаецца спадарыня ў свайго суседа.

– Я? Не.

– Падпісвайся за БНФ!

Карацей, гэтая жвавая жанчына загітавала жыхароў усіх чатырох кватэр, што былі на пляцоўцы. Я шчыра ёй падзякавала.

Што не кажы, а надзея на перамены ў народзе жыве!..

Анка ПАЛЯВАЯ

P.S. Працяг  будзе.

(Ды яшчэ які! Наперадзе пікеты, агітацыя, назіранне за выбарамі і абарона перамогі!..)

 

Каментарыi 

  1. #2 Anka dlia Jahorava
    2008-08-0119:39:39 budzem pisac'! pakul' szto na peradvybarczych frantach usio stabilna. budzem stavic' pikety…
  2. #1 jahorau
    2008-08-0116:33:47 пішыце яшчэ! бо сапраўды цікава! і поспехаў вам у вашай справе!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY