| ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: БЕЛАРУСКАЯ НУДА, ЕЎРАПЕЙСКАЯ ІНТРЫГА? |
|
|
| Піша Віталь СІЛІЦКІ | |
| 24.07.2008 г. | |
|
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі прызначаны на 28 верасня 2008 г. Ці нясуць гэтыя выбары нейкую інтрыгу, і ці могуць яны прывесці да ўзнікнення новага палітычнага раскладу? Выключаць такой магчымасці пакуль нельга, але таксама застаецца фактам тое, што інтрыга палягае ў міжнароднай плоскасці, а не ва ўнутрыпалітычных баталіях. Па-першае, уваход апазіцыі ў парламент не парушае баланс сіл у краіне ў любым выпадку, бо заканадаўчы ворган застаецца малаэфектыўным. Па-другое, перамога некалькіх сябраў апазіцыі ў розных акругах, як паказвае досвед, не абавязкова вядзе да падвышэння папулярнасці і даверу да ўсёй апазіцыі. Па-трэцяе, лібералізацыя электаральных практык насамрэч не гарантуе, што апазіцыя заваюе месцы ў парламенце: ў скрайнім выпадку ўлады заўсёды будуць мець аргумент, што «народ вырашыў» не дапушчаць апазіцыю да заканатворчасці. І апошняе, само палягчэнне выбарчых практык можа выклікаць крызіс ідэнтычнасці ўнутры апазіцыі, калі больш радыкальная яе частка можа ўзмацніцца ў сваёй упэўненасці, што апазіцыя, праз падключэнне да электаральнай кампаніі, «прадаецца» рэжыму. .. Крок наперад – два назад Чаканні таго, што сёлетнія парламенцкія выбары могуць быць пераломнай падзеяй, што прывядзе да палітычнай лібералізацыі, пакуль што засноўваюцца пераважна на афіцыйным курсе, які робіць акцэнт на неабходнасці дэмакратычных і празрыстых выбараў. ПрэзідэнтЛукашэнка паслядоўна паўтараў на працягу года, што маючыя адбыцца выбары будуць праведзеныя з максімальнай празрыстасцю і на «найвышэйшым еўрапейскім узроўні», і паабяцаў, што Беларусь «пакажа Захаду і Расіі як трэба праводзіць выбары», у той час як старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Лідзія Ярмошына задэкларавала, што яна будзе «працаваць для дасягнення міжнароднага прызнання выбараў». Аднак, трэба памятаць, што перад папярэднімі выбарамі падобныя заявы таксама рабіліся. Адным вартым увагі адрозненнем гэтай парламенцкай кампаніі ад папярэдніх з’яўляеццатое, што ўлады, відаць, пазбавіліся страху, што апазіцыя можа паспрабаваць заарганізаваць падчас выбараў каляровую рэвалюцыю: хаця дэманізацыя апазіцыі ў афіцыйных СМІ працягваецца, Яна далёка не такая інтэнсіўная, як раней. Улады таксама пайшлі на касметычныя Але досыць эфектыўныя з гледзішча PR змены ў заканадаўстве, для таго каб даказаць прагрэс у электаральнай сферы. На прыклад, улады дазволілі місіі ад Офіса па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ назіраць за выбарамі, у адрозненні ад афіцыйнай Масквы, якая не дапусціла місію да назірання за парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі некалькі месяцаў таму. Фактар страху Мяккі сцэнар, аднак, быў відавочна радыкалізаваны самім прэзідэнтам Лукашэнкам, калі ён выказаў, у сваім інтэрвью расійскай газеце «Комсомольская Правда», падазрэнні наконт таго, што здыскрэдытаваўшая сабе апазіцыя больш не выклікае цікавасці на Захадзе, і што, дзеля таго, каб вярнуць гэтую цікавасць, яна будзе гатова пайсці на розныя правакацыі, уключаючы выбухі. Сам па сабе факт таго, што выбухі адбыліся на наступны дзень пасля публікацыі інтэрвью, падчас святкавання Дня Рэспублікі ў Мінску, даў нагоду апанентам улады падазраваць саму ўладу ў правакацыі, якой можна будзе выкарыстацца, каб апраўдаць рэпрэсіі супраць апазіцыі падчас кампаніі. Аднак, той факт што галоўнай «ахвярай» выбуху стаў былы сакратар Рады Бяспекі Віктар Шэйман, які быў абвінавачаны Лукашэнкам у бяздзеянні ў супрацьдзеянні хуліганам, паказвае, што інцыдэнт мог быць часткай вялікай і ўжо некантралюемай гульні ва ўладных колах і сілавых структурах. Падзенне Шэймана, якога лічаць прыхільнікам жорсткай лініі і правадніком расійскіх інтарэсаў у Беларусі, указвае на тое, што ва ўладных колах усё большую вагу набывае маладое пакаленне прагматыкаў, якія гуртуюцца вакол Віктара Лукашэнкі і якія, згодна з тэорыямі, будуць шукаць шляхі нармалізацыі адносінаў з Захадам… Выбух ужо стварыў адмысловы фон для перадвыбарчай кампаніі, паколькі беларускія улады, калі яны сапраўды хочуць нармалізацыі стасункаў з ЕС, цяпер мусяць, у дадатак да «хатняй працы» па правядзенню празрыстых выбараў, яшчэ і стрымацца ад жорсткіх мераў у дачыненні да палітычных апанентаў і правесці аб’ектыўнае расследаванне інцыдэнту. . Віталь СІЛІЦКІ (матэрыял – са скарачэннямі) |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













