Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
З якімі праблемамі сутыкаюцца маладыя спецыялісты пасля размеркавання. І што патрэбна ведаць каб не застацца на вуліцы.
Сёняшнім часам працадаўцы вельмі сур’ёзна ставяцца да надзялення маладога спецыяліста, які толькі скончыў каледж ці універсітэт, усімі неабходныімі ўмовамі працы. Аднак, на жаль, гэта вельмі часта застаецца толькі абяцаннем...
– Абяцалі шмат чаго. Абяцалі спрыяльныя ўмовы працы і пражывання. Абяцалі, што я буду сацыяльна забяспечана. Што буду мець доктара, у якога змагу наглядацца, бо хварэю на сахарны дыябет, – гаворыць Вольга Чабоцька, якая працуе ў Вялікай Бераставіцы ў Доме культуры харэографам. – Але ж мне давялося бачыць іншую карціну. Па-першае, мне не далі інтэрната, я вымушана была жыць на з’ёмнай кватэры, за месца ў якой сама плаціла грошы. А вось мой аднагрупнік прыехаў, калі не памыляюся ў Шчучын, дзе яму так сама не было прадстаўлена месца для пражывання. Ён паехаў назад да дому, за што і атрымаў штраф 17 мільёнаў рублёў. Знаёмая дзяўчынка сутыкнулася з той жа праблемай пражывання і вымушана была ўвечары хадзіць па вуліцы і пытаць ў каго дзе пераначаваць. Наступнае. з чым я сутыкнулася стала тое, што мяне застаўлялі працаваць па выхадных днях, нават калі пахаладала і мне неабходна было з’ездзіць дадому за цёплымі рэчамі. Што на конт доктара, то эндакрынолага ў Бераставіцы ўвогуле няма. Вельмі часта падманваюць маладых спецыялістаў, якія яшчэ не дасканала ведаюць колькі і за што ім патрэбна плаціць. Я вяла платны гурток з малымі дзецьмі ў свой вольны час за які не атрымлівала ні капейкі.
Цярпенне Вольгі лопнула і яна напісала заяву ў пракуратуру. І што? У той жа дзень, калі зваротны ліст з’явіўся ў начальніка Вольгі на стале, знайшлося дзеля ея месца ў інтэрнаце. Выплацілі ўсе грошы за час правядзення платнага гуртка, а за працу па выхыдных днях яна можа патрабаваць двайны памер аплаты, ці два выхадных дня. Да доктара ў Гродна пускаюць без сварак.
Таму, дарагія студэнты-выпускнікі, я раю чытаць і не толькі чытаць, а дасканала ведаць працоўны кодэкс, бо ўсе нашыя беды ад недахопу ведаў.
Паўстае яшчэ адно пытанне: якую функцыю ў жыцці маладога спецыяліста выконвае вучэбная установа, акрамя размеркавання. Адказвае дэкан факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Навойчык:
– Па-першае, няправільна выбраная прафесія часцей за ўсё становіцца вынікам ўсіх бедаў. Таму малады спецыяліст перастае хадзіць на працу, разлічваючы на звальненне, алеж гэта не выхад з сітуацыі, бо звальняюць яго па артыкулу. А адпрацаваць паўнацэнна два гады ён застаецца абавязаны. І менавіта гэтыя два гады за яго нясе адказнасць тая ўстанова, якую ён скончыў. За гэты час каледж ці універсітэт павінны шукаць яму працу. Сам спецыяліст таксама можа знайсці па сваёй прафесіі месца заробку. Па іншых пытаннях можна звяртацца ў аддзел адукацыі. А пракуратура? Мабыць, гэта лішняе.
У гэтым годзе выйшаў новы дакумент па размеркаванні. У ім абгаворваюцца ўсе крытэрыі, па якіх студэнт можа застацца працаваць у горадзе ці ехаць у веску. Гэта не толькі добрая вучоба, а таксама ўдзел у актыўным жыцці універсітэта ў спартыўнай дзейнасці, напісанне навуковых прац і г.д. Таму раю пазнаёміцца з гэтым дакументам.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць