Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
“Мы дапаможам вам зрабіць выпускны баль незвычайным і незабыўным…”- абяцалі нам прывабныя хлопцы з цэнтра святочных паслуг ”Вельвет”. Яны наведалі нашу школу, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра сваю фірму. Таксама Паша і Лёша пакінулі прайс-ліст з пералікам паслуг, з якіх мы можам скарыстацца. Але адзін з нашых настаўнікаў, прачытаўшы яго, выказаў меркаванне, што выпускнікі павінны самі рыхтаваць свой выпускны баль. Толькі тады ён будзе для нас сапраўды незабыўны. Мне стала цікава, ці так гэта на самой справе і паслухаць іншыя меркаванні.
Перш за ўсё я вырашыла даведацца, як дакладна “Вельвет” ажыццяўляе арганізацыю і правядзенне выпускных. Вось як гэта адбываецца. Існуе група ініцыятыўных маладых людзей -“мазгавы штурм”, які рыхтуе і прапаноўвае некалькі варыянтаў сцэнараў. Кожны выпускнік сам вырашае, ці будзе ён прымаць у гэтым удзел. Тыя, каму гэта цікава, выбіраюць сцэнар, які ім найбольш спадабаўся, і па жаданню ўносяць свае карэктывы. Свята можа праводзіцца ў выглядзе моднай вечарыны, сапраўднага балю, вечарыны ў стылі рэтра і г.д. Пры гэтым выкарыстоўваецца адпаведнае аздабленне памяшкання, падбіраецца музыка. Можна замовіць выступленне зоркі эстрады, арабскі танец, моднага дыск-жакея і многае іншае. Як гаворыцца:”Любы капрыз за вашыя грошы”. У прайс-лісце адзначаны такі пункт, як арыгінальнае віншаванне бацькамі сваіх дзяцей. Мне растлумачылі, што пры гэтым да кожнага выкарыстоўваецца індывідуальны падыход. Як прыклад можна ўспомніць выпадак, калі трое бацькоў у якасці падарунка для сыноў замовілі танец, і не якога-небудзь народнага ансамбля, а сапраўдны … стрыптыз. Пры гэтым яны прапанавалі заплаціць суму ў трайным памеры, каб толькі захаваць у сакрэце ад жонак, што гэтая ідэя належала менавіта ім. Акрамя таго прапаноўваліся такія віды паслуг, як святочны феерверк, арганізацыя ўрачыстай сустрэчы світанка, транспартныя паслугі і многае іншае. Зразумела, кожная з гэтых паслуг каштуе па-рознаму, і некаторыя з іх далёка не танныя. Але не абавязкова замаўляць увесь комплекс. Гэта асабістая справа кожнага. Паразмаўляўшы з супрацоўнікам “Вельвета”, я звярнулася да людзей больш сталага ўзросту з просьбай расказаць пра іх выпускны вечар. Што цікава, амаль усім найбольш запомніліся танцы і ўласнае ўбранне, а забаўляльнай праграмы амаль не было. Пытаюся: ”А як вы ставіцеся да існавання спецыяльных фірмаў, якія займаюцца арганізацыяй святаў, у тым ліку выпускных вечароў?” Усе выказваліся даволі станоўча: ”Калі людзей задавальняюць умовы і прапановы, то чаму не даверыцца прафесіяналам.” Урэшце ў розных краінах ужо даўно існуюць фірмы такога тыпу. Наша краіна - не выключэнне. Тыя, хто жадаюць весела і крэатыўна адзначыць важныя падзеі свайго жыцця, але не маюць фантазіі і часу займацца арганізацыйнымі пытаннямі, актыўна карыстаюцца паслугамі гэтых фірмаў і застаюцца задаволенымі.
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць