Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Першыя дзьве кропкі безправаднога доступу ў інтэрнэт, якія працуюць па тэхналогііWi-Fi, з’явіліся ў Гродне. З іх дапамогай можна выходзіць у Сетку, выкарыстоўваючы ноўтбук, КПК альбо некаторыя мадэлі мабільных тэлефонаў.
Кропкі доступу ўсталяваныя ў будынку чыгуначнага вакзалу і ў Сэрвісным цэнтры “Белтэлекаму” па вул. Тэлеграфнай. У час тэставання паслуга прадстаўляецца бясплатна з адзіным абмежаваннем – адначасова могуць працаваць не больш 20 карыстальнікаў. Заяўленая хуткасць падключэння да інтэрнэту – да 1Мт/с з абмежаваннем на запампоўванне вялікіх файлаў. У будучым доступ да інтэрнэту будзе ажыццяўляцца па картках – чакаецца, што кошт трафіка праз Wi-Fi-доступ будзе прыблізна такі самы, як кошт трафіку праз Byfly.
У Еўропе бясплатныя паслугі доступу ў Сетку прадстаўляюць у шамтлікіх кавярнях, будынках вакзалаў і аэрапортаў «у нагрузку» дзеля таго, каб разнастаіць чаканне альбо прадставіць дадатковыя паслугі. Уладальнікі рэстаранаў даўно зразумелі – кліент, які “завіс” з ноўтбукам за столікам кавярні, павялічвае кошт сярэдняга чэку – праз пункт доступу ён не толькі выходзіць у Сетку, але і заказвае стравы “па інтэрнэце” альбо правярае расклад вылетаў самалётаў. Каля 90% хотспотаў з большчым 300 000 па ўсім свеце – бясплатныя.
Беларускае заканадаўства пакуль недасканалае ў справе рэгламантавання разгортвання безправадных сетак. Стварэнне публічных сетак на безліцэнзійнай падставе ў паласе частотаў 2400 - 2483,5 МГц было афіцыйна прыпынена 31 студзеня 2006 г. Дзяржаўнай Камісіяй па радыёчастотах. Такім чынам, фірмы, якія хацелі б стварыць пункт доступу, павінны заключаць з Белтэлекамам дамову на ўсталяванне абсталявання і прадстаўленне паслугаў выхаду ў Сетку. Гэта выклікае імклівы рост коштаў ўвахода – для падключэння неабходны разнастайныя экспертызы агульным коштам каля мільёна рублёў і дзевяць дазволаў з розных інстанцый.
Усталяванне пункту доступу, абслугоўванне абсталявання, стварэнне сеткі продажу картак (а іх кошт павінен быць такім, каб мець магчымасць канкурэнцыі з мабільнымі аператарамі, якія прадстаўляюць паслугу выхаду ў Сетку па коштах ад 3000 рублёў у суткі) – усё гэта выліваецца ў буйныя сумы. Таму малаверагодна, што праект можа акупіцца за кошт карыстальнікаў. У гэты момант варта гаварыць пра Wi-Fi-сеткі як іміджавы праект Белтэлекама.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць