Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Баранавіцкі выкладчык звольнены з працы за палітычную дзейнасць.Менавіта так тлумачыць рашэнне рэктара сам Анатоль Трафімчык, былы старшы выкладчык катэдры філязофіі й гісторыі “Баранавіцкага Дзяржаўнага Унівэрсытэта.”
Афіцыйнай прычынай адмовы ўпадаўжэнні кантракту 26 лістапада стала парушэнне дысцыпліны. Як паведаміў Трафімчык, падчас прыватнай размовы з рэктарам Васілем Качуркам стала зразумела, што рашэнне аб звальненні было прынята не столькі з-за адсутнасці на працы, колькі з-за актыўнай грамадзянскай пазіцыі выкладчыка. Неаднаразовыя паездкі за мяжу, публікацыі ў недзяржаўных СМІ, беларускамоўнасць пераважылі кандыдацкую ступень у галіне гістарычных навук.
Па словах Анатоля Трафімчыка, гэтага варта было чакаць. Зараз выкладчык плянуе прысвяціць сябе напісаньню навуковых прац, на стварэнне якіх раней бракавала часу. На пытанне аб далейшай працы ў якасці выкладчыка, Трафімчык паведаміў, што такая верагоднасць ёсць, бо ўжо ёсць запрашэньні з замежных навучальных установаў, але канчатковае рашэнне ім яшчэ не прынятае.
#2менш за 18 2008-10-1922:46:00так і трэба было з ім !!!!1 бо лез у вочы (і не толькі) да студэнтак а асабліва якім было менш чым 18!!! ИЗВРАЩЕНЕЦ!!!!!
#1менш за 18 2008-10-1922:45:00так і трэба было з ім !!!!1 бо лез у вочы (і не толькі) да студэнтак а асабліва якім было менш чым 18!!! ИЗВРАЩЕНЕЦ!!
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-10-1922:46:00 так і трэба было з ім !!!!1 бо лез у вочы (і не толькі) да студэнтак а асабліва якім было менш чым 18!!!
ИЗВРАЩЕНЕЦ!!!!!
2008-10-1922:45:00 так і трэба было з ім !!!!1 бо лез у вочы (і не толькі) да студэнтак а асабліва якім было менш чым 18!!!
ИЗВРАЩЕНЕЦ!!