Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

ProСпорт

Мой сябра Ровар

Па-восеньскі прахалодны, але прыгожы сонечны нядзельны ранак у лясным масіве «Пышкі» адзначыўся натоўпам велааматараў і спартсменаў. Пляцоўкі і сцежкі лесапарку запаланілі ўдзельнікі гарадскога велакросу, які праходзіў у межах адкрытага чэмпіянату на першынство вобласці.

У класе «Пачынаючыя 1997-98 г.» перамог В. Карніцкі; у класе «Малодшыя дзяўчаты 1994 г. і маладзей» перамагла Е. Аляксеева; у класе «Малодшыя юнакі 1994 г. і маладзей» перамог П. Шыцік; у класе «Юнакі 1993-94 г.» перамог А. Пясецкі; у класе «Дзяўчаты 1993-94 г.» – А. Юшкавечуце. Неабходна адзначыць, што ўсе пераможцы выхаванцы СДЮШАР «Нёман». У класе «Эліта» (майстры і кандыдаты ў майстры спорта) перамог А. Бракк (Мінск).

Галоўная мэта спаборніцтваў – прапаганда здаровага ладу жыцця і папулярызацыя веласпорту. Мацнейшыя ўдзельнікі па выніках велакросу будуць адабраны ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці. Я пагаварыў з галоўным суддзёй спаборніцтва Аляксандрам Івановым, і ён паведаў, што такія мерапрыемствы будуць праходзіць рэгулярна, так як Упраўленне па фізічнай культуры, спорце і турызму Гродзенскага аблвыканкама («куратар» велакросу) плануе павялічыць аб’ём сродкаў, якія будуць укладацца ў дадзены від спорту.

Наступны велакрос плануецца чарговай восенню, але Аляксандр просіць не забываць пра «Крытычную масу» (гарадское згуртаванне веласіпедыстаў), рэйды якой стартуюць у апошнюю пятніцу кожнага месяца з Савецкай плошчы. Стракатая, рознакаляровая прыгажосць лесу, магчымасць дакрануцца і стаць непасрэдным удзельнікам свята здароўя, дапамаглі адначасова прыемна і карысна правесці ўікэнд аўтару.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net