Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(9)
Памер шрыфта
Правінцыйны рэпартаж
«Справа АЛМИ»
ТС вырашыў правесці асабістае расследаванне і ўпэніцца так гэта, ці не.
Удзельнікі абмеркавання ўсе (52 чалавекі!), як адзін сцвярджалі, што кошт на цэнніках не супадаў з тым, які яны аплочвалі ў касах. Ініцыятар абмеркавання не выйшаў са мной на сувязь, і я не змог пагаварыць з ім дакладна. Таму я і стаў, як на працу, хадзіць у гіпермаркет і правяраць наўзгад прадукты па чэках і коштах. Глядзеў у асноўным на тыя прадукты, якія ўзгадваліся ў каментарах. На жаль, ці наадварот – на шчасце, ніякіх парушэнняў не выявіў. Можна дапусціць, што калі гіпермаркет і ашукваў, то ашукваў «пісьменна» – менавіта падчас навагодніх святаў, калі натоўп людзей і мітусня гэтаму спрыяюць. Або проста адміністрацыя памылілася ў цэнніках, як спрабавала мяне ўпэўніць адміністратар Марына Валер'еўна Федаровіч.
Што далей? А далей – трэба паглядзець кнігу скаргаў і прапаноў. І ўсё стане на свае месцы. Чарговы раз заходжу ў гіпермаркет і пытаю ахоўніка, дзе можна знайсці адміністратара. Ён паказвае на «Інфа-цэнтр». Адтуль мяне адправілі да жанчыны, якая сядзела побач. Жанчына строга запытала:
– Навошта вам адміністратар?
– Трэба, – унікліва адказаў я, каб не «адкрываць карты».
– Разумееце, у нас такое правіла, што мы не злучаемся з адміністратарам, калі не ведаем прычыны, па якой вы хочаце да яе звярнуцца, – ветліва растлумачылі мне.
І тады я прызнаўся ў мэце свайго візіту. І адразу «разлічыўся» за гэта:
– Вас падманулі?
– Мяне – не.
– Тады выбачайце, я не магу паказаць вам кнігу. Кнігу мы выдаем толькі для запісу заўваг або прапаноў.
– Добра, але паклічце, калі ласка, адміністратара.
Тактыка дыялогу змянілася…
– Ведаеце, у нас ужо скончылася некалькі кніжак, вы нічога не знойдзеце.
– Разумееце, – спрабую растлумачыць, – калі вы адмаўляецеся даць мне кнігу, то гэта амаль пацвярджае тое, пра што пішуць людзі ў Інтэрнэце.
Дзяўчына памаўчала хвіліну і запатрабавала журналісцкае пасведчанне. Дастаю школьнае пасведчанне журналіста з подпісам дырэктара…
Праз хвіліну нарэшце з’яўляецца адміністратар, патрабуе пасведчанне і пытае аб маім візіце. Пачынаю тлумачыць спачатку, і вось – кніга скарбаў і прапаноў перада мною: некалькі падзяк, некаторыя заўвагі па дробязях і вось запіс ад 21-га лютага... У заўвазе гаворыцца, што кошт на цэнніку не адпавядае кошту па штрых-кодзе. І зноў паўстаюць дзве версіі: альбо памылка, альбо махлярства.
Далей – ні адной падобнай заўвагі. Ці можа яны засталіся ў тых кніжках, што, па словах першай маёй субяседніцы, «ужо скончылася»? Адміністратар не дазволіла мне ўзяць дадзеныя скаржніка (закрыла прозвішча рукой).
І на заканчэнне яшчэ пра адну заўвагу – аднаму спажыўцу не давалі кнігу заўваг і прапаноў каля 8 хвілін. Восем хвілін патрабаваць кнігу можа толькі ці вельмі настойлівы, ці вельмі пакрыўджаны чалавек.
Калі хтосьці з вас, паважаныя чытачы, можа прывесці свае прыклады, звяжыцеся, калі ласка, са мной па адрасе: Mag1412@mail.ru
Святас Ляўчук
Фота аўтараДаслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову» (30.07.2010)
Прыгоды гарадзенскай харугвы пад Грунвальдам (23.07.2010)
Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне (15.07.2010)
Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа) (08.07.2010)
Лета – у пошуку дадатковага заробку (01.07.2010)
Нас не зразумее спажывец ці Нязвыкла неяк… (24.06.2010)
«Мы імкнемся паказаць рэчаіснасць…» (17.06.2010)
Будынак, які ацяпляе сябе сам (10.06.2010)
Апошнія прыгатаванні (03.06.2010)
Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў (27.05.2010)
Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею (20.05.2010)
Краіна за люстэркам (13.05.2010)
Хавайся ў бульбу, дай дарогу (06.05.2010)
Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты... (29.04.2010)
«Школа зачыненага тыпу» (22.04.2010)
Танец на могілках (15.04.2010)
Дзяўчына, сядзіце і маўчыце! (08.04.2010)
Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску (01.04.2010)
Красны дзень прыватнага календара (25.03.2010)
Суд не мае права і бліноў не прадае (18.03.2010)
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак (11.03.2010)
Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)
Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў (25.02.2010)
Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)
Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)
Невусаты нянь у небацькоўскай хаце (04.02.2010)
Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць? (28.01.2010)
Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)
Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)
Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)
Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)
Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)
Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)
Разлікі за залікі (03.12.2009)
Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)
Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)
Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)
Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)
Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)
Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)
Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)
Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)
Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)
Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра» (24.09.2009)
Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)
Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)
Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)
Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)
Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)
Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)
«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)
Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)
БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)
Як я шукаў працу (16.07.2009)
Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах (11.06.2009)
Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)
Як тут, за акіянам… (28.05.2009)
Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)
Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)
Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)
Як я «здымала кіно» (23.04.2009)
«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)
Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)
Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)
Сціплае святкаванне (26.03.2009)
Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)
Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)
Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)
ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)
СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)
І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)
КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)
У грукаце рока (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №10 (107)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
gocman (15 сакавiка 2009, 18:08)
Уважаю! молодец автор! Знаю как трудно добраться до книги жалоб и предложений. Итоги проведенного расследования дают почву для размышлений. И все больше о том, что "не все чисто" в гипермаркете
Xaos (14 сакавiка 2009, 15:10)
Святослав +1 полюбому!
Ліоша (14 сакавiка 2009, 12:45)
2 Chrysia А што ў нас свой бізнэс ёсць? Ды і якая розніца чый, абы асартымент задавальняў, а мне там акурат падабаецца. Гэта адно з нешматлікіх месцаў, дзе можна купіць свежы Esquire. 2 Свят Я меў на ўвазе, што адрас варта падаваць у форме Mag1412.сабака.mail.ru, або Mag1412[a]mail.ru. Менш шансаў, што закідаюць спамам.
Chrysia (13 сакавiка 2009, 19:47)
"....кніга скарбаў і прапаноў перада мною: некалькі падазяк, ..." - heta autarski pryiom ci voczy karektara ne dahliadzeli?.. "Styl'! ja, kanesznie, ciabe velmi liubliu, ale svaimi pamylkami ty dastau!
Chrysia (13 сакавiка 2009, 19:43)
hanba Almi!!!! ja dauno kazala, ne fig chadzic' tudy - ukladac' svae hroszy u maskal'ski biznes!
Свят (13 сакавiка 2009, 19:31)
Я решил продолжить эту тему, а для этого мне надо знать кто еще пострадал. Ведь администратор отказалась дать мне данные того человека.
Свят (13 сакавiка 2009, 18:55)
Я хочу продолжить тему, ведь последний обман был 21 февраля. Поэтому и оставил свою почту, чтобы пострадавшие писали мне.
калега (13 сакавiка 2009, 15:38)
у меня таксама ідэя была зрабіць такое раследаванне=) Ад іншых толькі чула - падманваюць, "мухлююць"... Мне нават і спосабы гэтага "мухлярства" растлумачылі... Абыйшла радоў 5 з асноўнымі прадуктамі харчавання. Але сваімі вачамі там нічога падазронага не ўбачыла:(
Ліоша (13 сакавiка 2009, 01:16)
Маладзец, граматна ўзяўся за тэму. мне робіцца цікава чытаць Стыль :) Вось толькі мэйла ў такой форме лепш не даваць - мне ўжо рукі чэшуцца выкарыстаць тваю скрыню для рассылкі спама.