Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары (0)
Памер шрыфта
Адукацыя
Вучэнне - святло, а за святло трэба плаціць …
Кошты на вышэйшую адукацыю ў нашай краіне павялічваюцца з году ў год.
Эканамічны рост, укараненне інавацыйных тэхналогій у вытворчы працэс і кіраванне патрабуюць наяўнасці высокакваліфікаваных кадраў, падрыхтаваць якія па сілах толькі вышэйшай школе.
Аднак паступовае скарачэнне колькасці бюджэтных месцаў і высокі конкурс у лепшыя ВНУ краіны робяць якасную адукацыю недаступнай для большасці моладзі.
Як жа дамагчыся таго, каб усе жадаючыя мелі магчымасць вучыцца ў ВНУ, улічваючы, што гэта вельмі не танна?
Добрым выйсцем можа стаць атрыманне крэдыту на адукацыю.
Узяць у банку крэдыт для навучання ва ўніверсітэце - такая практыка становіцца ў Беларусі ўсё больш распаўсюджанай.
Плаціць за навучанне ў поўным аб'ёме ў стане не кожны. Напрыклад, у «Беларусбанку» ў 2010 годзе атрымалі крэдыты 245 студэнтаў.
З 2002 года, калі банк пачаў выдаваць крэдыты на навучанне, дамовы заключылі 18 тыс. чалавек.
Такі крэдыт могуць даць як дзяржаўныя, так і камерцыйныя банкі. Гэты від крэдытавання мала чым адрозніваецца ад звычайных спажывецкіх крэдытаў.
Хіба што студэнты часта не могуць самастойна выплочваць суму крэдыту, таму што не маюць сталага - тады атрымальнікамі крэдыту становяцца іх бацькі або іншыя адказныя асобы.
Якія крэдыты можна ўзяць?
- Мэтавы крэдыт.
У гэтай сітуацыі грошы вам на рукі выдаваць не будуць - яны адразу пойдуць на рахунак ВНУ. Калі крэдыт будзе ільготны, то стаўка па ім будзе 7% (палова стаўкі рэфінансавання Нацбанка).
- Спажывецкі крэдыт.
Выпадак, калі грошы ў касу ВНУ ці тэхнікума вы будзеце ўносіць самі. Праўда, цяпер такія пазыкі могуць балюча ўдарыць па кішэні: стаўкі па спажывецкіх крэдытах складаюць дзесьці 23-24% гадавых.
Хто і на які крэдыт можа разлічваць
Танны крэдыт на дыплом пад 7% гадавых можна атрымаць толькі для аплаты першай вышэйшай адукацыі. Пры гэтым паступіць вы павінны на дзённае аддзяленне ў дзяржаўны універсітэт.
Калі вы вучыцеся на завочным аддзяленні у тэхнікуме або каледжы або атрымліваеце другую вышэйшую адукацыю, разлічваць можна толькі на звычайную пазыку пад 15 ці 20%.
Банк плаціць на працягу пяці гадоў за студэнта не ўсю суму, а 70%. Грошы пералічваюцца на рахунак ВНУ безнаяўным шляхам. Астатнія 30% выплачвае студэнт або яго сям'я падчас навучання.
Для атрымання крэдыту запатрабуюць даведку з месца жыхарства студэнта і яго сям'і, з працы ўсіх членаў сям'і за год. Спатрэбяцца паручыцелі - ад аднаго да трох (у залежнасці ад заробку). Студэнт, у якога ёсць сталы прыбытак, можа аформіць дамову і на сваё імя.
Крэдыт на навучанне ў ВНУ можна аформіць з любога семестра. Ён дзейнічае і на кожны год навучання.
Калі студэнт, скажам, пайшоў у акадэмічны адпачынак на другім курсе, то, калі ён адновіцца, з трэцяга курсу зноў можа працягнуць дзеянне дагавора.
У выніку чалавек карыстаецца паслугамі банка дзесяць гадоў: першыя пяць - пакуль вучыцца і яшчэ пяць, пакуль вяртае грошы.
У Гродне ...
У Гродне не так ужо і шмат банкаў, якія выдаюць падобныя крэдыты (на выгадных умовах).
Разгледзім на прыкладзе 4-х банкаў: Белаграпрамбанк, ААБ “Беларусбанк”, Белзнешэканомбанк і Прыёрбанк.
Валюта крэдыту
Ёй могуць быць як беларускія рублі, так і замежная валюта (у залежнасці ад банка).
Неабходныя дакументы
• пісьмовая заява аб прадстаўленні крэдыту;
• запоўненая анкета;
• пашпарт (або іншы дакумент, які сведчыць асобу);
• даведка з месца працы крэдытаатрымальніка і паручыцеля аб сярэднемесячным прыбытку за апошнія тры месяцы;
• дакументы, якія пацвярджаюць іншыя крыніцы прыбытку (пры наяўнасці апошніх).
Тэрміны пагашэння крэдыту
- на працягу 5 гадоў з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы для студэнтаў ВНУ;
- на працягу 3 гадоў з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы для студэнтаў каледжаў і ССНУ;
- на працягу года з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы для студэнтаў завочнай, вячэрняй і дыстанцыйнай формаў навучання ў ВНУ, каледжах і ССНУ; другой і наступных адукацый у ВНУ і ССНУ.
Крыху аб непрыемным
У выпадку, калі крэдыт на атрыманне адукацыі быў узяты, але студэнт за непаспяховасць быў адлічаны - вярнуць узятую ў крэдыт суму яму прыйдзецца на працягу года пасля адлічэння альбо памесячна роўнымі долямі, прычым працэнт гэтых самых крэдытаў заўважна павялічваецца.
Тым не менш, крэдыт на атрыманне адукацыі - рэальнае вырашэнне фінансавых праблем, калі вучыцца хочацца, але няма магчымасці.
-Ахвотна веру, - кажа Вікторыя, якая на выдатна скончыла ВНУ, - асабліва калі размеркаванне ўдалае. А то бывае, што заробак на першым месцы працы дазваляе ледзь звадзіць канцы з канцамі.
Асабіста мне прыйшлося два гады жыць менавіта так. Дзе ўжо тут крэдыт выплочваць!
Хоць такая сістэма - усё роўна добры шанец атрымаць адукацыю для таго, хто да гэтага імкнецца.
Як у суседзяў
Крэдыты ў Польшчы ўдвая танней, чым у Беларусі. Пры гэтым нашы суайчыннікі пачынаюць выплочваць грошы, узятыя ў пазыку, ужо падчас вучобы, а палякі - праз два гады пасля заканчэння універсітэта (гэты час прадстаўляецца банкам для таго, каб вы змаглі знайсці прыстойную працу, стаць на ногі - і тады пачаць выплаты).
Час выплаты крэдыту таксама ўдвая перавышае час яго атрымання. Іншымі словамі, калі вы 5 гадоў атрымлівалі банкаўскія сродкі на навучанне ў роднай альма-матэр, то аддаваць гэтыя грошы можаце на працягу 10 гадоў.
У выніку...
З аднаго боку, крэдыт на адукацыю – рэальны спосаб аплаціць сваю вучобу і такім чынам зрабіць інвестыцыю ў будучыню.
З іншага боку - не пабаюся гэтага слова - кабала. Бо выплачваць асноўную частку сумы прыйдзецца ўжо пасля заканчэння вучобы.
А хто ведае, што будзе ў гэтым “пасля” ...
Фота: http://www.kp.ru
Iншыя артыкулы рубрыкi:
- З’явіліся два новыя фільмы пра «Універсітэт Залатога Веку» (19.05.2012)
- Тры прэзентацыі ад «Архэ» (15.05.2012)
- Ініцыятыва “Ружовы слон” арганізуе ралявую гульню з дзецьмі-сіротамі (07.05.2012)
- Летняя школа-экспедыцыя ў Жалудку (25.04.2012)
- Скончыліся раскопкі на Вялікай Траецкай (16.04.2012)
- Памяці Каханоўскага
- Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу
- Аптымістычная трагедыя: гульня па Беларусі
- У наступную сераду сыграюць «Кальян» і «Дзецюкі»
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Дзяўчына з Гродна стала лепшай валанцёркай кампаніі “Без Візы!”
- З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы
- «Grodno REDS» – чэмпіён турніру сярод заўзятараў замежных клубаў
- Асушылі ўнікальную сістэму штучных вадаёмаў у Свяцку
- Студэнт разбіў джып за 80 тысяч даляраў
- Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Памежнікі моцна трымаюцца за шлагбаўм
- Змяіная выспа Афіны Палады (з цыклу «Споведзь авантурыста»)
АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены
Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту
У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай
25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!
Вакол заапарку на тралейбусе...
Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…
На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят
Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ
Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна
У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары
Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»
Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах
Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня
У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна
VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму
Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

