Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары (1)
Памер шрыфта
Палітыка
Гродзенская апазіцыя выказала свае намеры
Пад заявай пакінулі свае подпісы прадстаўнікі партыі БНФ, АГП, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», кампаніі «Гавары Праўду!», руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», Беларускай партыі працы, партыі «Справядлівы Свет».
У сваёй заяве апазіцыянеры паведамілі пра: 1) арганізацыю кампаніі па як мага больш шырокаму вылучэнню актывістаў у выбарчыя камісіі; 2) неабходнасць сумесна каардынаваць працэдуру і тактыку вылучэння прадстаўнікоў у камісіі і назіральнікаў; 3) заклікалі усе арганізацыі далучыцца да арганізацыі кантролю за выбарчымі працэдурамі.
– Пасля мінулых выбараў і звязаных з імі падзеяў гарадзенскія арганізацыі дасягнулі крытычнага прынцыповага пагаднення аб каардынацыі высілкаў падчас выбарчай кампаніі, – адзначыў кіраўнік гарадской арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў. – Мы хацелі б падкрэсліць, што беларуская апазіцыя на Гарадзеншчыне здольная аб’ядноўвацца дзеля агульнай мэты.
– Усім дастаткова добра вядома, што ў Беларусі выбараў няма, але ёсць выбарчыя працэсы, у якіх апазіцыя апрыёры павінна ўдзельнічаць, – працягнуў каардынатар кампаніі «Гавары Праўду!» Зміцер Бандарчук. – Таму нас сёння ўвогуле не цікавіць у якой форме якая палітычная структура будзе ўдзельнічаць: байкот, удзел, удзел да самага апошняга дня выбараў. Нас цікавіць толькі пачатак кампаніі, а менавіта – вылучэнне нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Мы ўсе дамовіліся збірацца разам, каб ужо па выніках вылучэння нашых прадстаўнікоў прыняць асобнае рашэнне наконт ступені нашай далейшай супрацы.
– Магчыма асноўная мэта, якой мы дамагаліся б дасягнуць, гэта максімальна эфектыўна выкарыстаць тыя рэсурсы, якія ў нас ёсць у часе гэтай кампаніі. Маю на ўвазе, канешне, людзскія рэсурсы, іх патэнцыял, – дадаў кіраўнік Гарадзенскай Рады руху «За Свабоду» Сяргей Трафімчык. Напрыканцы В.Саранчукоў ад імя ўсіх прысутных запрасіў партыі і арганізацыі, нават калі яны будуць складацца з аднаго чалавека, далучацца да пагаднення і сумесна каардынаваць свае дзеянні.
Фота Надзеі Крапівінай
Iншыя артыкулы рубрыкi:
- Браты-славяне ды нафта з газам, ці паварот да Еўразвязу? (15.05.2012)
- Лісты на Бі-бі-сі (07.05.2012)
- Абцугі сціскаюцца... (28.04.2012)
- Пытанне тыдня (20.04.2012)
- Чорна-белы жарт на выходны дзень (13.04.2012)
- Памяці Каханоўскага
- Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу
- Аптымістычная трагедыя: гульня па Беларусі
- У наступную сераду сыграюць «Кальян» і «Дзецюкі»
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Дзяўчына з Гродна стала лепшай валанцёркай кампаніі “Без Візы!”
- З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы
- «Grodno REDS» – чэмпіён турніру сярод заўзятараў замежных клубаў
- Асушылі ўнікальную сістэму штучных вадаёмаў у Свяцку
- Студэнт разбіў джып за 80 тысяч даляраў
- Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Памежнікі моцна трымаюцца за шлагбаўм
- Змяіная выспа Афіны Палады (з цыклу «Споведзь авантурыста»)
АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены
Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту
У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай
25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!
Вакол заапарку на тралейбусе...
Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…
На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят
Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ
Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна
У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары
Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»
Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах
Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня
У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна
VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму
Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу


Каментары
Марына (21 лютага 2012, 11:55)
на фота: "Апазіцыя ў падполлі"