Каляндар

апытанне

Свята 8-га сакавіка для вас:

дзяжурнае «постсавецкае» свята
выходны вясновы дзень
магчымасць пацешыць падарункамі любімых жанчын
мне ўсё роўна
гістарычная дата
падстава для вечарынкі або карпаратыва
ніколі не адзначаю, нікога не віншую

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (23) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

пАгляд

Брудныя танцы на прасторах Беларусі

Барыс Маісееў працягвае бяскарна праводзіць свае брудныя танцы па прасторах Беларусі. Апошні з дзесяці канцэртаў 8 красавіка прайшоў у Барысаве.

А маладых хрысціян, якія 30 сакавіка не змаглі моўчкі прайсці побач з Гродзенскім Лядовым палацам спорту, дзе адбыўся канцэрт спявака, магло чакаць і адміністратыўнае пакаранне. Прыцягнутая вялікім натоўпам людзей вакол спартыўнага комплексу, моладзь пачала раздаваць інфармацыйныя лісткі тым, хто ішоў на канцэрт. «Идя на концерт извращенца, вы подвергаете опасности свою душу и тело», – было напісана ва ўлётках. Дзіўна выглядалі тыя, хто пытаў «Дурные, в кровати с ним были, что много знаете?». Улічваючы, што Маісееў адкрыта афішуе сваю інтымную арыентацыю, сляпымі і абдуранымі з’яўляюцца якраз-такі самі гэтыя людзі.

Даўно заўважыў: толькі агучыш свой негатыўны пункт гледжання на гомасэксуальнае пытанне, як атрымліваеш масу папрокаў і прэтэнзій. Дзіўна, чаму многія нармальна рэагуюць на геяў, але на процілеглы пункт гледжання рэакцыя агрэсіўная. Дык хто ж тут, спадарства, паборнік свабоды меркаванняў, нешта зразумець не магу?

Таму і выкажу свой пункт гледжання.

Гомасэксуалізм – зло, якое сведчыць аб маральным заняпадзе, з якім трэба змагацца. І мне не зразумела, чаму ў нашым грамадстве дагэтуль не стала ясна, што змаганне з гэтым паскудствам павінна весціся сур'езна і сістэмна.

Звяртаюся да хрысціян, якіх па «афіцыйнай статыстыцы» большасць: вы ўвогуле адкрывалі Біблію? Што вы скажаце на гэта: «Калі хто ляжа з мужчынам, як з жанчынаю, то абодва яны зрабілі агіднасць: ды будуць адданыя смерці, кроў іх на іх» (трэцяя Кніга Майсеева. Левіт, 20:13)? Вызначцеся, альбо вы прымаеце, альбо не, і, калі выбіраеце другое, то не называйце больш сябе хрысціянамі.

Калі вяртацца да простых свецкіх разважанняў, то хто такія рэальныя гомасэксуалісты? Прыродных ад нараджэння іх вельмі мала (лічбы адрозніваюцца ў межах 2-10 адсоткаў). На самой справе гэта няшчасныя людзі, якім цяжка (але не немагчыма) мець сям'ю, дзяцей, паўнавартасныя зносіны. Ім патрэбна дапамога, часам псіхатэрапеўтычная, часам медычная. А з-за сённяшняй так званай «паліткарэктнасці» ўсе яны пазбаўлены рэальнай дапамогі. Пакуль хворым людзям не дапамаглі, нічога добрага яны ў свет не нясуць.

Па-першае. 90 адсоткаў гамасэксуалістаў цікавяць непаўналетнія хлопчыкі. Гэта факт, усталяваны на аснове апытання, праведзенага сярод іх жа. Цікава. Хай дзяржава стымулюе педэрастыю, якая спараджае педафілію, але, як толькі, «блакітнага» ловяць на спакушэнні дзіцяці, яго тут жа ў турму. Нелагічна атрымліваецца. Ці не лягчэй з гэтым брудам змагацца ў зародку? З усіх асуджаных за злачынствы, звязаныя са спакушэннем дзяцей, траціна – гомасэксуалісты. Паводле апытанняў, ад 20 да 40 % з іх займаліся педафіліяй.

Небяспека спакушэння дзяцей складаецца яшчэ і ў тым, што большасць хлопчыкаў, перажыўшы першы інтымны досвед у такім перакручаным выглядзе, далей схіляецца да гомасэксуалізму, які не з'яўляецца, па меркаваннях навукоўцаў, прыроджанай, генетычна абгрунтаванай асаблівасцю. Як гаворыцца, цяжка нарадзіцца гомасэксуалістам, але ёсць 50 спосабаў ім стаць..

Па-другое. Гомасэксуалізм негатыўна ўплывае на складаную і без таго дэмаграфічную сітуацыю. Так, гомасексуальныя пары ў большасці выпадкаў не маюць дзяцей, аднак прыёмныя дзеці ў такіх «сем'ях» часцей падвяргаюцца сэксуальнаму гвалту (гэтая рызыка ацэньваецца ў 29 %).

Кажучы простай мовай, гэта ненармальна, ненатуральна прыродзе чалавека. Хочацца спытаць, а хто дзяцей нараджаць будзе?

Па-трэцяе. Гомасэксуалісты значна больш (у 2 разы) ужываюць алкаголь і наркотыкі, хварэюць венерычнымі хваробамі. Асабліва шмат гомасэксуалістаў сярод хворых СНІДам.

Гэта факты і гэта мая пазіцыя. На сёння нічога не застаецца, як за яе змагацца. А вось што расказаў Аляксандр Кіркевіч, ўдзельнік гродзенскай акцыі:

«Грэх з'явіўся не ўчора, ён існуе як мінімум столькі, колькі сам чалавек. Унікальнасць сённяшняй сітуацыі ў тым, што грэх перастаў лічыцца такім, ён стаў нормай. Выпадак з канцэртам толькі прыклад. Адзін са шматлікіх.

Панядзелак. Вечар. Народ са ўсіх канцоў сцягваўся да варот стадыёна і далей у Лядовы палац. Асноўная маса наведвальнікаў – жанчыны сярэдняга ўзросту з мужыкамі і сяброўкамі. Улёткі ў большай часткі выклікалі ўсмешкі, аднак былі і выключэнні. Адзін мужык нават замахнуўся на распаўсюджвальніка – пэўна, разгулялася «мужчынскае» самалюбства. Па чутках, на канцэрце прысутнічалі і першыя асобы гораду. Тое, што нас затрымае міліцыя было зразумела з самога пачатку. Байцы доўга хадзілі вакол ды каля. Наогул, меркаванні самых захавальнікаў правапарадку ў той вечар вар'іравалася ад «ён заслужаны артыст, народу падабаецца, вось як пруць... » да «під… таксама не паважаю... » Але, як гаворыцца «у вас свая праца, у нас свая». Пасля стандартных працэдур і канфіскацыі сцяга ўсіх адпусцілі.

Нашая сіла і нашая бяда (па меркаванні некаторых) складаецца ў тым, што мы ўспрымаем са Святога Пісання толькі тое, што нам падабаецца і зручна. Можна гаварыць шмат прыгожых слоў: мы не «супраць», а «за», не «нянавісцю», а «каханнем» і г.д. Але ў сучасным свеце нам не пазбегнуць канфрантацыі, у нас усё роўна будуць ворагі. У Пісанні сказана: «Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра! бо так паступалі з ілжэпрарокамі бацькі іх!» (Лк 6 : 26). Хрысціянства – гэта не пра тое, як лепш жыць, а пра то, як жыць правільна. Нягледзячы ні на што. З намі Бог! Яны не пройдуць!».

Жэня Пацэвіч

Фота http://www.all4pet.ru

Каментары

Ліоша (29 траўня 2009, 20:49)

Не. Калі я сумняюся ў сваіх перакананнях ды ведах, гэта значыць я мыслю крытычна. І гэтага не трэба даказваць. З.Ы. нехта каментуе тэкст праз месяц ад даты публікацыі! неверагодна!

akcent (19 траўня 2009, 00:15)

Ліоша, калі ты сумняваешся ва ўласных перакананнях, то ў цябе проста няма перакананняў. Што і трэба было даказаць...

Ліоша (16 красавiка 2009, 17:05)

Дэмакратыя (ды і праўда таксама) ёсць там дзе дыскутуюць і сумняваюцца ва ўласных перакананнях. А не трымаюцца дагматычнага мыслення.

Рэдактар (16 красавiка 2009, 16:50)

Абмяркавалі? Вось і добра...Ведаеце, што мяне здзіўляе больш за ўсё? Нецярпімасць да іншых думак – і з боку аўтара, і з боку некаторых "каментаршчыкаў". Дзеці! Дэмакратыя ёсць там, дзе яе будуюць, а не там, дзе аб ёй мараць.

Усевалад (15 красавiка 2009, 12:43)

Вось яно! Новы Мэсыя з'явіўся на старонках Т.С! Мы ўсе будзем гарэць у пекле, бо не змагаемся зь іншадумцамі.... Таварышч, такой лухты не чытаў даўно. А вы сябе далучаеце да СМІ??? Да якіх? Адзіная йнфармацыя, якую намалёвы чытач атрымлівае з вашага тэксту, дык гэта тое, што аўтар нахапаўся спадабаўшыхся яму слоганаў і абгрунтоўвае свае думкі на хлусьне. УСЕ вашыя тры довады - бязглузьдзіца. Адкуль такія лічбы, аўтар???????? Дзеці ПАКТЫЧНА НІКОЛІ не становяцца аб'ектамі гвалту ў такіх сем'ях і гэта вядома кожнаму, хто хоць крыху цікавіўся гэтым клопатам. Пра тое, што людзі нетрадыцыйнай арыэнтацыі больш за йншых спажываюць алкаголь.... А што вы спажывалі пішучы гэта? Дарэчы. Нельга "займацца педафіліяй" - як нельга займацца грыпам, ці рэўматызмам. Ніцшэ меў на ўвазе не сьмерць Бога літаральна, а, паміж іншым тое, што аматыры вольнай інтарпратацыі сьв. Пісаньня яго "забілі" Маім меркаваньнем у прэсе ня могуць з'яўляцца заклікі да "змаганьня" зь кім заўгодна. Тады, яна ператвараецца ў агітку. "канфіскацыі сьцяга"?? Вы на сваю....акцыю пренеслі яшчэ БЧБ сьцяг?

Ліоша (15 красавiка 2009, 12:41)

А Ніцшэ тут да чаго?

Zhe (15 красавiка 2009, 04:57)

Пытанні да працы рэдактара схавайце падалей. Вы не на Плейбоі - вы, відаць, пераблыталі адрасы. Для прыкрываючыхся тэрмінам "аб'ектыўнасць" шукальнікаў штампаў і папсовых нататкаў раю ўрэшце зразумець, што "аўтарская пазіцыя" можа быць не толькі для масавага спажывання. Пісаць пра тое, як "я яго любіла і я яго забыла" вельмі па-журналісцку стала ў моладзевых СМІ ў апошні час. І ўсе радыя. І рэдактарам ніякіх прэтэнзій. А тут прачнуліся - ай, закранулі нашых распустнікаў! Дык так і да нас хутка дойдзе! Канешне дойдзе, бо на сёння памер не Бог, а Ніцшэ. "Гэта не аб'ектыўна!"- грозна ўскрычэлі сёння паборнікі свабоды інстынктаў. Аб'ектыўна для іх - гэта калі для ненармальнай большасці нармальна. Іх ж большасць. Менавіта з-за такіх з'ява "дэмакратыя" здабывае шэры колер. Не забывайце пра адказнасць перад нашчадкамі. А з'явіўшымся неадэкватным атэістычным тэлезомбі раю ўвогуле купіць шэрай вадкасці. Улеткі раздаваць тупізм, а быць абыякавым да ўсяго і час ад часу брынчаць на гітары - вось ён, твой сапраўдны і высокі сэнс жыцця. Нічога, галоўнае перадавай Боры Маісееву ў пекле прывітанне, напэўна пабачыцеся!

Усевалад (14 красавiка 2009, 21:43)

Мы зь Севай разумеем кропку мяркаваньня аўтара. Толькі гэтыя літараспалучэньні, прадстаўленныя вышэй больш падыходзяць да якой-небудзь агіткі супраць сэксмяньшынств. Гомасэксуалізм - хвароба, сьхільнасьць да яе закладваецца яшчэ ў лоне маткі. Як бы аўтар жадаў пакараць Борю???? Стэрэлізаваць? Расстраляць? О! А можа ўсіх іх у гэта? Жэня - я скажу ўпрост - апошнія радкі артыкулу, кажуць пра тое, што клопаты менавіта ў аўтара... А "маладыя хрысьціяне" маглі б знайсьці сабе значна лепшы й больш карыстны занятак... Педафілія - звычайная хвароба. Асабліва часта з'яўляецца ў старэйшым узросьце(можа й у аўтара такое здарыцца, ня дай Божа, канешне) Зараз гэта лечаць бяз большых клопатаў. А тыя, хто зьсільваюць дзяцей малалетніх - так і называюцца - зьсільнікі. У мяне ёсьць колькі сяброў гомасэксуалістаў. І дзяўчыны й хлопцы. Цудоўныя людзі, зь якіх бы няблага й аўтару ўзяць прыклад талерантнасьці, дабраты, ВЕРЫ Ў БОГА ўрэшце рэшт! А Боря хоць і афішуе, што ён не такі, як усе, то нікога не заве за сабой да блакітных даляглядаў. Факт таго, што колькі год гэты чалавек утрымліваецца ў шоў-бізнэсе дае падставу яго паважаць. І трэба паважаць ягоную сьмеласьць і адкрытасьць. Жэня, вам далі наказ ісьці на канцэрт?? Усіх людзей заставілі слухаць Маісеева????? Можа яны ўсе "аднадумцы"?? А можа, ім падабаецца, тое, што робіць Боря на сцэне? Мне здаецца менавіта апошняе) Так, для агульнага разьвіцьця, колькі вядомых людзей нетрадыцыйнай арыентацыі. Да Вінчы, Караваджа, Чайкоўскі, Элтан Джон. Ф. Мэркуры, Мікэлянджэла й інш. Прабачце, але маім меркаваньнем артыкул жудасны, а што яшчэ горш - тое, што аўтар, ну ніяк ня можа ўспрыняць крытыку.... Р.С. Мой трэці камэнтар пасьля абнаўленьня сайту, можна ён з'явіцца тут?

госць (14 красавiка 2009, 21:33)

гэта артыкул карэспандэнта ТС альбо ліст у рэдакцыю? Прыватнае меркаванне зацікаўленай асобы альбо журналісцкі матэрыял? Калі першае - то гэта трэба пазначаць адпаведным чынам. калі другое - вялікія пытанні да працы рэдактара...

lorss (14 красавiка 2009, 18:38)

аўтар, як адвентыст сёмага дню. яны таксама бралі цытату з Бібліі і даказвалі свету сваю ісціну, тое самае, як мол, давайце геяў вынішчым, і лесбіянак, і бі, і ўсіх астатніх, на ўсякі выпадак. а мы ім казалі - чувакі, ну вы загрузілісь, давайце мы лепей ДДТ у чатыры рукі сыграем. страшна сустрэцца з аўтарам. ну нафік такіх людзей. па-мойму гэта ці крэзі ці падлеткавы тупізм: улёткі раздаваць, аля гарадзенскі панк у пачатку 2000г)))) брэд.

jahorau (14 красавiка 2009, 11:23)

Жэня, гэта і не навіна :) гэта нейкі твой асабісты маніФЕст

Ліоша (13 красавiка 2009, 21:58)

Толькі не падумайце, што я акрамя таго што крытыкант, яшчэ і падтрымліваю геяў. Я, быць можа, таксама лічу гомасэксуалізм хваробай і не рады публічнай прэзентацыі сэксуальнай арыентацыі, але ж тэкст яўна не мае пераконваючай моцы для крытычна мыслячага чалавека - аргументы проста вельмі цмяныя, а некаторыя і проста непраўдападобныя на першы погляд. Напрыклад тое, што геі самі прызнаюцца, што іх цікавяць непаўнагадовыя хлопчыкі, гучыць гэтаксама неверагодна, як тое, што навучэнцы ШМЖ-12 адэкватна ўспрымаюць крытыку.

I. (13 красавiка 2009, 21:02)

Я кажу пра тое, як ты ставішся да спевака. Ён жа не прапагандуе гомасэксуалізм са сцэны. Ён толькі спявае. А астатнія... Тут пытанне паскладаней будзе... І наогул, як мне здаецца, гэта палка а двух канцах.

Zhe (13 красавiка 2009, 13:28)

Беспрыстраснасць у пытаннях маралі і нашай чалавечай годнасці немагчыма. Каму трэба спасылкі на дадзеныя, то пры жаданні можна знайсці і не такія лічбы - было б жаданне. А то некаторыя успрымаюць артыкул як голую навіну, а некаторыя як курсавую працу са спасылкамі на кожнае слова. Калі хочаце адэкватнасці, то і ўспрымайце адэкватна

Ialanta (12 красавiка 2009, 20:09)

Як мне падалося, уся праблема ў стэрэатыпах. Калі мужчына намаляваўся перад выхадам на сцэну, то "сцяг яму ў рукі".Прызнацца, не памятаю аніводнага разу, калі чула, што Маісееў сустракаецца з мужчынам. А ў "Вячорцы" прачытала, што ён наогул мае адносіны з жанчынай. Як бы там не было, матэрыял цікавы, мне спадабаўся, але хацелася б больш беспрыстраснасці і менш агрэсіўнасці.

Zhe (12 красавiка 2009, 16:22)

Расплюшчыце вочы ад тэлепрапаганды, ніякай нянавісці не выказваю. Калі мне паказваюць па mtv галубых і голыя зады, то ня дай жа Божа, каб мне абурыцца - максімум, што можна зрабіць - гэта выдаліць канал. Гэта я да таго, што хутка ў людзей з нармальнымі хрысціянскімі стаўленнямі да свету ўжо і права голасу не будзе. На ўсе думкі будуць ставіць штамп "непаліткарэктна ці, што яшчэ хутчэй, "экстрэмізм". Аднак не дай Бог закрануць свабоду чужых "прыродных інстынктаў". Калі каму цікава, то ведайце: у некаторых штатах ЗША гома-хворыя маюць больш правоў, чым здаровыя людзі. Калі здаровыя погляды яшчэ не зусім вымыліся з галоваў нашай моладзі, то мы не дапусцім гэтага ў нас. Каліноўскі змагаўся не за гэта, нашы прадзеды гінулі на войнах таксама не за гэта. Мой бацька ваяваў у Егіпце таксама не за тое, каб розныя маральныя перакруты вілялі органамі ў нашай чыстай і прыгожай краіне. Замест таго, каб рэальна дапамагаць хворым людзям, адпраўляць іх на лячэнне (на 100% даказана, што пры жаданні гамасэксуалізм вылечваецца ва ўмовах шпіталя), вы сваім ціхім маўчаннем яшчэ больш робіце ім дрэнна. Таму рэальнай агрэсіі больш у вашым стаўленні, чым у маім. Я за тое, каб дапамагаць пакутнікам, а не стаяць на дарозе іх дабрабыту. А пры дабрабыце чалавек жыве ў сям'і, выхоўвае дзяцей і дае больш, чым спажывае. Дык давайце рэальна дапаможам людзям, а не будзем займацца тым, што бяздумна гладзім іх па галоўцы. І вось яшчэ што - калі ў вас усё агулам светлае, нават бруд, то яно ўсё на самой справе шэрае, бо хутка вы ўвогуле не адрозніце белае ад чорнага. Што тычыцца любові да людзей - любоў яна тады такою можа называцца, калі яна не слепа аддаецца ўсім. Побач з ёю абсалютна нармальна павінна быць нецярпімасць да зла. Паважаныя крытыкі, зразумейце, артыкул напісаны па прынцыпу, які выказваў вядомы хрысціянін-гуманіст Леў Талстой "Ненавідзь зло ў чалавеку, але любі самога чалавека". Не блытайце гэтыя з'явы.

месцамі ліберальны Ліоша вырывае з кантэксту сказы (12 красавiка 2009, 01:00)

"з-за сённяшняй так званай «паліткарэктнасці» ўсе яны пазбаўлены рэальнай дапамогі" Можна падумаць, што калі яшчэ не было ідэі паліткарэктнасці, то яны мелі рэальную дапамогу )))) "Пакуль хворым людзям не дапамаглі, нічога добрага яны ў свет не нясуць." Дзе аргументы? Што такое "добрае" і чаму здаровыя павінны гэтага "добрага" несці больш чым хворыя? Аўтар здаровы? А я? Пастаўце і мне дыягназ, прыляпіце ярлык, напішыце, што я горшы за гоміка, напрыклад: Ліоша - нелюдзімы і агрэсіўны мізантроп, аматар здзекаў і чорнага гумару, крытыкант, схільны да ляніўства. Растлумачце чаму я не здольны прынесці нешта добрае ў свет. "90 адсоткаў гамасэксуалістаў цікавяць непаўналетнія хлопчыкі. Гэта факт, усталяваны на аснове апытання, праведзенага сярод іх жа." Спасылка на крыніцу, калі ласка. Гэта датычыць і іншых падазроных дадзеных. "Хай дзяржава стымулюе педэрастыю" Якая дзяржава, як стымулюе? "Гомасэксуалізм негатыўна ўплывае на складаную і без таго дэмаграфічную сітуацыю." Па гэтай прычыне ў Расеі не зарэгістравалі арганізацыю геяў. Яна змяншала абарончы патэнцыял краіны праз змяншэнне нараджальнасці. "Гомасэксуалісты значна больш (у 2 разы) ужываюць алкаголь і наркотыкі" Адкуль такія лічбы чувак??? Што, ўсе маі суседзі-аматары вініла (не ў сэнсе меламаны, а алкашы) яшчэ і геі па твойму? Беларусы дафігішча бухаюць - мы нацыя геяў? Ці гэта працуе толькі ў адзін бок? "Тое, што нас затрымае міліцыя было зразумела з самога пачатку." Ага! НАС! Значыць аўтар - зацікаўленая старана спрэчкі. Толькі не кожны чытач так далёка дойдзе, каб гэта зразумець, а Яўген Пацэвіч яшчэ, нажаль, не легенда правай публіцыстыкі аля-Зянон П., каб яго прозвішча было "гаварашчым". Дарэчы, а да чаго тут здымак папугаў? Певень, я яшчэ разумею... У апошнім абзацы ёсць некалькі сэнсоўных сказаў. Маладзец, можаш калі хочаш.

jahorau (11 красавiка 2009, 17:41)

нешта ўзгадалася: сярод самых ярых барацьбітаў з геямі, габрэямі ў нацыстскай нямеччыне было даволі шмат геяў і асбаў габрэйскага паходжання :)

Nadzejka (11 красавiка 2009, 14:50)

Я не защищаю геев, в идеале хотела бы, чтобы природа убила это явление. Но разве могу я ненавидеть родного человека, друга, с которым случилась такая беда, бросить его, не общаться, тыкать в него пальцем? Я приму его таким, потому что он человек, личность, мой друг, отец и т.д. Женя, как можно быть таким агрессивным!Думаю, журналист не имеет права так делать, он видит разные стороны проблемы. Есть у нас в Гродно такая организация: республиканское молодежное общественое объединение "Встреча", которое помогает геям. Надо бы тебе с ними встретиться, поговорить ... Откуда цифры? Нет ссылок на источники. Из-за этого у меня создается впечатление, что ты их придумал сам. И еще: сами геи негативно относятся к отдельным личностям, которые ведут себя женоподобно. Этот образ пришел из ТВ, это театрализация, которую некоторые зря принимают за чистую монету.

kryvichanka (11 красавiка 2009, 14:37)

Усё клёва, толькі я не зразумела - як змагацца і з чым канкрэтна? Вось я, напрыклад, супраць, каб непаўнагадовых хлопчыкаў схілялі да аднаполавых стасункаў, рознымі шляхамі. Як мне з гэтым змагацца? А што рабіць у выпадку, калі мужчына нарадзіўся гамасэксуалістам? Мой вельмі добры знаёмы якраз такі. Ён спрабаваў сустракацца з жанчынамі, вельмі позна зразумеў, у чым ягоная праблема, але справіцца са сваёй прыродай не можа. Як змагацца з такім чалавекам? Цкаваць ці што? У маладога аўтара столькі агрэсіі, што ўвогуле падаюцца некалькі сумнеўнымі хрысціянскія матывы "справядлівага абурэння". Больш любові да людзей хочацца... Да таго ж мяне турбуе яшчэ адзін момант. Хлапцы гэтак абураюцца гомасэксуалістамі, але ці выклікаюць такое абурэнне ўласныя паводзіны з супрацьлеглым полам? сабе дараваць можна шмат чаго, а вось іншым...

jahorau (11 красавiка 2009, 10:18)

гомофобский бред. Еще и из Бога сделал гомофоба.

astrynczanka (11 красавiка 2009, 00:44)

гомасэксуалізм - гэта, безумоўна, зло, і няварта апраўдваць гэта тым, што мы за дэмакратыю, паводле якой усе грамдзяне, няважна якой арыентацыі, маюць аднолькавыя правы. я працую настаўніцай і адзін з маіх вучняў 7-га класа гомасэксуалісцкай накіраванасці: глядзіць дзявочыя серыялы, сябруе выключна з дзяўчынкамі, бо хлопцаў баіцца, піша ў сачыненнях (у падтэксце прасочваецца), што яго дамагаюцца дарослыя дзядзькі, а калі выходзіць адказваць да дошкі, дык акторы ММАТ адпачываюць. рэакцыя маці на гэта станоўчая, яна радая, што яе сын не сябруе з хлопцамі, бо яны могуць яго пабіць, а так яна за яго можа быць спакойная. бацька, наколькі я ведаю, не зусім ведае пра тое, якім можа вырасці яго сын. такім чынам бацькі калечаць сваё дзіця. малайчына, Жэня. вось толькі пры чым да гэтай тэмы мілыя папугайчыкі? :)

Dasha (10 красавiка 2009, 23:34)

Цяжка сказаць, ці трэба з імі змагацца, але навошта прапагандуецца і фінансуецца гэткая пошасць - не зразумела. Відаць, камусьці гэта проста карысна

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця (11.03.2010)

Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС (04.03.2010)

Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх (25.02.2010)

Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі» (18.02.2010)

Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць? (11.02.2010)

Сны зімовага гораду (04.02.2010)

Пра войска, турму і адказ падпалкоўніка (28.01.2010)

У колькі абыйдзецца студэнцкі білет? (21.01.2010)

Вольная талерка для нечаканага госця (08.01.2010)

Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1 (24.12.2009)

Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі (17.12.2009)

Месца сустрэчы змяніць нельга (10.12.2009)

Гродна – дарог скрыжаванне (03.12.2009)

Кур’ёзы тутэйшага жыцця (26.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2 (19.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце (12.11.2009)

Аляксандр Дзянісаў: «Снобы-маралізатары – самыя цынічныя людзі…» (05.11.2009)

«Зялёныя сумкі –3». Споведзь перапісчыка (29.10.2009)

Паданне пра човен, альбо фотаўражанні аб горадзе мануфактур (22.10.2009)

«Зялёныя сумкі» пайшлі па кватэрах (15.10.2009)

Ралі для беларусаў свету (08.10.2009)

Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя» (01.10.2009)

Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах (24.09.2009)

Недзе каля Белага мора (17.09.2009)

«Я буду!» ці Апошняя споведзь (10.09.2009)

Выпі са мной, Чарлі (03.09.2009)

Сляды гісторыі вакол Крэва (27.08.2009)

Легендарныя часы Жодзішак (20.08.2009)

Ці магу ў «МГУ»? (13.08.2009)

У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш (06.08.2009)

Прывід Ашмянскага дражджавога? (30.07.2009)

Як я стаў археолагам (23.07.2009)

Цэнтральныя паралелі (16.07.2009)

У цэнтры – «Трэці сектар» (11.06.2009)

Самы каханы вораг… (04.06.2009)

Фенамен горада (28.05.2009)

Яны называюць сябе «афганцы» (22.05.2009)

Горад, у якім жывуць людзі… (14.05.2009)

Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі» (07.05.2009)

Як я працавала прамоўтэрам (30.04.2009)

Захаваць жыццё пацуку… (23.04.2009)

«Катайце пальцы», спадарства! (16.04.2009)

«Мадэм», які стварае электронныя вёсачкі (02.04.2009)

Роўныя ў сваім выбары… (26.03.2009)

Калі няма правіл, ёсць натхненне (19.03.2009)

Замалёўкі са шпітальнага ложку (12.03.2009)

Для гарадзенцаў вайна пачалася ў 39-м (06.03.2009)

Дзень здароўя ў Пышках (27.02.2009)

ІНТЭРНАТ − ВОРАГ ЦІ БРАТ? (20.02.2009)

НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ? (06.02.2009)

ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ (30.01.2009)

МАЛАДЫЯ Ў ВЯСЕЛЬНЫХ СТРОЯХ (28.01.2009)

Фотапагляд Таццяны Данчышынай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY adukatar.net susvet.info TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org