Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(0)
Памер шрыфта
Правінцыйны рэпартаж
Фрыкі – гарадскія «знакі»
Такія людзі ствараюць атмасферу і ў некаторым сэнсе становяцца знакамі горада, пра іх расказваюць прыезджым.
Вядома, кожны бачыў мужчыну на аўтавакзале, які ўвесь час нешта распавядае людзям на прыпынку, звяртаючыся да ўсіх і ні да каго. Я чуў, што ў яго ёсць сям'я, праца, а «рэлігійныя лекцыі» каля аўтавакзала ён чытае па ўласным жаданні.
Пераходзім дарогу і трапляем на Скідальскі рынак. Тут можна сустрэць мужыка, імя якога Лёша. Ён ходзіць на гэты рынак, як на працу. А зарабляе грошы так – шпацыруючы паміж шэрагамі і шапікамі, ён прапаноўвае гандлярам і пакупнікам свае нехітрыя паслугі. За 500 рублёў Лёша гатовы пракрычаць абсалютна ўсё, што захоча кліент. Хадавыя фразы «Ігар – самы прыгожы» ці «Юля – класная дзяўчынка». Прычым, ён не гарлапаніць, а спявае, меладычна расцягваючы канец фразы: «прыгожаяяяяя... ». Пасля абеду яго працоўны дзень сканчаецца, і ён адпраўляецца ў бліжэйшую краму з віном ды гарэлкай.
Са Скідальскага пройдзем у самае папулярнае месца тусоўкі «незвычайных людзей» – плошчу Савецкую і наваколле.
Вось – «бабка Армагедон». Яна ўвесь час хоча стукнуць і абмацюкаць тых, хто на яе глядзіць. Ходзіць у хустцы і з двума пакетамі, можа падбегчы і стукнуць злёгку. Потым адбягае і крычыць: «Я вам тут Армагедон устрою!».
Яшчэ адна бабка каля крамы «Баторыя» ўвесь час спыняе мінакоў і просіць купіць ёй хлеба і крупы ў краме. Раней наадрэз адмаўлялася ад грошай. Распавядаюць, што ў яе сын ездзіць на дарагой іншамарцы і ў яе вялікая кватэра ў цэнтры.
Раённых town freaks (гарадскіх вар'ятаў) пэўна не пералічыць.
Старэйшае пакаленне часта ўспамінае 80-я гады і Лютка: чалавек невядомага ўзросту і полу з тонкім голасам, апранутага ў лахманы… Я думаю, гэта быў самы сапраўдны «знак, гарадзенскі жабрак з Савецкай. Гавораць, быццам бы, дзякуючы збору бутэлек, ён быў багатым чалавекам і, быццам, ён пералічыў вялікую суму грошай у дзіцячы дом. А за пустую бутэльку Лютак мог зрабіць многа: напрыклад, пракукарэкаць на ўсю плошчу, гучна крыкнуць «NRM – сіла» і іншае. Не атрымаўшы бутэльку, вельмі крыўдзіўся, злаваўся і нават ладзіў пагоню.
Яшчэ ў Гродна ёсць «мужык у белай футболцы». У любы час году ён ходзіць па вуліцах у белай футболцы, «трэніках» і тапках. Калі градуснік паказвае «–10» ён апранае піджак. У раёне вуліцы Савецкіх памежнікаў жыве жанчына-маскарад. На ёй кожны дзень новая вопратка: то яна – матрос, у фуражцы з якарамі і стужкамі, з матроскім каўняром… То – лэдзі з XVIII-га стагоддзя ў сукенцы з бантамі і караблямі на галаве… То наогул у нейкай сярэднявечнай кашулі з буфамі. Распавядаюць, што яна марыла стаць актрысай, але яе не ўзялі. І жанчына больш за 20 гадоў працавала касцюмершай.
У кожнага з гэтых людзей свая гісторыя жыцця. Спачатку яны раслі, хадзілі ў школу, потым – на працу… Але раптам адбылося нешта такое, што «перарабіла» іх, прымусіла зрабіць нейкі іншы накірунак паводзін… Крыўдна, калі над такімі людзьмі смяюцца, здзекваюцца. Тым больш, яны ўсё прабачаюць і зноў спрабуюць жыць па-свойму.
У мяне ёсць прапанова: давайце разам паспрабуем прыгадаць усіх і пагаварыць пра гэтых сваеасаблівых людзей.
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Як «дамовіцца» з кампутарам (03.09.2010)
Новы праект па развіцці міжнароднай супрацы (20.08.2010)
Быццам размаляваныя акварэллю (06.08.2010)
Адраджаючы прыдворную культуру (30.07.2010)
Калі ашчаднасць - перадусім (23.07.2010)
У ВНУ хутка не застанецца маладых выкладчыкаў (15.07.2010)
Гарадзенскі заапарк вачыма польскіх валантэрак (08.07.2010)
Як я эксклюзіўны «гарачы тур» шукала (01.07.2010)
Кіроўцы мапедаў таксама атрымаюць катэгорыю (24.06.2010)
Сардэчна ў музыцы. Сардэчна ў руху (17.06.2010)
Яшчэ раз пра салярыі ды сапраўднае сонца (10.06.2010)
За колькі матэматыка для народа? (03.06.2010)
Грыбы смачныя, небяспечныя… (27.05.2010)
Будуць вучыцца ў Польшчы (20.05.2010)
Цяжкасці перакладу, або Як яго завуць у іншых краінах (13.05.2010)
Што можна купіць на 10 даляраў (06.05.2010)
Масавая бурбалізацыя адбудзецца ў суботу (29.04.2010)
Свабода – жаданая і недасягальная (22.04.2010)
Гэта толькі здаецца, што да Басовішча далёка (15.04.2010)
Малаток, як сведчанне кемлівасці (08.04.2010)
Конкурс і фотавыстава, якія ладзіць музей (01.04.2010)
«Колеры Нёмана» на вуліцы Ажэшкі (23.03.2010)
Што нам рыхтуе «Малочны мір»? (18.03.2010)
Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката» (11.03.2010)
Вайна вачыма відавочцаў. Ч.2 (04.03.2010)
Вайна вачыма відавочцаў (25.02.2010)
«Этапы» жыцця знаёмага скінхэда (18.02.2010)
Барыста – той, хто ўсё ведае пра каву (11.02.2010)
Памяшканне з цудамі (04.02.2010)
Вобраз Беларусі ў польскіх СМІ (28.01.2010)
«Іардань» на Юбілейным (21.01.2010)
Пачынаючы хакер папярэджвае… (03.09.2010)
Гарадзенскі хоспіс (08.01.2010)
Новы купал над горадам (24.12.2009)
Бітва інтэлектуалаў (17.12.2009)
Блатное месца ці Хто жыве пад дрэвам (10.12.2009)
Новы набытак «Карату» (03.12.2009)
«Добрыя рукі» не заменяць прытулку (26.11.2009)
Праз грамадзянскае тэлебачанне да грамадскай актыўнасці (19.11.2009)
Пішыце скаргі, гарадзенцы! (12.11.2009)
Цяпер часцей купляюць тэсты… (05.11.2009)
Дзень памяці паўстанцаў ў Свіслачы (29.10.2009)
Створаны бацькоўскі клуб (22.10.2009)
Два апытанні пра алкагольнае пытанне (16.10.2009)
«Град асуджаны»: Night City № 108 (08.10.2009)
Форум валанцёраў (01.10.2009)
Статус немаўляці: «дзіця міру» (24.09.2009)
Парады ад «Стыльнай кухні» (17.09.2009)
Музей – сэрца ўніверсітэту (10.09.2009)
Зялёныя рарытэты Шчучына (03.09.2009)
Сметнік, які называўся лесам (27.08.2009)
Дзве выставы, як адна (20.08.2009)
Як абараніцца ад свінога грыпу (13.08.2009)
Замест рынку – новы гандлёвы цэнтр (06.08.2009)
Дзе можна стаць экскурсаводам? (30.07.2009)
NIGHT FEST у Піцеры (23.07.2009)
Калі вам сонца даволі шмат (16.07.2009)
Беларусь і Нямеччына– асобы і гісторыі (11.06.2009)
«Пілотны» фэст (04.06.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (22.05.2009)
Мотакрос для любога ўзросту (14.05.2009)
Адпачынак па кішэні (07.05.2009)
Пра туземцаў і іншаземцаў (30.04.2009)
Багіня музычнага правасуддзя (23.04.2009)
Музычна-літаратурны перфоманс (16.04.2009)
Аднойчы ў «Ракурсе» (09.04.2009)
«Чырвоная зорка» на гарадзенскім «кінасхіле» (02.04.2009)
Атрымаў дыплом, а з ім і аблом (26.03.2009)
Сезон Гарадзенскай лігі КВЗ адкрыты (19.03.2009)
За дыпломам – у Польшчу (13.03.2009)
WoW – новы свет і проста гульня (06.03.2009)
На конкурс «Каханне ў стылі…» (27.02.2009)
ДЗВЕ ГУЧНЫЯ СПРАВЫ АДНАГО ГОРАДА (20.02.2009)
ГРОДНА Ў СЕЦІВЕ (06.02.2009)
АПЫТАННЕ: ЯК НА ВАС ПАЎПЛЫВАЎ КРЫЗІС (30.01.2009)
АХВЯРЫ ВУЛІЦ (28.01.2009)
Мандарыны патанелi (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №21 (118)
03 верасня 2010 г.
«Містар кот» апынуўся звычайным…
Гасціннасць беларусаў не мае межаў

