Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Цэнтр мовы, фота «Імгненні» і нямецкі хіп-хоп

Сёння ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адкрываецца Цэнтр нямецкай мовы. Як спадзяюцца выкладчыкі і студэнты, Цэнтр будзе спрыяць актывізацыі супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэту з арганізацыямі і навучальнымі ўстановамі Нямеччыны.

Амаль дзесяць гадоў кафедра нямецкай мовы ГрДзУ імя Янкі Купалы актыўна супрацоўнічае з Германскай службай акадэмічных абменаў. У межах Тыдня Нямеччыны, які зараз праходзіць у Беларусі, ладзіцца семінар «Адкрыць Нямеччыну». Такі семінар штогод праводзіўся у розных гарадах Беларусі (напрыклад, у мінулым годзе ён быў арганізаваны ў Полацку). Удзельнікі семінара – студэнты-германісты, якія прыехалі ў Гродна са ўсёй краіны.

 

І таксама сёння ў галерэі «Універсум» адбудзецца адкрыццё выставы «Імгненні». Гэта выстава фатаграфій і каментароў да іх аб тым, як беларусы бачаць Нямеччыну, а немцы – Беларусь. Пятнаццаць беларусаў і пятнаццаць немцаў уяўляюць сваё бачанне дзяржаў і іх грамадзян. Каментары напісаныя на беларускай і нямецкай мовах.

 

А 28 верасня ва ўніверсітэце адбудзецца канцэрт «Роджэр&Роджэр: Хіп-хоп жыве тут», на якім выступяць адны з самых папулярных рэпераў Нямеччыны Роджэр Манглус і Роджэр Рэклес. Канцэрт арганізаваны Інстытутам імя Гётэ.

 

Фота http://atom.grsu.by

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net