Каляндар

апытанне

Свята 8-га сакавіка для вас:

дзяжурнае «постсавецкае» свята
выходны вясновы дзень
магчымасць пацешыць падарункамі любімых жанчын
мне ўсё роўна
гістарычная дата
падстава для вечарынкі або карпаратыва
ніколі не адзначаю, нікога не віншую

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (7) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Гарадзенскі погляд

Кавярня з экспазіцыяй

«Першая арт-кавярня адкрылася ў Гродна», – сказаў мілы вусаты журналіст-пісьменнік на самым свабодным радыё. Але я не той чалавек, які давярае іншым. Асабліва журналістам.

Кафэ «Палітра», што з нядаўняга часу працуе ў будынку гатэля «Славія», мае даволі далёкае дачыненне да нейкага там арту. Зразумела, першапраходцы, ім заўсёды цяжка, бліны – сабакам, каты – за платы. Ды колькі можна быць тым першым? Думаю, каб там адчынілі проста арт-кавярню, без парадкавага нумару, было б значна весялей. І не прыйшлося б рабіць ласку з нагоды першанства.

 

Тое, што нейкі мастак, хай сабе і выдатны, папэцкаў сцены, мае далёкія адносіны да арту. Асабліва, калі на тым той дамарослы арт (арцік, артушэнька) скончыўся. У пячоры ў Кра Ман’ён ён такі самы, хоць і размінуўся з «Палітрай» на колькі тысячагоддзяў. Затое, там, напэўна, няма той лабараторнай чысціні, фармалізму і ўбогасці дызайнерскага мыслення, гэтак характэрных для правінцыйных рэстаранаў. Адчуваеш сябе, быццам у кафэ «Масква» – сядзібе сціплага шыку.

 

Калі я выбраўся ў «Палітру» першы раз, за суседнім столікам бесклапотныя школьніцы нешта святкавалі і абмяркоўвалі хлопцаў. Якая ж гэта арт-кавярня, калі сюды пускаюць дзяцей? Тут, паміж ліпкімі ад разлітага піва столікамі, сярод шчыльнага тытунёвага дыму, павінны мець месца «п’янства, паленне і парнаграфія», разбаўленыя цытатамі з Фройда і Рудкоўскага. Дзецям такое бачыць і чуць небяспечна.

 

Але ж усё наадварот: падкрэслена эстэтычныя, чыстыя сталы, з абрусамі і сервіроўкай паводле ўсіх правіл этыкі. Амаль як у рэстаране. Шклянкі, келіхі, чаркі і ніводнага (!) піўнога куфля. Мне, без каліва сораму, налілі піва ў шклянку для соку. Афіцыянтка нават не пачырванела! Ды і выбар піва не тое, каб парадаваў.

 

Асаблівую тугу навяваў кут, дзе сіратліва стаяў кампутар, з якога ляцела папсня. Здавалася б, вызваліліся ад радыё, але ўсё туды ж. І што перашкаджала ў той самы вугал запхнуць бубны і гітарны комбік? Музыкаў, што граюць за паўлітры, хапае.

 

Карціны навокал гэта канешне пантова. Калі яны яшчэ будуць час ад часу змяняцца, дык гэта наогул цудоўна. «Палітру» можна будзе называць «кавярняй з экспазіцыяй». Але арт сёння не столькі ў статычным, колькі ў дынамічным. Дзе праграма на бліжэйшы месяц? Дзе прэзентацыі кніжак, сустрэчы з мастакамі, кінапрагляды, канцэрты?

 

Сумны адзінокі трамбон над барам і тэатральныя афішы гэта, канешне, крок наперад у кампазіцыі інтэр’ера, але ніяк не арт-кавярня. З іншага боку, кожнае новае месца ў гэтым горадзе на вагу золата. Пасядзець у «Палітры» можна вельмі ўдала. Тым больш, што ветлівая абслуга – усё яшчэ рэдкасць у нашых шыротах. Зрабіце навічкам зніжку на арт-кампанент і ўсё акажацца не такім ужо і кепскім.

Ілюстрацыя http://www.videposters.ru/

Каментары

agryzak (06 каcтрычнiка 2009, 16:24)

2 ліоша па- art п'ю beer)

Ліоша (01 каcтрычнiка 2009, 19:31)

2 агрызак: Ты сябе прылічаеш да арт-піпл? :-) А ў чым гэта выяўляецца?

agryzak (01 каcтрычнiка 2009, 12:10)

Арт-кавярня стане сапраўды арт, калі там будуць рэляксаваць АРТ-ЛЮДЗІ (ART-PEOPLE), й за куфлям піва, ці кубачкам добрае кавы/гарбаты грэць свой MIND. буду ў Горадні - зайду!

Так... (01 каcтрычнiка 2009, 00:59)

Цікава напісана... На мой погляд, арт-кафэ ствараюць не сцены а людзі, якія павінны туды збірацца... І ў пэўнай ступені, гэта з'ява спантанная і хаатычная, чым дызайнерская задума...

Ліоша (30 верасня 2009, 17:04)

хто?

читатель (30 верасня 2009, 02:06)

скряга

gogen (25 верасня 2009, 16:12)

Кавярняў, тым больш якія "art" не бывае сярод гіпсакартону, iшклопакетаў і пенаблекаў!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Пікап» – справа спакушэння (11.03.2010)

СамаНастаўнік ігры на гітары (04.03.2010)

Жыллёвая адысея сучаснага студэнта (25.02.2010)

Пясок не патрабуе пасярэднікаў (18.02.2010)

Статычная праблемы мабільных прылад (11.02.2010)

Галіна Юргелевіч: трэба змяняць стаўленне да размеркавання выпускнікоў (04.02.2010)

Здым без правілаў, ці курсы пачынаючага Дон Жуана (28.01.2010)

Дзе быў трактар, калі падаў першы снег?... (21.01.2010)

Паміж Раством і Вадохрышчам (14.01.2010)

Звычайны дзень на вытворчасці (08.01.2010)

«Дай Дарогу» – гарадзенцам (24.12.2009)

Нататкі фаершчыцы-пачаткоўцы: не гуляй з агнём (17.12.2009)

Цыгарэтны шлях, ці Споведзь кантрабасіста (10.12.2009)

«Так» і «не» – школьнай сталоўцы (03.12.2009)

Дзённік бохумскай студэнткі (26.11.2009)

Кватэрнае пытанне (19.11.2009)

Каханне… ў кiшэнi (12.11.2009)

«Просты» нумар у складанай краіне (05.11.2009)

Пра ўкраінскі характар і Запарожскую сеч (29.10.2009)

«Еўропа – гэта больш, чым ты думаеш» (22.10.2009)

Пра лінгвістычныя нюансы, інтэрнат і турыстаў (15.10.2009)

Час дэпрэсіі і… кахання (08.10.2009)

Адкрый Нямеччыну: дзённік удзельніка (01.10.2009)

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродна (17.09.2009)

Чароўны трусік – геній піяру (10.09.2009)

Ёсць такая прафесія – «разводзіць» пакупнікоў (03.09.2009)

Дагрукацца да нябёсаў (27.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 4-я, апошняя (20.08.2009)

Твары і гісторыі. 3-я частка (13.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (06.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (30.07.2009)

Твары і гісторыі. Частка 1-я (23.07.2009)

Прывітанне з мінулага ад Deviation (16.07.2009)

Пара загару, акуляраў і… праблем (11.06.2009)

Мамаграфія – бясплатна і штогод (04.06.2009)

Слухайце свой арганізм (28.05.2009)

Відэапрывітанне з «Global pulse» (28.05.2009)

Загадана выжыць (22.05.2009)

Гульні з часам Дж. Абрамса (14.05.2009)

На заходнім ускрайку гораду (07.05.2009)

Дзе знаходзіцца Джаконда? (30.04.2009)

Самыя паўднёвыя мікрараёны (23.04.2009)

Тры правайдэры – адно меркаванне (16.04.2009)

Адкуль прыйшлі засранцы... (09.04.2009)

Чым менш жанчыну мы кахаем… (02.04.2009)

Нататкі з прэзентацыі рэйтынгу (26.03.2009)

Ніколі не пераПІшаш! (19.03.2009)

Шапікі-чытальні (12.03.2009)

Адпачынак для буржуяў (06.03.2009)

Румлёва – раён яраў і цяжкай паркоўкі (27.02.2009)

Імя - адлюстраванне часу і фантазіі (20.02.2009)

АДЧЫНЯЙ ДЗВЕРЫ, ШКОЛА! (06.02.2009)

ГАРОДНЯ І СВЕТ ВАЧЫМА ГАРАДЗЕНЦАЎ (30.01.2009)

ЖЫРОВІЦЫ: СЯБРОЎСТВА, НАВУКА, ДЫЯЛОГ (28.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY adukatar.net susvet.info TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org