Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Правінцыйны рэпартаж

Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах

Разнастайныя і рэдкія пароды былі прадстаўлены на выставе сабак у вёсцы Каробчыцы. Удзельнікі і адначасова гаспадары з усіх рэгіёнаў Беларусі, з Расіі і Літвы добра падрыхтаваліся самі і падрыхтавалі сваіх выхаванцаў…

Не гледзячы на вялікую колькасць незнаёмых людзей сабакі паводзілі сябе спакойна. Нават дазвалялі сябе прылашчыць, чым і карысталіся ўсе наведвальнікі. Ну а магчымасць сфатаграфавацца з любым сабакам дастаўляла і дзецям і сталым велізарнае задавальненне. З кожнага віду парод выбіралі лепшых, а потым ужо з іх – самага годнага. Пра свае ўражанні мы папрасілі распавесці галоўнага арганізатара і кіраўніка Гродзенскага грамадскага аб’яднання абласнога кіналагічнага цэнтру «Сатурн» Сідневу Анжэліну Віктараўну:

– Выставы ладзяцца ў нас 2 разы на год, а гэтая выстава стала юбілейнай – да 35-годдзя клубу. Сёлета мы запрасілі экспертаў вельмі высокага ўзроўню: Андрэя Кіслякова, старшыню «ўсёй нашай кіналогіі»; Пятра Кроў – вельмі вядомага оураундэра з Польшчы. Ён судзіць на выставах самага буйнога ўзроўню, на міжнародных выставах, сусветных кубках.

 

– Які прызавы фонд быў сёлета?

 

– Шмат каштоўных прызоў: тэлевізары, параваркі, электраімбрыкі, вялікая колькасць кубкаў. Галоўную каштоўнасць для ўдзельнікаў маюць менавіта кубкі, бо яны з'яўляюцца паказчыкам заслуг і дасягненняў сабак. У галоўным рынгу былі вельмі канкурэнтназдольныя сабакі. Вялікі пудзель, напрыклад, у нас выйграў мінулую выставу, а сёлета заняў ганаровае другое месца. Зараз перамог памяранцавы шпіц з Гродна, якога двойчы намініравалі на крафт. Гэта сур'ёзная намінацыя на буйных выставах, таму вельмі складана было абраць пераможцу.

 

– Ці плануеце вы ў хуткім часе праводзіць падобныя выставы?

 

– Наступная выстава будзе праводзіцца ў сакавіку. Хацелася б правесці ўзімку, але ў нас праблемы з падборам памяшкання. А калі ўсё будзе добра, то мы правядзем міжнародную выставу.

 

На працягу ўсяго конкурснага дня адчувалася добразычлівае і прыязнае стаўленне як з боку арганізатараў, так і паміж удзельнікамі конкурсу. Гаспадары сабак абмяняліся досведам, а гледачы маглі купіць сувеніры на памяць пра выставу.

     

«Якая прыгажуня! » здзіўляюцца хлопцы  

+    

Хто больш сумны?  

      

Нехта зусім голенькі, а нехта ўвесь час у футры  

Фота аўтара

Каментары

REicel (21 каcтрычнiка 2009, 00:33)

Была на выставке. Чудо, а не выставка, почаще бы!

alteslager (05 каcтрычнiка 2009, 10:03)

жалко голую собачку она аж покраснела

astrynczanka (25 верасня 2009, 13:18)

шчыра кажучы, не ведала, што пачалі выпускаць элктраімбрыкі :))) імбрык - гэта невялічкі, звычайна керамічны, чайнік, у якім гатуюць заварку гарбаты, якую пасля заліваюць з чайніка кіпенем.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Гасціннасць беларусаў не мае межаў (03.09.2010)

Пасаг для першаклашкі (27.08.2010)

Што хаваюць у сабе берагі Нёмана (20.08.2010)

Жыццё паэта вымяраецца вякамі (13.08.2010)

Астравецкія нататкі (06.08.2010)

Жыццё пад Андрэеўскім сцягам (30.07.2010)

Басовішча: змены ў фармаце фестывалю (23.07.2010)

Школа не дае ведаў? (15.07.2010)

Студэнтам можна быць і пасля 50-ці (08.07.2010)

Дзень Незалежнасці, але ці трэцяга ліпеня? (01.07.2010)

Прафесія – дырэктар дому (24.06.2010)

Чаму нацыянальных меншасцяў няма ў публічным жыцці? (17.06.2010)

Ямелі і прысніцца не магло… (03.06.2010)

Гродзенскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць «кампутарных абаронцаў» (27.05.2010)

Beautiful Vision прапануе клубны стыль (20.05.2010)

Геаметрыя трох народаў (13.05.2010)

Гукавае княства Юрася Панкевіча (06.05.2010)

Дзіяна лічыць «Людзі ёсць... » (29.04.2010)

Яна робіць выключна – эксклюзіў (22.04.2010)

Уцёкі ад гарадской мітусні (15.04.2010)

Як Каложа ўзяла нас у палон (08.04.2010)

Прыколы нашага гарадка (01.04.2010)

Цырульнік-зваршчык ці Як пазбавіцца ад дэпрэсіі (25.03.2010)

Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху (18.03.2010)

«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця (11.03.2010)

Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС (04.03.2010)

Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх (25.02.2010)

Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі» (18.02.2010)

Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць? (11.02.2010)

Сны зімовага гораду (04.02.2010)

Пра войска, турму і адказ падпалкоўніка (28.01.2010)

У колькі абыйдзецца студэнцкі білет? (21.01.2010)

Вольная талерка для нечаканага госця (08.01.2010)

Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1 (24.12.2009)

Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі (17.12.2009)

Месца сустрэчы змяніць нельга (10.12.2009)

Гродна – дарог скрыжаванне (03.12.2009)

Кур’ёзы тутэйшага жыцця (26.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2 (19.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце (12.11.2009)

Аляксандр Дзянісаў: «Снобы-маралізатары – самыя цынічныя людзі…» (05.11.2009)

«Зялёныя сумкі –3». Споведзь перапісчыка (29.10.2009)

Паданне пра човен, альбо фотаўражанні аб горадзе мануфактур (22.10.2009)

«Зялёныя сумкі» пайшлі па кватэрах (15.10.2009)

Ралі для беларусаў свету (08.10.2009)

Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя» (01.10.2009)

Недзе каля Белага мора (17.09.2009)

«Я буду!» ці Апошняя споведзь (10.09.2009)

Выпі са мной, Чарлі (03.09.2009)

Сляды гісторыі вакол Крэва (27.08.2009)

Легендарныя часы Жодзішак (20.08.2009)

Ці магу ў «МГУ»? (13.08.2009)

У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш (06.08.2009)

Прывід Ашмянскага дражджавога? (30.07.2009)

Як я стаў археолагам (23.07.2009)

Цэнтральныя паралелі (16.07.2009)

У цэнтры – «Трэці сектар» (11.06.2009)

Самы каханы вораг… (04.06.2009)

Фенамен горада (28.05.2009)

Яны называюць сябе «афганцы» (22.05.2009)

Горад, у якім жывуць людзі… (14.05.2009)

Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі» (07.05.2009)

Як я працавала прамоўтэрам (30.04.2009)

Захаваць жыццё пацуку… (23.04.2009)

«Катайце пальцы», спадарства! (16.04.2009)

Брудныя танцы на прасторах Беларусі (09.04.2009)

«Мадэм», які стварае электронныя вёсачкі (02.04.2009)

Роўныя ў сваім выбары… (26.03.2009)

Калі няма правіл, ёсць натхненне (19.03.2009)

Замалёўкі са шпітальнага ложку (12.03.2009)

Для гарадзенцаў вайна пачалася ў 39-м (06.03.2009)

Дзень здароўя ў Пышках (27.02.2009)

ІНТЭРНАТ − ВОРАГ ЦІ БРАТ? (20.02.2009)

НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ? (06.02.2009)

ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ (30.01.2009)

МАЛАДЫЯ Ў ВЯСЕЛЬНЫХ СТРОЯХ (28.01.2009)

Фотапагляд Таццяны Данчышынай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net