Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(7)
Памер шрыфта
пАгляд
Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра»
Таму і гэтым разам чакаў допыту, арышту і як мінімум начы ў пастарунку. Але …супрацоўнікі КДБ правялі яго на сустрэчу з кіраўніком гарадской адміністрацыі. Чыноўнік у час мілай размовы за кавай папрасіў апазіцыянера пра дапамогу. Гаворка ішла пра тое, што мясцовыя ўлады атрымалі загад з Мінску завязаць партнёрскія стасункі з гарадамі на Захадзе. Але для гэтага патрэбныя апазіцыянеры…для гэтак мілай для вачэй еўрапейцаў дэкаратыі».
Такая вось гісторыя з’явілася ў апошнім нумары польскага часопісу «Newsweek». Аўтар артыкулу такім чынам пачынае матэрыял пра змены ў палітычнай эліце афіцыйнага Мінску (скарочаную версію шукай тут - http://www.newsweek.pl/artykuly/wydanie/0/minska-zmiana-warty,46140,1). Нягледзячы на тое, што гісторыя яўна ўзятая з галавы (адзіны вядомы гарадзенскі апазіцыянер (Аляксандр Мілінкевіч) катэгарычна заявіў, што не мае дачынення да гэтай гісторыі, хоць і рады быў бы паразмаўляць на гэтую тэму з гарадзенскімі ўладамі), публікацыя звяртае ўвагу на важную для гарадзенцаў акалічнасць. Іншых жа вядомых апазіцыйных дзеячоў, якія маюць такое ж імя, у горадзе няма.
Сапраўды, сёння горад фактычна згубіў сувязі са сваімі заходнееўрапейскімі гарадамі-пабрацімамі. Калісьці культурніцкія абмены і іншыя мерапрыемствы, арганізаваныя ў супрацоўніцтве з французскім Ліможам ці нямецкім Міндэнам ладзіліся штогод. Сёння адносіны ледзь тлеюць і абмяжоўваюцца рэдкімі школьнымі абменамі. Не нашмат актыўна развіваецца супрацоўніцтва з такімі блізкімі Беластокам (тут афіцыйным кантактам замінае сітуацыя вакол канфлікту ў Саюзе палякаў у Беларусі) і Друскенікамі. Не чуваць нічога і пра адносіны з літоўскімі Алітусам і Лаздзіяем, з якімі нядаўна таксама падпісаныя партнёрскія пагадненні.
У якасці партнёра на сайце гарвыканкама не фігуруе больш польскі Ўроцлаў, які ў 2005 г. перапыніў супрацу з Гродна ў сувязі з ціскам беларускіх уладаў на актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі. У мінулым годзе ўлады Ўроцлава дэкларавалі намер узнавіць партнёрскія стасункі, але так і не дачакаліся выразнага сігналу пра гатоўнасць да гэтага з боку ўладаў Гродна.
Аніяк не выкарыстоўваецца пакуль і сяброўства Гродна ў Саюзе балтыйскіх гарадоў. У размове з аўтарам гэтага матэрыялу кіраўніцтва гэтай структуры (яе сядзіба месціцца ў Гданьску) шчыра здзіўляліся, чаму гарадзенскія ўлады не рэагуюць часта нават на афіцыйныя лісты, не кажучы ўжо пра ўдзел у мерапрыемствах.
Магчыма, з той прычыны, што «стаўка» была зробленая на «усход». За апошнія гады Гродна падпісаў партнёрскія дамовы з Дзяржынскам (Ніжагародская вобл., дэлегацыя горада днямі наведала Гродна), з гарадской акругай Хімкі Маскоўскай вобл., управай Маскоўскага раёна Шчукіна, Волагдай і Чэбаксарамі.
Зараз жа, у святле апошніх тэндэнцый да паляпшэння адносінаў з Еўропай, зноў актуальнымі сталі кантакты з Захадам. І тут сапраўды без «апазіцыянераў» (а калі сур’ёзна – без прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх арганізацый, якія, як і ўлады гораду, таксама маюць сваё бачанне стратэгіяў развіцця гораду) сапраўды абыйсціся будзе цяжка. Амаль усе еўрапейскія праграмы, скіраваныя на развіццё трансмежнага супрацоўніцтва, маюць абавязковае патрабаванне партнёрства паміж мясцовымі ўладамі і грамадскімі арганізацыямі. Спробы выдаць за рэальных партнёраў уладаў арганізацыі кшталту БРСМ ці піянераў не праходзяць, бо на Захадзе добра ведаюць, што такія арганізацыі цалкам кантралююцца дзяржавай і таму не могуць прэтэндаваць на тое, каб прадстаўляць інтарэсы грамадзянскай супольнасці.
Таму, пры ўсёй казачнасці гісторыі з «апазіцыянерам Аляксандрам», гарадзенскія ўлады сапраўды павінны разумець патрэбу ў супрацы з гарадзенскімі грамадскімі арганізацыямі. Гэта сапраўды шанс напоўніцу скарыстаць з праграмаў трансмежнага супрацоўніцтва, наладзіць гэтак патрэбныя сувязі, якія ўрэшце будуць спрыяць росту інвестыцый у гаспадарку гораду.
Першы абзац артыкулу ў «Newsweek» сканчаецца тым, што «Аляксандр» адмовіўся ад супрацы, але верыць, што знойдуцца тыя, хто пойдзе «на флірт» з уладамі. Хацелася б, аднак, каб замест флірту атрымалася адкрытая дыскусія з удзелам усіх, хто сапраўды дбае пра Гродна і імідж гораду ў Еўропе.
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Дырэктар, аб якім клапоціцца прэзідэнт (03.09.2010)
Новыя ролі Анжалікі Арэхвы (27.08.2010)
Дзве лічбы для Дзяржкантролю (20.08.2010)
Чыя «плошча» лепшая? (відэа) (13.08.2010)
Адкрыўся салон татуажу (06.08.2010)
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову» (30.07.2010)
Прыгоды гарадзенскай харугвы пад Грунвальдам (23.07.2010)
Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне (15.07.2010)
Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа) (08.07.2010)
Лета – у пошуку дадатковага заробку (01.07.2010)
Нас не зразумее спажывец ці Нязвыкла неяк… (24.06.2010)
«Мы імкнемся паказаць рэчаіснасць…» (17.06.2010)
Будынак, які ацяпляе сябе сам (10.06.2010)
Апошнія прыгатаванні (03.06.2010)
Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў (27.05.2010)
Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею (20.05.2010)
Краіна за люстэркам (13.05.2010)
Хавайся ў бульбу, дай дарогу (06.05.2010)
Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты... (29.04.2010)
«Школа зачыненага тыпу» (22.04.2010)
Танец на могілках (15.04.2010)
Дзяўчына, сядзіце і маўчыце! (08.04.2010)
Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску (01.04.2010)
Красны дзень прыватнага календара (25.03.2010)
Суд не мае права і бліноў не прадае (18.03.2010)
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак (11.03.2010)
Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)
Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў (25.02.2010)
Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)
Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)
Невусаты нянь у небацькоўскай хаце (04.02.2010)
Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць? (28.01.2010)
Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)
Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)
Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)
Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)
Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)
Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)
Разлікі за залікі (03.12.2009)
Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)
Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)
Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)
Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)
Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)
Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)
Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)
Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)
Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)
Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)
Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)
Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)
Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)
Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)
Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)
«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)
Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)
БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)
Як я шукаў працу (16.07.2009)
Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах (11.06.2009)
Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)
Як тут, за акіянам… (28.05.2009)
Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)
Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)
Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)
Як я «здымала кіно» (23.04.2009)
«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)
Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)
Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)
Сціплае святкаванне (26.03.2009)
Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)
«Справа АЛМИ» (12.03.2009)
Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)
Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)
ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)
СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)
І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)
КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)
У грукаце рока (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №34 (131)
03 верасня 2010 г.
«Містар кот» апынуўся звычайным…
Гасціннасць беларусаў не мае межаў


Каментары
Dub (01 каcтрычнiка 2009, 10:54)
2fikus, і для гэтага аб'яднання спадар Мілінкевіч развальвае асобная партыйныя структуры, АДС і ўвогулле паняцце "Адзінага кандыдата". і ў такім выпадку, прабачце што Ен аб'ядноўвае?? грошы?!?!
fikus (29 верасня 2009, 11:43)
Калі ДУб мае на ўвазе Мілінкевіча, то нічога ён не знішчае, бо рэальна нішчыць няма чаго... усё і так панішчана. Ён адзін з нямногіх, хто якраз спрабаваў рэальна аб'яднаць усіх, хто сапраўды хоча пазітыўных пераменаў.
Dub (28 верасня 2009, 22:56)
Зразумела, Аляксандр ў гэткія гульні не гуляе, не той маштаб... тым больш яго зараз цікавіць не будаўніцтва, а знішчэнне адносін.....
autar (28 верасня 2009, 21:16)
я таксама толькі за тое, каб разам працаваць на карысць роднага краю. Аднак - на ўзроўні сур'ёзных дзелавых адносінаў, а не флірта ("заигрывания") па камандзе "зверху". Нагадаю, аднак, што напісаная журналістамі інфармацыя пра сустрэчу "Аляксандра" з мэрам горада - байка. Таму ў рэальнасці нават "флірта" не было.
Dub (27 верасня 2009, 12:20)
я считаю нельзя называть флиртом взаимодействие городских властей и общественных организаций (и даже полит. партий). если это идет на пользу родному краю- то тут должна быть одна политика.
fikus (26 верасня 2009, 10:02)
горад згубленых магчымасцяў...
daroha (25 верасня 2009, 12:59)
дзякуй за публіцыстыку, якой гэтак не стае на старонках "тс"