Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Падарожжа

Праменад па Вуперталеўскім звярынцы

Горад Вуперталь у Нямеччыне па колькасці гараджан нагадвае Гродна: у ім жывуць амаль 400 000 вупертальцаў. Ёсць тут і звярынец… На гэтым параўнанні скончваюцца.

Вуперталь падзяляецца на 10 (!) гарадскіх раёнаў. А адным з асноўных відаў грамадскага транспарту ў Вуперталі з'яўляецца… метро. Дакладней, вупертальская падвесная дарога, якая ўяўляе сабою монарэльcавую падвесную сістэму на эстакадах. Яна выконвае функцыю метрапалітэна. У Вепурталі – 21 гатэль. Але я запрашаю вас менавіта ў звярынец.

У кожнага віду –свая прастора  

Параўноўваць наш заапарк з вуперталеўскім, вядома, не даводзіцца. Па-першае, памеры: гэта сапраўдны парк для жывёл, а не камера катаванняў. Я ўпершыню ў жыцці ўбачыла льва, які рухаецца, бегае, скача. Карацей, сапраўднага жывога льва, а не вялікую ляжачую кошку...

Сланы маюць не будынак, а сапраўдны замак

Па-другое, што мяне здзівіла і было вельмі нязвыклым – адсутнасць агароджы самой па сабе. Загарадкі толькі аддзяляюць адзін участак лесу (як «арэалу» адных жывёл) ад іншага ўчастку, каб ваўкі не пачалі паляванне на рэдкіх аблавухіх азіяцкіх дзікіх вослікаў. Цябе ад паляны з тыграмі адлучае толькі роўчык і хмызнячок вышынёй у 40-50 см, і калі тыгр уваходзіць у ваду і набліжаецца да цябе, мімаволі хочацца адскочыць метраў на 5 назад, каб было бяспечней! Але драпежнік не можа выскачыць з вады адразу на такую, здавалася б невялікую, вышыню.

 

Я спадзяюся, робячы такія загарадкі, адмыслоўцы праводзілі якія-небудзь эксперыменты і разлікі па скакучасці і інш. фізічных магчымасцях небяспечных для наведвальнікаў жывёл. Тым не менш, заўсёды крыху хвалюешся...

Як мне падалося, пераадолець вярблюду невялікі роў, не будзе цяжка! А побач з адной з такіх канаваў мы знайшлі надпіс: «Калі вы выявілі там жывёлу, не турбуйцеся, гэта яго звычайнае асяроддзе, калі ласка, не спрабуйце яму дапамагчы!». Мы доўга смяяліся. Што заахвоціла іх паставіць такое папярэджанне? Напэўна, чуллівыя немцы не раз спрабавалі правесці аперацыю «па выратаванні» вярблюда, пасля якой працоўныя заапарку даставалі адразу абодвух – заблуднае ягня і яго ратавальніка…

   

Трапічныя экзатычныя птушачкі таксама, думаю, адчуваюць сябе «дома». Папугайчыкі не сядзяць у клетках з трыма галінкамі, а маюць свой невялікі кавалачак тропікаў у прамым сэнсе слова з самымі сапраўднымі раслінамі, дрэвамі і тэмпературай, як там. А вільготнасць такая, што зрабіць звычайнае фота вельмі цяжка, бо пацее аб'ектыў. Але і тут немцы ўсё прадумалі: побач стаіць спецыяльны апарат, дзе ты можаш высушыць запацелыя акуляры!

Дзівіць, колькі тут жывёл: я ўпершыню ў жыцці бачыла сапраўдных пінгвінаў! Вельмі цікавыя птушачкі, асабліва калі ходзяць: смешныя такія, нязграбныя і адначасова – чароўныя. А вось у чым наш звярынец не саступае нямецкаму – гэта ў пахах. Напэўна, усе заапаркі ў свеце пахнуць аднолькава...

Каментары

red (06 студзеня 2010, 18:50)

добры тэкст. Запрашаем аўтарку працаваць спец карэспандэнтам па Нямеччыне!

dashka) (28 снежня 2009, 15:43)

ну насчёт пахау не знаю,в польском зоопарке вроде нне воняло так особо...а пингвинчики...ммм...такие лапульки!!!!!! обожаю. и вообще статья интересная+фотки+чувство юмора,которое как никогда кстати...вообщем-завидуй народ!!!!!!!!!)))))))

REICEL (27 снежня 2009, 22:01)

Очень здорово!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net