Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

пАгляд

Дзе быў трактар, калі падаў першы снег?...

У аддзел ЖКГ гарвыканкама я пазваніла, каб задаць некалькі простых пытанняў пра ўборку снегу ў горадзе: ці хапае тэхнікі, як камунальшчыкі спраўляюцца з лёдам ды колькі тон снегу вывезлі…

Але выконваючы абавязкі галоўнага інжынера даваць інфармацыю адмовіўся. Тады я гнеўна спытала, колькі будзе трываць галалёд каля маёй хаты і колькі я буду прадзірацца праз гурбы снегу да прыпынку?

 

– А вы журналіст? Вось і дапамажыце нам – напішыце, каб папрыбіралі свае машыны з двароў, каб магла праехаць спецтэхніка. Тады і прыбярэм. А можаце паехаць з намі і паглядзець, як гэта цяжка – змагацца са снегам, лёдам і дварамі, застаўленымі машынамі.

 

Інжынер паабяцаў – інжынер зрабіў. Праз дзень мне пазванілі і спыталі: хочаце нам дапамагчы? Ёсць літаральна гадзіна паказаць вам усё на месцы. Ды хоць бы ў вашым двары. Я і паехала «глядзець на месцы».

 

Каля свайго пад’езда я сустрэлася з галоўным інжынерам УЖРЭП Кастрычніцкага раёну Дзмітрыем Савашэвічам і начальнікам ЖЭС-17 Алегам Руднікавым. Побач шчыравалі дворнічыхі і гудзеў трактар. Мінакі са здзіўленнем азіраліся на «дзвіжуху», некаторыя жыхары павылазілі ў вокны. Размову пачалі з таго, ці хапае супрацоўнікам ЖЭС-аў работнікаў, інструментаў і пяску – што ж так слізка на вуліцах.

 

– Салянымі сумесямі і пяском ЖЭС-ы забяспечаныя на 100%, тэхніка выдзяляецца. У кожным ЖЭС-е працуюць дворнікі. Напрыклад, у ЖЭС-17 іх у штаце 30. У дворнікаў ёсць рыдлёўкі, скрабкі і венікі. Спецтэхнікі сваёй няма, але яе па заяўках выдзяляе УЖРЭП Кастрычніцкага або Ленінскага раёнаў, – патлумачыў Дзмітрый Савашэвіч.

 

Дарэчы, у сувязі з новымі санітарнымі нормамі, якія забараняюць пасыпаць соллю абледзянелыя ўчасткі, Кастрычніцкаму УЖРЭП галаву ламаць не давядзецца:

 

– Я азнаёміўся з тымі нормамі. Але мы соллю і не пасыпалі. Карыстаемся пясчана-гравійнай сумессю, куды дадаем толькі 3-5 % солі, што не забараняецца. Гэтак будзем рабіць і надалей.

Ад лёду на дарогах ратуе пясчана-саляная сумесь. Але яна знікае з дарогі пасля некалькіх праездаў аўтамабіляў. Таму эфекту ад пяску з соллю амаль ніякага. Застаецца толькі грубая чалавечая сіла – дворнікі скрабкамі і рыдлёўкамі мусяць збіваць лёд з дарогі. Толькі з грубай сілай праблемы: сярод 30 дворнікаў у ЖЭС-е №17 ніводнага мужчыны. А жанчына пазбіваць лёд маленькім скрабком проста не ў стане. Дворнічыха з чырвоным, абветраным тварам дарма спрабуе адбіць лёд каля ходнікаў.

 

Па выглядзе скрабка нават незразумела, што ім увогуле можна адскрабсці:

 

– Я прапрацавала дворнічыхай 24 гады і ведаю гэтую працу як «Ойча наш», – тлумачыць супрацоўніца ЖЭС-у, якая спрабуе аддзяўбсці лёд на дарозе каля ходнікаў. – Увесь наш інвентар – рыдлёўка, скрабок і венікі. Вось скрабок – што я магу зрабіць гэтым скрабком? Па-першае, лёд ён не дзяўбе. А па-другое, гэта фізічна вельмі цяжка. Снегу столькі наварочаеш – рук не чуеш. А яшчэ і лёд дзяўбаць? Мужчыны на такую цяжкую працу не ідуць. Людзі скардзяцца, што нашай працы не відаць. А тут пасыпалі дарогу пяском, праз гадзіну машыны раз’ездзяць і яго не будзе. А мы стаім і стаім з рыдлёўкамі і скрабкамі.

 

Дворнікі ўзімку мусяць прыбіраць снег з ходнікаў, прыступкаў падвалаў і на рыдлёўку ад бардзюра на дарозе, таксама пасыпаць пяском і соллю. Працоўны дзень пачынаецца з 7 гадзін ранку. Калі ідзе снег, уставаць даводзіцца а палове чацвёртай, каб а пятай выйсці і расчысціць ходнікі. І так да вечара з перапынкам на абед. Тое самае і ў выходныя і на святы – калі ідзе снег, выходзяць на працу.

 

– Галалёду не было б, каб адразу, як выпаў першы снег, прыехала тэхніка і яго пачысціла. А так, канешне, – дзе ж гэта жанчына рыдлёўкай і адным скрабком яго абаб’е? Дзе быў трактар, калі падаў снег? Яго трэба было пускаць своечасова, – мяркуе дворнічыха.

 

У двор можна завезці спецтэхніку, якая магла б ачысціць дарогі. Аднак Дзмітрый Савашэвіч кажа пра тое, што такая тэхніка у двор не заедзе з-за настаўленых аўтамабіляў:

 

– Мы развешвалі абвесткі з просьбай прыбраць машыны, каб увезці тэхніку і прыбраць дарогі. Адгукнулася ўсяго некалькі чалавек. Кудысьці можа заехаць трактар са шчоткай і адвалам, але і ён праблемы абледзянелай дарогі не вырашыць, хутчэй счысціць снег.

 

Акрамя настаўленых машынаў, аўтамабілісты ствараюць яшчэ адну праблему – дворнікі спрабуюць чысціць снег паміж аўтамабілямі. Ужо было шмат сітуацыяў, калі гаспадар выходзіць і кажа – пабілі фару, пацарапалі бампер. Выклікае ДАІ. Хоць тая царапіна была даўно, скардзіцца супрацоўнік УЖРЭП, і той дворнік не дакранаўся да аўтамабіля.(Фота prosto_free).

 

На думку начальніка ЖЭС-17 Алега Руднікава, замест таго, каб ствараць перашкоды ў працы, аўтамабілісты маглі б дапамагчы – сабе лепш зрабілі б:

 

– Няхай ўладальнікі машын прыбіралі б снег каля сваіх аўтамабіляў. Каб кожны выйшаў з рыдлёўкай і прыбраў каля свайго аўто, сітуацыя палепшылася б відавочна. Некаторыя, праўда, так і робяць, сам назіраў. А яшчэ шмат машын, якія стаяць доўгі час і з-за іх немагчыма прыбраць побач снег. Звонім у ДАІ даведацца прозвішча гаспадара аўто, каб той прыбраў на нейкі час машыну. Уладальнік яе прадаў, не ведае каму, не перарэгістраваў – я не дома, я з’ехаў, нічым не дапамагу. А нам як прыбіраць тыя гурбы снегу? Ну і зіма ў гэтым годзе вельмі снежная, цяжка спраўляцца. Але ходнікі добра парадкуем.

 

Аўтамабіліст Юра згодны, што машынамі сапраўды ўсё забіта і спецтэхніцы складана праехаць. Але тут, як кажуць, ёсць нюанс:

 

– Нават калі спецтэхніка ўрэшце праедзе, то снег заваліць машыны, тыя ўвогуле не выедуць. Бо снег тэхніка нікуды не вывезе – проста адкіне, не на ходнікі ж, – дзеліцца меркаваннем аўтааматар. – А пасля расчышчання снегу дарогі адразу трэба пасыпаць пяском, інакш – аварыі. Зараз вось я еду ў двары па каляінах са снегу, як цягнік па рэйках. Я не магу куды завярнуць, але еду. А калі снег прыбраць, то атрымаецца голы лёд. Для машын будуць страшэнныя заносы, яны будуць круціцца на дарогах.

 

А расчышчаць снег каля сваёй машыны не буду. Па-першае, не маю рыдлёўкі. Спачатку выглядала смешна, што ў багажніку трэба вазіць рыдлёўку, а зараз ужо не – бо часам сапраўды не выехаць, калі не расчысціць каля машыны снег. Іншая прычына трохі жлобская – я расчышчу сабе месца ў двары, а заўтра ўедзе на яго новая машына, і давядзецца мне шукаць новае месца і па-новаму яго расчышчаць. І што, я буду рабіць гэта кожны дзень?

 

Зараз сітуацыю не вырашыш. Трэба было думаць значна раней – будаваць крытыя стаянкі ў спальных раёнах - шматузроўневыя, напрыклад. ЖЭС таксама нічога не зробіць – трэба тонны пяску і вялікую колькасць працоўных. Ну і снег ідзе кожны дзень.

 

Уладальніца «Фольксавагена Пола» Дар’я згодная, што дарогі ў дварах у жахлівым стане, і лічыць, што пытанне не столькі ў спецтэхніцы:

 

– Двары у вельмі цяжкім стане, заехаць страшна, бо не заўсёды ўпэўнены, што пасля выедзеш. У прынцыпе, спецтэхніка спецтэхнікай, але дворнікі маглі б снег з дарог шуфлямі прыбраць, не такі там ужо аб'ём працы. Але такой разнарадкі, відаць, не было, а яны народ не надта ініцыятыўны. У прынцыпе, можна і самім каля сваіх пад'ездаў разгрэсці, але хто з гарадскіх мае рыдлёўкі ды шуфлі? Таксама трэба арганізоўвацца, а гэта, як заўсёды, выклікае складанасці. Як аўтамабіліст пачынаючы, стараюся зараз у такія месцы не заязджаць.

 

Сяргей расчышчае снег каля ўласнай машыны на стаянцы і мяркуе, што тэхнікі ўсё ж не хапае:

 

– Па-першае, так, у дварах праехаць вельмі складана і справа нават не ў тым, што спецтэхніка не можа праехаць. Такое ўражанне, што яе ўвогуле не хапае нават на цэнтральныя вуліцы. У двары рыдлёўкай не прыбіраю снег, бо не пакідаю на ноч машыну ў двары, а на стаянцы гэта раблю, каб менш было праблемаў з выездам раніцай. Што можа дапамагчы? Рэгулярная ўборка снегу і апрацоўка рэагентамі, каторыя не дазваляюць наогул лёду быць на дарозе.

Помнік дворніку ў Мадрыдзе... і Белгарадзе

Чыста па-чалавечы разумееш усіх – і дворнічыху, якой даводзіцца столькі снегу варочаць, і ЖЭСы, якіх завальваюць скаргамі і якія не маюць нармальных скрабкоў. Шкада аўтамабілістаў, якія кожны раз моцна рызыкуюць, выязджаючы з уласнага двара. Шкада ўсіх людзей, якім даводзіцца «шаркаючай паходкай» перасоўвацца з адных ходнікаў на другія. Толькі здаецца мне, што сітуацыю выправіць толькі сакавік, які растопіць лёд і ў нас ўсіх з’явіцца новая праблема – як вуліцу пераплысці…Бо з каналізацыяй будуць відавочныя праблемы і ўсе сутыкнуцца з патокамі вады, як заўсёды, нечакана. Як кажа мудрая дворнічыха – дзе быў трактар, калі падаў першы снег?...

Каментары

аўтарка (24 студзеня 2010, 16:37)

2 хвост: дзякуй за прыязныя словы - а пра памер маеце рацыю)

хвост (22 студзеня 2010, 22:33)

віншаванні аўтару - тэкст сапраўды актуальны (хіба толькі крыху задоўгі:). відаць, што шмат папрацаваў журналіст. А помнік дворнічысе ёсьць і ў нас ў Гомелі!

Андрей (22 студзеня 2010, 17:43)

Класные фотки

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй (30.07.2010)

Гукі джазу на беразе Нёмана (23.07.2010)

У Прырэччы буслоў больш, чым вяскоўцаў (15.07.2010)

У маёй смерці прашу вінаваціць маё жыццё (08.07.2010)

У Гродне працуе выстава «Беларусь Прэс– Фота’2010» (01.07.2010)

Кошт апошняга званку (24.06.2010)

Колькі міліцыянтаў ахоўваюць нашае багацце? (24.06.2010)

Гламур па-гарадзенску (17.06.2010)

Дырэктыва ці лібералізацыя? (10.06.2010)

Мора для маленькай такой кампаніі (03.06.2010)

Самы цвярозы фестываль (27.05.2010)

Выпадковая сустрэча праз 10 год (20.05.2010)

Як змагаўся «Джордж Буш» з «Кітаем» (13.05.2010)

Музей у фотааб’ектыве (06.05.2010)

Стварай дзіва сваімі рукамі (29.04.2010)

Па слядах Леанарда да Вінчы (22.04.2010)

Рэжысура і акторства – рэчы не сумяшчальныя (15.04.2010)

Чаму і каму патрэбна «згарнуць балаган»? (08.04.2010)

Гадзіннік, які спыніць нельга (01.04.2010)

Сяргей Міхалок пра ўрачыстасць самадзейнасці (25.03.2010)

Абставіны ці асабісты выбар? (18.03.2010)

«Пікап» – справа спакушэння (11.03.2010)

СамаНастаўнік ігры на гітары (04.03.2010)

Жыллёвая адысея сучаснага студэнта (25.02.2010)

Пясок не патрабуе пасярэднікаў (18.02.2010)

Статычная праблемы мабільных прылад (11.02.2010)

Галіна Юргелевіч: трэба змяняць стаўленне да размеркавання выпускнікоў (04.02.2010)

Здым без правілаў, ці курсы пачынаючага Дон Жуана (28.01.2010)

Паміж Раством і Вадохрышчам (14.01.2010)

Звычайны дзень на вытворчасці (08.01.2010)

«Дай Дарогу» – гарадзенцам (24.12.2009)

Нататкі фаершчыцы-пачаткоўцы: не гуляй з агнём (17.12.2009)

Цыгарэтны шлях, ці Споведзь кантрабасіста (10.12.2009)

«Так» і «не» – школьнай сталоўцы (03.12.2009)

Дзённік бохумскай студэнткі (26.11.2009)

Кватэрнае пытанне (19.11.2009)

Каханне… ў кiшэнi (12.11.2009)

«Просты» нумар у складанай краіне (05.11.2009)

Пра ўкраінскі характар і Запарожскую сеч (29.10.2009)

«Еўропа – гэта больш, чым ты думаеш» (22.10.2009)

Пра лінгвістычныя нюансы, інтэрнат і турыстаў (15.10.2009)

Час дэпрэсіі і… кахання (08.10.2009)

Адкрый Нямеччыну: дзённік удзельніка (01.10.2009)

Кавярня з экспазіцыяй (24.09.2009)

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродна (17.09.2009)

Чароўны трусік – геній піяру (10.09.2009)

Ёсць такая прафесія – «разводзіць» пакупнікоў (03.09.2009)

Дагрукацца да нябёсаў (27.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 4-я, апошняя (20.08.2009)

Твары і гісторыі. 3-я частка (13.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (06.08.2009)

Твары і гісторыі. Частка 2-я (30.07.2009)

Твары і гісторыі. Частка 1-я (23.07.2009)

Прывітанне з мінулага ад Deviation (16.07.2009)

Пара загару, акуляраў і… праблем (11.06.2009)

Мамаграфія – бясплатна і штогод (04.06.2009)

Слухайце свой арганізм (28.05.2009)

Відэапрывітанне з «Global pulse» (28.05.2009)

Загадана выжыць (22.05.2009)

Гульні з часам Дж. Абрамса (14.05.2009)

На заходнім ускрайку гораду (07.05.2009)

Дзе знаходзіцца Джаконда? (30.04.2009)

Самыя паўднёвыя мікрараёны (23.04.2009)

Тры правайдэры – адно меркаванне (16.04.2009)

Адкуль прыйшлі засранцы... (09.04.2009)

Чым менш жанчыну мы кахаем… (02.04.2009)

Нататкі з прэзентацыі рэйтынгу (26.03.2009)

Ніколі не пераПІшаш! (19.03.2009)

Шапікі-чытальні (12.03.2009)

Адпачынак для буржуяў (06.03.2009)

Румлёва – раён яраў і цяжкай паркоўкі (27.02.2009)

Імя - адлюстраванне часу і фантазіі (20.02.2009)

АДЧЫНЯЙ ДЗВЕРЫ, ШКОЛА! (06.02.2009)

ГАРОДНЯ І СВЕТ ВАЧЫМА ГАРАДЗЕНЦАЎ (30.01.2009)

ЖЫРОВІЦЫ: СЯБРОЎСТВА, НАВУКА, ДЫЯЛОГ (28.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net