Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (8) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Культурыстыка

Тэарэтыкі вялікага падману

Ахвота праславіцца за чужы кошт і лянота – інтэгральная частка нашай гідкай чалавечай натуры. Гэта яны адказваюць за мноства другасных, заезджаных ці проста скрадзеных твораў – кепскі ксеракс масавай культуры.

Калісьці вяршыняй абсурду вызначылі «Турэцкія Зорныя Войны» – трэшавы бязбожны плагіят з ружовымі махнатымі пачварамі і робатамі а-ля Жалезны Дрывасек. Ён быў не адзіным у сваім жанры: услед за ім з’явіліся «Турэцкі Рэмба», «Турэцкі Спайдэрмэн супраць турэцкага Капітана Амерыка», «Турэцкі Супермэн» ды мноства іншых.

 

Гэта – адныя з самы кепскіх фільмаў у гісторыі кінематографу, нашмат горшыя за «Глыбокую плынь» ці «Анастасію Слуцкую», а можа і за творчасць караля трэшу, няўдачніка Эда Вуда. Навошта было пераздымаць самыя ўдалыя заходнія стужкі, не вельмі зразумела і сёння. Але ў турэцкіх недацёпаў, аказалася, ёсць удзячныя вучні. Некалькі дзён перад Новым Годам СТВ прэзентавала свой новы серыял «Тэарэтыкі».

 

Героі – маладыя навукоўцы – жывуць у закрытым горадзе атамшчыкаў (няўжо ў Астраўцы?) і… шчыра кажучы, нават не ведаю, што там далей. Серыял проста немагчыма глядзець, асабліва, калі вы бачылі амерыканскі арыгінал. Так-так, гэта чарговы серыял «па матывах», так сама як «Барвіха» ці там «Не родись красивой» (зрэшты, надзіва ўдалы, як на адаптацыю). «Тэорыя вялікага выбуху» – так «Тэарэтыкі» завуцца ў арыгінале – і цікавейшы, і больш смешны. Яго героі – маладыя навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэту, якія імкнуцца атрымаць нобелеўку і даказаць тэорыю струнаў, але не ўмеюць паводзіць сябе ў жыцці. Напрыклад, распачаць размову з прыгожай бландынкай з суседняй кватэры.

 

На жаль, мінскія інтэрпрэтатары не зразумелі большасці гумару, павыкідалі ўсю навуковую тэрміналогію, замянілі невядомыя беларусам Star Trek, Flash Gordon ды World of Warcraft на Гуфі і тэтрыс, а герояў: індуса, габрэя і хлопца з Тэхасу – на паволжскага немца, адэсіта і грузіна. Да таго ж, калі амерыканскія геніі стаяць на парозе рэвалюцыйных адкрыццяў, то нашыя – проста «добрыя кампутаршчыкі». У часе прагляду першай серыі ўся справа пачала дзіўна нагадваць мілую камедыю «Перамотка» з Джэкам Блэкам. Аналогіі напрошваюцца самі сабою. У гэтым фільме галоўныя героі на заднім дворыку невялікай крамкі пераздымалі сусветныя хіты на звычайную аналагавую камеру.

 

«Тэарэтыкі» ствараліся прыкладна на гэтым жа ўзроўні. У абодвух серыялаў амаль ідэнтычныя застаўкі, у нечым падобныя інтэр’еры. Некаторыя эпізоды цалкам (!) паўтараюць арыгінал паводле сюжэту: толькі гэтым разам з кепскай, зусім без эмоцый, гульнёй актораў і нясмешнымі нібы-жартамі. Героі зусім не адрозніваюцца адзін ад аднаго – яны проста батаны, якім хочацца ўмазаць па акулярах, а не спачуваць і дапамагаць, як амерыканскім прататыпам. Занудства л’ецца з экранаў тэлевізараў. Гэты серыял не будзе глядзець ніхто. І з гэтага нават не пасмяешся.

 

Што б не казалі адэпты аўтэнтычнасці, сённяшняя наша культура ў большасці другасная, паўтаральная, малатворчая. Кепскія рымэйкі заходніх шоў – нашая штодзённасць. Паспрабуйце ўзгадаць штосьці, не падгледжанае намі на захадзе ці ўсходзе. Яшчэ трошкі і дачакаемся нават «расійскага Хаўса» – серыялу «Доктар Тырса», які, у адрозненне ад арыгіналу, нарэшце зробіць нас няшчаснымі. Але гэта не ўсё – бяздумнае капіраванне тычыцца ўжо не толькі культуры. З апошняга, падгледжанага нашымі наватарамі за мяжой, – відэарэклама ў транспарце. Як заўсёды, рацыянальная заходняя ідэя – у іншых краінах на такіх экранах паказваюць навіны, надвор’е, курсы валют і, вядома, рэкламу.

 

Пасажырам – пацеха, фірме-перавозчыку – дадатковы даход. Кожны задаволены. У нас такая схема не пройдзе. На аўтобусных экранах – Барыс Маісееў ды пафасныя ананімныя выказванні «пра жызнь». Пры тым адначасова (!) працуе яшчэ гукавая рэклама, якая прапануе танна купіць унітаз і вядро цвікоў, а голас дыктара, амаль нечутны ў гэтай мітусні, абвяшчае наступны прыпынак. Параноя. Што з усім гэтым рабіць? Безумоўна, не чакаць літасці ад тэлевізіі ці аўтобуснага парку. Глядзець заходнія арыгіналы і хадзіць пешкі? Нарэшце набыць берушы ці плэер? Напэўна, гэта нейкае выйсце.

Фота http://sheal.livejournal.com

Каментары

34mag.net (10 лютага 2010, 13:55)

Чак Лоры залажаў нашых "Тэарэтыкаў" http://34mag.net/content/1137

Ліоша (19 студзеня 2010, 21:39)

Ведаеш, Паша, я ніколі не бываю цалкам задаволены сваімі матэрыяламі.

agryzak (19 студзеня 2010, 17:53)

мне здаецца, што гэтым матэрыялам ты ЗАРАЗ цалкам задаволены.

Ліоша (16 студзеня 2010, 12:53)

2 Андрей: Маладзец, хутка засвойваеш правілы. Проста ад зубоў адскокваюць :-D

Ліоша (15 студзеня 2010, 18:28)

Папярднім каментаром я беспаспяхова імкнуўся звярнуць увагу рэдакцыі на факт, што акрамя ліду больш тэксту і нямашака. Цяпер глюк выпраўлены, а каментар страціў сэнс.

Андрей (15 студзеня 2010, 18:00)

Ліоша зачем тебе лид он должен быть кратким и должен завлечь читателя автору это удалось

Lena (15 студзеня 2010, 15:44)

Што да чаго?

Ліоша (15 студзеня 2010, 00:32)

Мне так здаецца, што пад лідам павінна быць яшчэ хаця б трошку тэксту.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net