Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Мікалай Уласевіч прыняў прагматычнае рашэнне

Паседжанне ў судзе Астравецкага раёна, на якім быў разгледжаны іск Беларускага бюро па транспартным страхаванні да старшыні Астравецкай раённай арганізацыі АГП Мікалая Уласевіча аб пакрыцці шкоды ў выніку ДТЗ з яго ўдзелам і ўдзелам аўтамабіля Астравецкага раённага аддзялення КДБ было нечакана перанесена з 29 на 28 студзеня.

Як патлумачыў ТС Мікалай Уласевіч, гэта было зроблена з мэтай абмежаваць яго ад подтрымкі. Менавіта таму адказчык і пагадзіўся на міравую дамову па справе паміж ім і ББТС наступнага зместу:

 

1. Адказчык абавязуецца пакрыць расходы ББТС у памеры 571 347 руб. цягам паўгода роўнымі часткамі, пачынаючы з 15 лютага 2010г.

 

2. Ісцец (ББТС) згодзен на растэрміноўку пакрыцця вышэйназваных расходаў на працягу паўгода роўнамі часткамі і адказваецца ад панесеных ім (істцом) выдаткаў, звязаных з разглядам справы ў судзе.

 

3. Ісцец (ББТС) у тэрмін да 1 сакавіка 2010 года абавязуецца праверыць дакладнасць разлікаў па рахунку №51344 і ў выпадку недакладнасці гэтых разлікаў умовам Дамовы ад 7 мая 2002 года памяняць памер пакрыцця шкоды.

 

– Я і сёння не прызнаю сваю віну ў ДТЗ і яго вынікі працягваю абскарджваць у пазасудовым парадку. Але учора ў судзе я быў вымушаны прыняць выключна прагматычнае рашэнне і пайсці на міравую дамову. У такіх умовах у мяне не было практычна ніякіх шансаў. А таму, каб пазбегнуць, у выпадку пройгрышу справы ў судзе, акрамя выплаты кампенсацыі вышэйзгаданай шкоды яшчэ і выплаты кампенсацыі ўсіх судовых выдаткаў, памер якіх мог перавысіць нават кошт самога іску, я прыняў рашэнне пайсці на міравое пагадненне.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net