Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(7)
Памер шрыфта
Гарадзенскі погляд
Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць?
Алімпіяда па беларускай мове традыцыйна складалася з трох конкурсаў: водгуку на верш, лінгвістычнага конкурсу і вуснага выказвання. Спабор адбываўся сярод вучняў 9-11-х класаў.
Ужо на першым этапе вучням усіх класаў давялося сутыкнуцца з цяжкасцямі, бо вершы трапілісяне з лёгкіх. Калі 10-ты клас нядрэнна справіўся з водгукам на верш Р. Барадуліна «Бацькаўшчына», то 11-му давялося добра падумаць, паколькі верш сучаснай паэткі Р. Баравіковай быў на філасофскую тэму. А далёка не ўсе, нават самыя адораныя вучні, у сучасным грамадстве хочуць разважаць і філасофстваваць, бо прывыклі, што балючыя надзённыя пытанні за іх аналізуюць сродкі масавай інфармацыі.
Для 9-га класа водгук увогуле аказаўся правальным. Вучням патрапіўся верш С. Законнікава «Роздум», прысвечаны У. Караткевічу. Калі назва верша яшчэ магла навесці вучняў на пэўны роздум, то зразумець, чаму верш прысвечаны У. Караткевічу яны не змаглі, спасылаючыся на тое, што ў самім вершы пра гэтага пісьменніка не было ні слова!
У сілу не столькі свайго ўзросту, сколькі ў сілу агульнай нецікавасці грамадства да паняцця «адукаванасці», дзевяцікласнікі не ведалі, што У. Караткевіч пісаў пра гісторыю, мінулае нашай краіны… А менавіта такая асноўна думка верша – берагчы сваю гісторыю, памятаць пра мінулае.
Вучні ж зачапіліся за радкі, дзе апісвалася заржавелая каска, і пачалі пісаць пра вайну. Што часткова зразумела, паколькі ўсе памятаюць, як у мінулым годзе Беларусь святкавала 65-годдзе з дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
І нават лепшыя з лепшых дзевяцікласнікаў атрымалі нізкія балы за водгук (у сярэднім 18 балаў з 30 магчымых), паколькі падрабязна з асобай У. Караткевіча і яго творчасцю вучні знаёмяцца ажно ў 10 і 11-х класах. Не гледзячы на гэта, камісія адзначыла, што алімпіяднікі павінны ведаць усё раней школьнай праграмы. Можа і сапраўды, каб «лепшыя» ведалі ўсё наперад, то мы б ніколі не даведаліся, што Ф. Скарына вучыўся ў Пецярбуржскім універсітэце і што на геніяльных вершах В. Быкава вырасла не адно пакаленне…
Наступны конкурс – лінгвістычны – аказаўся правальным для вучняў 11-х класаў, дзе заданні былі скіраваны не на праверку моўных з’яў, а хутчэй на ўважлівасць, кемлівасць і логіку вучняў. У выніку ўдзельнікі справіліся з паловай заданняў і з 40 магчымых балаў набралі ў сярэднім ад 20-ці да 25 балаў.
Калі першы і другі конкурсы былі скіраваны на «пашанцуе – не пашанцуе», то ў трэцім конкурсе не пашанцавала ўсім. Мінулыя гады вуснае выказванне ўтрымлівала ў сабе больш літаратурныя тэмы, у гэтым жа годзе палова тэмаў была палітычнай накіраванасці і тычылася беларускай эканомікі, спорту, сацыяльнай сферы.
Такія тэмы як «Моладзевыя арганізацыі», «65 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «Калі б я працаваў у дабрачынным фондзе» занялі месцы ў сярэдзіне топ-параду. Першае месца варта аддаць наступным: «Аграгарадок – гэта…», «Энергазберажэнне – дзяржаўная палітыка», «Беларусь – краіна высокіх тэхналогій» (хіба што кітайскіх), «Дзяржаўныя межы РБ», «2014 год – чэмпінат свету па хакею», «Я – перапісчык», «Беларусь – краіна-заснавальніца ААН». Асабіста я апошняй аддала б першае месца!
Таксама шмат тэмаў тычылася Мінску, яго архітэктуры, транспарту, еўрапейскасці, помнікаў. Адным словам, дадзеныя тэмы хутчэй за ўсё былі арыентаваны на тое, каб перамаглі вучні мінскіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў.
У выніку вучні 9-11-х класаў, якія занялі прызавыя месцы з першага па трэцяе, атрымаюць у пасведчанне або ў атэстат па 10 балаў па мове і літаратуры і не будуць здаваць экзамены па беларускай мове за курс базавай або сярэдняй школы.
Пасляслоўе. Удзельнікам алімпіяды давялося быць падкаванымі не толькі па мове і літаратуры, але і па геаграфіі, грамадазнаўстве, гісторыі, мець веды ў галінах спорту, эканомікі і інш. І калі хтосьці пасля гэтага думае, што беларуская адукацыя па-за палітыкай, ён глыбока памыляецца.
Фарміраванне нацыянальнай свядомасці, як бачым, адбываецца не з дапамогай мовы, а зусім іншымі шляхамі. Наша дзяржава ўжо не ведае, у які бок кідацца: спачатку дванаццацігадовае навучанне, потым яго адмена, якая пахіснула не толькі веды вучняў, але і ўдарыла па кішэнях бацькоў. Пасля – нікому не патрэбнае тэставанне, якое высвятляе веды па завучаных правілах (хутчэй па выключэннях з гэтых правілаў) і зусім не правярае логіку, мысленне чалавека.
Сапраўды, навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць?! Несвядомых прасцей далучыць у шэрагі БРСМ і кіраваць імі, як быдлам. Пераход школ «ад гвалтоўна насаджанай беларускай мовы» да «роднай» рускай таксама калечыць будучае пакаленне, паколькі рускамоўныя школы кіруюцца старымі праграмамі, па якіх дзеці спачатку праходзяць тэмы па беларускай мове, а толькі пасля – па рускай. Усё ж павінна быць адваротна! Вучні чуюць беларускую мову толькі на ўроках роднай мовы і літаратуры, і магчыма, пры вывучэнні гісторыі Беларусі, таму, на жаль, не ўсе разумеюць па-беларуску нават часам самыя прымітыўныя словы.
Ілюстрацыя http://kp.by
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову» (30.07.2010)
Прыгоды гарадзенскай харугвы пад Грунвальдам (23.07.2010)
Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне (15.07.2010)
Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа) (08.07.2010)
Лета – у пошуку дадатковага заробку (01.07.2010)
Нас не зразумее спажывец ці Нязвыкла неяк… (24.06.2010)
«Мы імкнемся паказаць рэчаіснасць…» (17.06.2010)
Будынак, які ацяпляе сябе сам (10.06.2010)
Апошнія прыгатаванні (03.06.2010)
Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў (27.05.2010)
Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею (20.05.2010)
Краіна за люстэркам (13.05.2010)
Хавайся ў бульбу, дай дарогу (06.05.2010)
Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты... (29.04.2010)
«Школа зачыненага тыпу» (22.04.2010)
Танец на могілках (15.04.2010)
Дзяўчына, сядзіце і маўчыце! (08.04.2010)
Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску (01.04.2010)
Красны дзень прыватнага календара (25.03.2010)
Суд не мае права і бліноў не прадае (18.03.2010)
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак (11.03.2010)
Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)
Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў (25.02.2010)
Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)
Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)
Невусаты нянь у небацькоўскай хаце (04.02.2010)
Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)
Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)
Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)
Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)
Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)
Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)
Разлікі за залікі (03.12.2009)
Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)
Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)
Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)
Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)
Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)
Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)
Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)
Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)
Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)
Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра» (24.09.2009)
Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)
Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)
Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)
Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)
Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)
Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)
«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)
Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)
БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)
Як я шукаў працу (16.07.2009)
Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах (11.06.2009)
Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)
Як тут, за акіянам… (28.05.2009)
Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)
Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)
Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)
Як я «здымала кіно» (23.04.2009)
«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)
Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)
Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)
Сціплае святкаванне (26.03.2009)
Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)
«Справа АЛМИ» (12.03.2009)
Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)
Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)
ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)
СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)
І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)
КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)
У грукаце рока (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №04 (148)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
Antoni (04 лютага 2010, 13:47)
Prablema adukacyi u Belarusi welmi nepakoic. Uczora dawedausia szto nastaunik u Berline atrymliwae 4000 euro. Ale nawat nemcy paliczyli wydatki na adukacuju nedastatkowymi i u nastupnyja nekelki gadoy pawialiczac ich na dzesiatki miliardau.
astrynczanka (04 лютага 2010, 12:23)
прыемна, што ў нашай краіне ёсць яшчэ адукаваныя людзі, якія здольныя думаць. адным з такіх прыкладаў з'яўляецеся вы, Юры :))))
Юрый Иванюк (04 лютага 2010, 00:16)
Инга, сапрауды, трохи не так написау. Я сам здавау матэматыку, физику, рукски. Каб их добра здаць, трэба было вельми старанна вывучаць гэтыя прадметы у поуным аб'ёме. А тэсты па гисторыи мне таксама не спадабалися, згодзен, што пра гисторыю трэба разважаць ужывую.
аўтарка (01 лютага 2010, 23:49)
2 Ліоша: не лічу, што інтэрдысцыплінарнасць - гэта кепска :))) у матэрыяле гэта трэба разглядаць, як канстатацыю факта. вядома, што кожны чалавек, асабліва адораны, павінен мець рознабаковыя веды ў розных галінах, а не толькі ў вузкай сферы. але пагадзіцеся, што філолагу ў любым выпадку цяжэй разабрацца ў сферах, аддаленых ад сваёй галіны :)))) паважаны Юрый, цікава адкуль у вас такая любоў да тэставання? медаліст - гэта не аргумент, які трэба прыводзіць на карысць дадзенай формы праверкі ведаў. калі вы паспяхова здалі рэпетыцыйнае тэставанне, гэта не значыць, што вы выдатна справіцеся з абавязковым, паколькі заданні на апошнім часам нават не падобныя. я працую настаўніцай, і ведаеце, у маёй практыцы я яшчэ не сустрэла ніводнага настаўніка (а падчас вучобы і выкладчыка), які быў бы прыхільнікам тэставання, паколькі, яшчэ раз паўтаруся, тэставанне не правярае маўленне і мысленне чалавека. калі з тэставаннем па мовах і матэматыцы яшчэ можна пагадзіцца, то з тэставанне па гісторыі - гэта проста абсурд. вывучэнне гісторыі павінна быць скіравана не на праверку датаў і пэўных падзей, а на аналіз гэтых падзей і т.п. рэчы. і яшчэ, не думайце, што тэставанне - гэта самая сумленная і непадкупная сістэма праверкі ведаў. вось вам кажуць, што рэпетыцыйнае тэставанне правяраюць камп'ютэры, а падчас маёй вучобы ва універсітэце, яго правяралі студэнты, якія спецыяльна здымаліся з пар (праўда, не веда, як цяпер). і ўвядзеннем адказаў у камп'ютэр (пры абавязковым тэставанні) займаюцца таксама людзі (часта тыя ж самыя студэнты), якім ўласціва неабачлівасць, а значыць чалавек несвядома можа паставіць галачку не туды і г.д. і трэці момант: першапачаткова некаторыя заданні не ўтрымліваюць правільныя адказы, г.зн., што які б варыянт адказу вы не выбралі, ён будзе неправільны, бо, паважаны Юрый, калі ўсе будуць атрымліваць вышэйшую адукацыю, то хто будзе працаваць на заводах і ў аграгарадках (апошнія словы былі прамоўленыя чалавекам з рэспубліканскага цэнтра тэставання). так што думайце, аналізуйце, і рабіце высновы...
Юрый Иванюк (30 студзеня 2010, 01:43)
Я згодны з назвай. Але назва амаль нияк не адпавядае тэксту!!! Я як медалист магу сказаць: тэставанне - нармальная справа.
Ліоша (29 студзеня 2010, 23:55)
"Удзельнікам алімпіяды давялося быць падкаванымі не толькі па мове і літаратуры, але і па геаграфіі, грамадазнаўстве, гісторыі, мець веды ў галінах спорту, эканомікі і інш. І калі хтосьці пасля гэтага думае, што беларуская адукацыя па-за палітыкай, ён глыбока памыляецца." - калі я правільна зразумеў пазіцыю аўтаркі, дык інтэрдысцыплінарнасць гэта кепска. Дзіўны, дзіўны погляд. "Наша дзяржава ўжо не ведае, у які бок кідацца" - ну, гэта простая справа. Усім зразумела, што старую сістэму трэба мяняць, але ніхто з "рэфарматараў" не мае цэласнай, сістэмнай канцэпцыі і сэнсоўнай канчатковай мэты змен у адукацыі. Вось і бадзяемся паміж 10-балкай, 12-годкай і тэставанне, як паміж трох соснаў. "Вучні ж зачапіліся за радкі, дзе апісвалася заржавелая каска, і пачалі пісаць пра вайну. " - ну а пра што яшчэ пісаць, калі ўся беларуская літаратура ў школьнай праграме гэта спачатку панскі прыгнёт, потым акупацыя, а ў выніку - дзяльба кабанчыка. Дзіўна, што вучні наогул нешта напісалі.
Зміцер (29 студзеня 2010, 20:03)
тэмы трэцяга конкурсу, якія скіраваны на фармаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, адлюстроўваюць нашу эпоху: аграгарадкі (пры саветах, напэўна, пісалі пра калгасы :), хакей :) перапісчыкі. вучаць дзяцей выконваць пэўныя ролі, запраграмаваныя дзяржаўнымі ідэолагамі