Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

пАгляд

Вобраз Беларусі ў польскіх СМІ

Вечар, чацвер. Я сяджу ў кракаўскай кватэры і чытаю кніжку. Раптам мой знаёмы крычыць: «Бяжы сюды: Беларусь паказваюць па тэліку!». Галоўная тэма навінаў – канфлікт паміж двума саюзамі палякаў у Беларусі – прызнаным і непрызнаным…

Гэтая тэма ўжо даўно і шырока абмяркоўваецца ў польскіх СМІ. Як заўсёды, вобраз у Польшчы гэтага канфлікту адзін: «нелегальны», з пункту гледжання беларускага заканадаўства, саюз палякаў прызнаны ўладамі польскімі. Ён заўсёды пакрыўджаны і церпіць ад рэпрэсіяў.

 

Тэма палякаў на Беларусі дамінуе ў польскіх СМІ. Аднак з'яўляюцца і іншыя тэмы, якія тычацца пытанняў, істотных для абодвух народаў. У пачатку гэтага году польскія грамадзяне даведаліся пра павышэнне коштаў на беларускія візы. Але як падкрэсліваецца, павышэнне тычыцца не ўсіх грамадзян ЕС. Для палякаў захаваныя старыя «нізкія» кошты: 25 і 60 еўра за кароткатэрміновыя візы і 150 еўра за доўгатэрміновыя. Для павышэння настрою можна ўзгадаць, што іншым пашанцавала менш: з 1 студзеня амерыканцы плацяць за кароткатэрміновую візу 131 даляр і за доўгатэрміновую –350.

 

Візы – гэта праблема не толькі для тых, хто хоча трапіць у Беларусь. Гэта праблема для тых, хто ўвогуле хоча падарожнічаць. Не гледзячы на тое, што польскія палітыкі запэўніваюць, што яны супраць візавага рэжыму, па-ранейшаму ў консульствах з'яўляюцца доўгія чэргі ахвотных атрымаць польскую візу. У будучыні прадугледжваецца поўная адмена візавага рэжыму. Украінцы разлічваюць на яе ўжо ў 2012 годзе. З Беларуссю перамовы на гэтую тэму вядуцца нашмат цяжэй.

 

Апошнім часам польскія чытачы маглі даведацца таксама пра кур'ёзныя здарэнні ў Беларусі. Мясцовыя СМІ інфармавалі пра нападзенне трох узброеных мужчын на ферму ў Гродзенскай вобласці, дзе спрабавалі скрасці кароў. На шчасце, злачынцы былі затрыманыя, і ніхто, акрамя некалькіх жывёлаў, не пацярпеў. У Польшчы з'явілася таксама інфармацыя пра арышт маладога чалавека з Віцебску, які павесіў на вяршыні гарадской елкі вялікі бела-чырвона-белы сцяг.

 

Сярод усіх артыкулаў, апублікаваных у польскіх часопісах апошнім часам, вылучаецца адзін, у якім журналісты спрабавалі адказаць на пытанне, як на міжнароднай арэне павінна гучаць: «Беларусь» ці «Белоруссия»? Самі беларусы аддаюць перавагу назве «Беларусь» і дамагаюцца, каб у іншых краінах так называлі іх дзяржаву. Іх кампаніі прыносяць вынікі. Нават расійскі прэзідэнт заявіў, што ён за ўжыванне назвы «Беларусь». Аднак самі расіяне сцвярждаюць, што гэта назва пярэчыць стандартам расійскай мовы і не будуць – не гледзячы на прыватнае рашэнне прэзідэнта Мядзведзева – яе ўжываць.

 

Беларусь і Польшча – два суседы, таму нічога дзіўнага, што ў польскай прэсе беларускай тэматыцы надаецца столькі ўвагі. Немагчыма жыць побач, нічога не ведаючы адзін пра аднаго. Спадзяюся, у самы бліжэйшым час у польскіх СМІ добрых навінаў з Беларусі будзе нашмат больш, чым кепскіх.

 

Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе матэрыялаў з часопісаў: «Wprost», «Newsweek», «Wyborcza», «Rzeczpospolita».

Каментары

ales' (01 лютага 2010, 11:21)

Дзякую! Цікава было б пачытаць і пра стаўленне палякаў да Беларусі, пра вобраз краіны і народу, які бытуе зараз. З найлепшымі паджаданнямі!

astrynczanka (30 студзеня 2010, 00:44)

малайчынка, Гося :) спадзяюся, сама пісала па-беларуску? ;)

red (29 студзеня 2010, 14:32)

Dziakuj, Gosia! Sapraudy cikava chytac, shto pishuc pra Belarus u susednih krainah.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Адраджаючы прыдворную культуру (30.07.2010)

Калі ашчаднасць - перадусім (23.07.2010)

У ВНУ хутка не застанецца маладых выкладчыкаў (15.07.2010)

Гарадзенскі заапарк вачыма польскіх валантэрак (08.07.2010)

Як я эксклюзіўны «гарачы тур» шукала (01.07.2010)

Кіроўцы мапедаў таксама атрымаюць катэгорыю (24.06.2010)

Сардэчна ў музыцы. Сардэчна ў руху (17.06.2010)

Яшчэ раз пра салярыі ды сапраўднае сонца (10.06.2010)

За колькі матэматыка для народа? (03.06.2010)

Грыбы смачныя, небяспечныя… (27.05.2010)

Будуць вучыцца ў Польшчы (20.05.2010)

Цяжкасці перакладу, або Як яго завуць у іншых краінах (13.05.2010)

Што можна купіць на 10 даляраў (06.05.2010)

Масавая бурбалізацыя адбудзецца ў суботу (29.04.2010)

Свабода – жаданая і недасягальная (22.04.2010)

Гэта толькі здаецца, што да Басовішча далёка (15.04.2010)

Малаток, як сведчанне кемлівасці (08.04.2010)

Конкурс і фотавыстава, якія ладзіць музей (01.04.2010)

«Колеры Нёмана» на вуліцы Ажэшкі (23.03.2010)

Што нам рыхтуе «Малочны мір»? (18.03.2010)

Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката» (11.03.2010)

Вайна вачыма відавочцаў. Ч.2 (04.03.2010)

Вайна вачыма відавочцаў (25.02.2010)

«Этапы» жыцця знаёмага скінхэда (18.02.2010)

Барыста – той, хто ўсё ведае пра каву (11.02.2010)

Памяшканне з цудамі (04.02.2010)

«Іардань» на Юбілейным (21.01.2010)

Пачынаючы хакер папярэджвае… (31.07.2010)

Гарадзенскі хоспіс (08.01.2010)

Новы купал над горадам (24.12.2009)

Бітва інтэлектуалаў (17.12.2009)

Блатное месца ці Хто жыве пад дрэвам (10.12.2009)

Новы набытак «Карату» (03.12.2009)

«Добрыя рукі» не заменяць прытулку (26.11.2009)

Праз грамадзянскае тэлебачанне да грамадскай актыўнасці (19.11.2009)

Пішыце скаргі, гарадзенцы! (12.11.2009)

Цяпер часцей купляюць тэсты… (05.11.2009)

Дзень памяці паўстанцаў ў Свіслачы (29.10.2009)

Створаны бацькоўскі клуб (22.10.2009)

Два апытанні пра алкагольнае пытанне (16.10.2009)

«Град асуджаны»: Night City № 108 (08.10.2009)

Форум валанцёраў (01.10.2009)

Статус немаўляці: «дзіця міру» (24.09.2009)

Парады ад «Стыльнай кухні» (17.09.2009)

Музей – сэрца ўніверсітэту (10.09.2009)

Зялёныя рарытэты Шчучына (03.09.2009)

Сметнік, які называўся лесам (27.08.2009)

Дзве выставы, як адна (20.08.2009)

Як абараніцца ад свінога грыпу (13.08.2009)

Замест рынку – новы гандлёвы цэнтр (06.08.2009)

Дзе можна стаць экскурсаводам? (30.07.2009)

NIGHT FEST у Піцеры (23.07.2009)

Калі вам сонца даволі шмат (16.07.2009)

Беларусь і Нямеччына– асобы і гісторыі (11.06.2009)

«Пілотны» фэст (04.06.2009)

Фрыкі – гарадскія «знакі» (28.05.2009)

Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (22.05.2009)

Мотакрос для любога ўзросту (14.05.2009)

Адпачынак па кішэні (07.05.2009)

Пра туземцаў і іншаземцаў (30.04.2009)

Багіня музычнага правасуддзя (23.04.2009)

Музычна-літаратурны перфоманс (16.04.2009)

Аднойчы ў «Ракурсе» (09.04.2009)

«Чырвоная зорка» на гарадзенскім «кінасхіле» (02.04.2009)

Атрымаў дыплом, а з ім і аблом (26.03.2009)

Сезон Гарадзенскай лігі КВЗ адкрыты (19.03.2009)

За дыпломам – у Польшчу (13.03.2009)

WoW – новы свет і проста гульня (06.03.2009)

На конкурс «Каханне ў стылі…» (27.02.2009)

ДЗВЕ ГУЧНЫЯ СПРАВЫ АДНАГО ГОРАДА (20.02.2009)

ГРОДНА Ў СЕЦІВЕ (06.02.2009)

АПЫТАННЕ: ЯК НА ВАС ПАЎПЛЫВАЎ КРЫЗІС (30.01.2009)

АХВЯРЫ ВУЛІЦ (28.01.2009)

Мандарыны патанелi (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net