Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

«Скарбніца» – у падтрымку Наваградскага замку

Прыбыткі ад чатырох розыгрышаў рэспубліканскай латэрэі «Скарбніца», якія будуць праведзены сёлета, пайдуць на захаванне Наваградскага замка XIII—XVI ст.

Заснавальнікам гэтай латэрэі, якая праводзіцца з 2002 года, з'яўляецца Міністэрства культуры, а арганізатарам — РУП «Беларускія латэрэі». Першы тыраж з 30-тысячным выпускам квіткоў коштам па 2 тыс. рублёў кожны адбыўся 28 студзеня. У красавіку запланаваны другі тыраж латэрэі з коштам квітка ўжо 2,5 тыс. рублёў.

 

Ставіцца задача павялічваць колькасць квіткоў кожнага чарговага тыражу. Усе сродкі, якія паступаюць ад рэалізацыі латэрэі «Скарбніца» за вылікам прызавога фонду і ўсіх абавязковых плацяжоў, накіроўваюцца на правядзенне прац па захаванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Сёлета дашла «чарга» да Наваградскага замка. Таму ўсе сродкі ад правядзення латэрэі будуць накіраваныя на распрацоўку праектнай дакументацыі і першачарговыя працы па кансервацыі.

Па замове міністэрства Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў распрацоўвае ўзор новага квітка «Скарбніцы». Магчамы, і ў наступным годзе сродку ад «Скарбніцы» будуць таксама накіроўвацца на захаванне Наваградскага замка.

Фота http://vadimux.livejournal.com

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net