Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Зараз на суседзей скардзяцца ў МНС

Сёння з 9 да 12 гадзін раніцы ладзілася «Прамая лінія» паміж інспекцыяй пажарнага нагляду і жыхарамі Гродна па пытаннях, якія тычацца пажарнай бяспекі. Гаражанам адказваў намеснік начальніка Гродзенскага гарадскога адзела па надзвычайных сітуацыях Іван Койта.

Выявілася, што людзі тэлефануюць не толькі на «Прамую лінію», але і заўсёды, калі ў іх ёсць пытанні. Прынцыповай неабходнасці у «лініі» няма, паколькі на пытанні ратавальнікі адказваюць заўсёды. Часцей за ўсё людзей цікавіць – хто меў рацыю, а хто быў вінаваты – у сітуацыях, звязаных  з "падзелам" лесвічных клетак.

Скардзяцца на суседзяў: з-за дзвярэй, дымаходаў, печак… Пытаюцца пра пажарныя нормы пры будаўніцтве. Моладзь цікавіцца паступленнем у Гродзенскае абласное упраўленне МНС на службу і на вучобу.

Плануецца правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне гібелі і траўматызму людзей пры пажарах. Запланаваны абыход прыватных  пабудоваў, выступленні працаўнікоў МНС на бацькоўскіх сходах, перад вучнямі і студэнтамі з дэманстрацыяй відэа-і фотаматэрыялаў.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net