Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Мітрапаліт Філарэт асвяціў царкву пры гродзенскай бальніцы

Image 6909
Новы праваслаўны храм, які ўвайшоў у комплекс Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асвячаны ўчора ў гонар архібіскупа і знакамітага хірурга новамучаніка Лукі Война-Ясенецкага.

Гэта першы праваслаўны храм у Беларусі, які будзе працаваць у якасці шпітальнага.

Царква разлічана на 30-40 чалавек і размешчана на тэрыторыі бальніцы такім чынам, каб пацыенты большасці аддзяленняў маглі трапіць у яе не выходзячы на вуліцу.

Будаўніцтва царквы распачалося ў 2002 годзе, спынілася на 5 год, і толькі ў 2008 годзе зноў аднавілася.

Будоўля часткова ішла за кошт ахвяраванняў вернікаў.

Дызайн храма створаны гродзенскім дызайнерам Віктарам Васілеўскім, іканастас рабіў вядомы гродзенскі разьбяр Вячаслаў Алешчык, іконы напісаны таксама гродзенскім мастаком Александрам Сільвановічам.

У перспектыве пры новай царкве будзе створана парафія.

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com

Каментары

zihzah (08 лютага 2010, 18:51)

Можа ВойнА-Ясенецкага?

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net