Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Нашумелы фільм «Аватар» зноў у Гародні

Image 6919
З 5 па 11 лютага кінатэатр «Кастрычнік» прапануе гарадзенцам яшчэ раз акунуцца ў яркі мір фільма «Аватар» (рэжысёр Джэймс Камеран). Прэмьерны паказ фільма ў Гародні адбыўся ў снежні мінулага года.

Як паведаміў дырэктар кінатэатра Ўладзімір Андрэевіч Хлябіч, паўтор фільма ладзіцца па просьбах гледачоў.

У Гародні шмат тых, хто па нейкіх прычынах не паспеў паглядзець фільм.

На фільм ёсць попыт, таму ёсць і прапанова.

Гэтым разам на прагляд прыходзяць не толькі тынэйджэры, але і дарослыя людзі.

Квіткоў на ўсіх не хапае, таму трэба купляць папярэдне.

Паказ будзе ладзіцца ўключна ў малай зале.

Кошт квітка з раніцы 5000 рублёў, увечары больш – 8000.

Простыя падлікі паказваюць, што калі памножыць кошт квітка на колькасць сеансаў і на колькасць месцаў у глядацкай зале, то атрымаецца, што кінатэатр у дзень зарабляе на паказе "Аватара" 4160000 рублёў.

Тыя, хто зноў не паспее на “Аватар” у “Кастрычнік”, яшчэ маюць шанец паглядзець фільм у “Космасе” з 12 па 18 лютага.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net