Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

У Гродне няма роўных «Градэну»

Футбол

У нядзелю скончыўся зімовы чэмпіянат Гродна па футболе сярод аматарскіх каманд. У халодныя зімовыя выходныя, у дождж і снег на штучным полі спарткомплексу «Нёман» палалі сапраўдныя жарсці.

Пераможца вызначыўся толькі ў апошні дзень турніра.

Чэмпіянат распачаўся яшчэ ў лістападзе.

Узяць удзел у турніры магла любая каманда, здольная заплаціць стартавы ўнёсак і прадставіць даведку пра стан здароўя сваіх гульцоў.

Інтрыга ў турніры трымалася да самага фінішу. Перад апошнім турам на чэмпіёнства прэтэндавалі дзве каманды - "Салвей" і "Градэн". Апошняя была наперадзе на 3 ачкі.

Для перамогі ў турніры "Градэну" неабходна было не прайграць у апошнім матчы з "Тэстай".

"Салвею" ж неабходна было выйграваць у няўступлівага "Цукрзаводу" і спадзявацца на тое, што "Тэста" выйграе ў "Градэна".

У такім выпадку абедзве каманды набралі б аднолькавую колькасць ачкоў і, згодна з рэгламентам чэмпіянату, згулялі б дадатковы матч за першае месца.

Сваю задачу "Салвей" хоць і з цяжкасцю, але выканаў, мінімальна перамогшы "Цукрзавод" з лікам 2:1. Затым на поле выйшлі "Градэн" і "Тэста".

Футбол

Футбол

У зацятай барацьбе перамогу з лікам 1-0 атрымаў "Градэн", гарантаваўшы забе заслужанае чэмпіёнства.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча

Каментары

Сусанин (09 лютага 2010, 11:54)

В составе "Гродэна" выступали бывшие и действующие игроки нашей команды ФК "Белкард": Дмитрий Сафронов, Юрий Мамидо, Геннадий Дудин, Сергей Войтас, Сергей Климец, Евгений Шидук, Евгений Козич.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net