Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Гарадзенцам патрапіўся няўступлівы "Сокал"

футбол Нёман-Сокал

Гарадзенскі "Нёман" прымаў сёння на штучным полі свайго стадыёну футбольны клуб "Сокал" з польскай Саколкі.

Нягледзячы на тое, што госці гуляюць толькі ў чацьвёртай лізе польскага футболу, гульня атрымалася вельмі ўпартай і багатай на цікавыя моманты.

Гаспадары маглі адкрыць лік у сустрэчы ўжо на першых хвілінах. Асаблівай актыўнасцю вызначаўся навабранец каманды Вадзім Дземідовіч, падачы і прастрэлы якога часта стваралі небяспеку ля брамы польскага галкіпера.

На 15 хв. матча Віталь Валадзянкоў (таксама навабранец каманды), уцёк ад супернікаў на левым фланзе, прастрэліў у штрафную на Кавалёнка, які свой шанс не змарнаваў. Так лік стаў 1-0 на карысць гаспадароў.

Здавалася, пачнецца разгром гасцей, але так не сталася. «Сокал» адказваў небяспечнымі стандартамі.

На 23 хв. матча польскі нападнік мог параўняць лік, аднак удар у яго не атрымаўся і гарадзенскі брамнік Астапенка узяў мяч у рукі.

«Нёман» таксама не заседжваўся ў абароне. На 30 хв. Віталь Валадзянкоў зарабіў штрафны, які сам і выканаў - мяч праляцеў у метры ад штангі.

Яшчэ адзін шанс вызначыцца меў Вадзім Дземідовіч. Пасля яго чарговага ўдара брамнік з цяжкасцю адбіў мяч. На дабіванні гуляў Чумачэнка, але брамнік гасцей зноў адвёў пагрозу ад сваёй брамы.

Здавалася, першы тайм так і скончыцца, але палякі стварылі нядрэнную атаку, якая прывяла да ўзяцця брамы гаспадароў (1-1).

Яшчэ да перапынку мог вызначыцца Кавалёнак, але яго ўдар прыйшоўся таксама ў штангу.

У другім тайме гульня пайшла больш спакойна. На 50-й хв. матча добры шанец выйсці наперад зноў згубілі гаспадары. Выдатны пас Севасцьянова на Дзямідовіча скончыўся ўдарам апошняга міма брамы.

Яшчэ адзін шанец гаспадары змарнавалі на 70-й хв.: Горбач прайшоў па броўцы і прастрэліў на Дзямідовіча, але той зноў не трапляе ў браму.

Да канца матча небяспечных момантаў больш не было. Лік так і застаўся нічыйным: 1-1.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net