Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Фестываль маладых і крэатыўных піяршчыкаў у Гродна

піяр
Першы гродзенскі міжнародны фестываль маладых PR-спецыялістаў “PRОобраз-2010” ладзіцца 15-19 сакавіка ў купалаўскім універсітэце.

У праграме плануюцца конкурсы PR-праектаў, прэзентацый, аратарскага майстэрства і спічрайтынгу, майстар-класы, кейс-турніры ад спонсараў і іншыя мерапрыемствы. Непасрэдных спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю ў гродзенскім універсітэце не рыхтуюць. Аднак ужо каля 15 год універсітэт пазіцыянуе сябе як цэнтр практычнай рыторыкі на базе крэатыўнасці.

- Калі казаць пра тэму сёлетняга PR-фестывалю, то ён будзе ладзіцца пад знакам крэатыўнасці – ва ўсіх яе аспектах, - кажа кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы ГрДзУ імя Я. Купалы Святлана Антонава.   - Хоць нашыя студэнты і не атрымліваюць спецыяльнасці PR-спецыялістаў, а з’яўляюцца рытарамі, напрыклад, то іх удзел у розных фестывалях такога кшталту выразна адрозніваецца крэатыўным падыходам. Таму мы і вырашылі абраць асноўнай тэмай фестывалю маладых PR-спецыялістаў наступную – “Маладзёвы крэатыў у сувязях з грамадскасцю ў сацыяльнай сферы”.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад студэнтаў самых розных кірункаў. Удзельнічаць у гродзенскім фестывалі маладых PR-спецыялістаў запрасілі таксама студэнтаў з універсітэтаў Масквы і Пецярбургу, Казані, Варонежа, украінскіх і польскіх навучальных установаў.

Каманда гродзенскіх студэнтаў удзельнічала ў пяці піяр-форумах у Маскве і трох PR-фестывалях у Пецярбургу.

На здымку: каманда ГрДзУ імя Я. Купалы на пятым міжнародным форуме маладых PR-спецыялістаў “Сфера”, МДУ імя Ламаносава, Масква, лістапад 2009 г.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net