Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Еўрасаюз звярнуў увагу на сітуацыю вакол польскай меншасці ў Беларусі

Еўрасаюз
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях агульнай палітыкі і бяспецы Кэтрын Эштон “падзяляе занепакоенасць” у сувязі з сітуацыяй вакол польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС Польшчы, пра гэта яна заявіла 10 лютага падчас тэлефоннай размовы з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Па яе словах, яна гатовая падняць гэтае пытанне ў “размове з беларускімі ўладамі”.

Дзеянні ўладаў у адносінах Саюза палякаў у Беларусі сталі галоўнай тэмай размовы Эштон з Сікорскім, паведамляе прэс-служба. Бакі абмеркавалі магчымую рэакцыю Еўрасаюза на падзеі.

Таксама прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі 9 лютага запрасіў на сустрэчу лідэра неафіцыйнага СПБ Анжаліку Борыс.

- Безумоўна, мы чакаем, што ўвага да нашага пытання прадстаўніка Еўрасаюза станоўча паўплывае на яго вырашэнне, - пракаментаваў “Твайму Стылю” прэс-сакратар непрызнанага ўладамі СПБ Ігар Банцар. - Улады ўсё-ткі захочуць неяк яго вырашыць, хоць і не ведаю пакуль як. Але каб урэшце скончылася цкаванне і рэпрэсіі. Такая шырокая падтрымка напаўняе нас аптымізмам. Да таго ж прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі запрасіў асабіста Анжаліку Борыс з актывістамі і Тэрэсу Собаль на сустрэчу. Для нас важна, што такая ўплывовая асоба хоча з першых вуснаў ведаць нашу сітуацыю. Гэта важны для нас знак салідарнасці і магчыма, гэта таксама неяк паўплывае на вырашэнне пытання польскай меншасці ў Беларусі.

Адносіны паміж Мінскам і Варшавай абвастрыліся пасля канфлікту ў Івянцы. Мясцовы Дом польскі не могуць падзяліць афіцыйны Саюз палякаў Беларусі і незарэгістраваны. Кожны з бакоў сцвярджае, што мае права на ўласнасць.

8 лютага судовыя прыставы апісалі маёмасць Дома польскага, забараніўшы ўваход актывістам непрызнанага СПБ. Кіраўніцтва арганізацыі ацаніла гэта як захоп і звярнулася за падтрымкай да польскіх уладаў.

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net