Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(7)
Памер шрыфта
Вір жыцця
Невусаты нянь у небацькоўскай хаце
Не губляючы ні хвіліны, яны скачуць на мяне, патрабуюць павазіць, пакатаць, пакружыць. Самыя маленькія проста просяцца на рукі.
Пачалося ўсё два гады таму, калі я вучыўся на другім курсе. Убачыў аб'яву аб студэнцкай арганізацыі «Тэрыторыя міласэрнасці» і вырашыў да яе далучыцца. Спачатку мы хадзілі раз на месяц у дзіцячы дом: ладзілі невялікія канцэрты, віншавалі з днём нараджэння, уладкоўвалі салодкія сталы. Калі я спачатку адчуваў сябе няўтульна, то выхаванцы дзіцячага дому знаёміліся са мной вельмі ахвотна.
Image 6854 |
|
З цягам часу, прыкладна праз паўгады, арганізацыя нібы растварылася ў паветры. Але я не мог пакінуць сваіх маленькіх сяброў, таму і стаў хадзіць у дзіцячы дом адзін. З тых часоў я імкнуся наведваць іх не радзей двух разоў на месяц.
З малышамi вельмі цікава і адначасова – вельмі складана. У кожнага свая, але яшчэ несфармаваная псіхіка. Яны яшчэ не зусім добра адрозніваюць «добра» ад «дрэнна». На кімсьцi адбіваецца цяжкае становішча ў былой сям'і… Амаль усе выхаванцы дзіцячага дому – дзеці алкаголікаў і наркаманаў, якіх пазбавілі бацькоўскіх правоў.
Склалася меркаванне, што выхаванцам дзіцячых дамоў хранічна не хапае адзежы, цацак і ласункаў. Я з абсалютнай упэўненасцю заяўляю, што гэта – не так. Яны кожны дзень атрымліваюць цукеркі, печыва, сыркі, ёгурты. Да многіх прыходзяць сваякі «з гасцiнцамі». Малышоў часцяком проста «высыпае» ад пераядання салодкага. На паліцах – досыць розных кніг, гульняў, галаваломак, канструктараў і іншых цацак. Адзежы хапае. Можа, толькі не заўсёды яна модная, ды і з памерамі бываюць праблемы. А вось чаго ім сапраўды не хапае, дык гэта бацькоўскага клопату, кахання і цеплыні. Дзеткі ў чаргу выстройваюцца, каб я іх панасіў на руках. Яны ў гэты час мяне моцна абдымаюць, хтосьці нават цмокае… А Максiмка, калі яму было два гады, нават зваў мяне «тата».
Некаторых дзяцей наведваюць сваякі. Сёння да Леры прыходзіла бабуля. Яна пасядзела з унучкай сам-насам дзесьці паўгадзіны, напрыканцы падаравала ёгурт, сок і печыва. Сок і ёгурт ёй выхавацелька дасць потым, пасля вячэры. А вось пачак печыва Лера адкрыла адразу. Тут жа зразумела, што трэба дзяліцца з усімі. Выхавацелька прапанавала ўсім сесці за стол, каб атрымаць пачастунак. Андрэй узяў некалькі кавалачкаў і падзякаваў сяброўцы. А некаторыя проста хапалі з пачка цэлымі прыгаршчамі, не гледзячы на трохгадовую дзяўчынку ў слязах, якой не хапіла… Леры дасталося менш за ўсіх.
Тут дзейнічае прынцып «што ўзяў – маё, што адклаў – знікла». І пакуль старэйшыя хлапчукі «працуюць» на здабычы ласункаў, іх сумленне «адпачывае». Дакладней, няма адкуль гэтаму сумленню ўзяцца. Гэта крыўдна, але гэта праўда. Нават самай лепшай выхавацелькі не можа хапіць на ўсіх…
Пасля 2-3 гадзін, якія праводзіш з дзецьмі, у душы пачынаюць змагацца супрацьлеглыя пачуцці: з аднаго боку прыемна бачыць дзіцячыя ўсмешкі, радасныя твары... З другога боку, назіраеш даволі жорсткую барацьбу за цацкі і ласункі, якая часта скончваецца кулакамі і слязьмі. І вельмі цяжка ўсіх супакоіць, растлумачыць, як трэба сябе паводзiць, чаму трэба жыць дружна.
Як бы там ні было, мне заўсёды не хочацца сыходзіць, а дзецям – мяне адпускаць. Што ім адказаць на пытанне: «А ты прыйдзеш заўтра?». Вучоба, праца, экзамены, асабістае жыццё... Ім пакуль гэта незразумела. Часам атрымліваецца «спазніцца» на тыдзень. І тады дзеці трохі пакрыўджана вымаўляюць: «Мы цябе чакалі, чаму ты не прыходзіў да нас?!».
У чарговы раз падыходзіла да завяршэння нашае спатканне. Дзеці трымалі мяне за рукі, забіралі абутак… Я паспрабаваў растлумачыць – маўляў, ужо позна і мне пара ісці дадому, сям'я чакае – і хуценька замаўчаў. Маленькая Саша спытала мяне: «А што такое сям'я, як гэта – «ісці дадому»?. І гэтыя словы не магчыма забыць, як не магчыма растлумачыць…
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак (11.03.2010)
Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)
Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў (25.02.2010)
Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)
Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)
Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць? (28.01.2010)
Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)
Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)
Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)
Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)
Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)
Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)
Разлікі за залікі (03.12.2009)
Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)
Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)
Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)
Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)
Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)
Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)
Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)
Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)
Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)
Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра» (24.09.2009)
Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)
Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)
Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)
Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)
Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)
Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)
«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)
Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)
БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)
Як я шукаў працу (16.07.2009)
Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах (11.06.2009)
Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)
Як тут, за акіянам… (28.05.2009)
Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)
Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)
Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)
Як я «здымала кіно» (23.04.2009)
«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)
Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)
Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)
Сціплае святкаванне (26.03.2009)
Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)
«Справа АЛМИ» (12.03.2009)
Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)
Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)
ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)
СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)
І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)
КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)
У грукаце рока (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №05 (149)
12 сакавiка 2010 г.
Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката»
Шкляначка здароўя з горнага Алтаю
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак
Ад рызыкі да залежнасці адна ноч



Каментары
Вольга (22 лютага 2010, 20:55)
не понимаю, почему так грустно. Вы делаете важное и нужное дело, но почему так пессимистично і без радости.Наверное Вы получаете приятные эмоции от общения с этими детьми. Почему же этого нет в Вашей статье?
Воля (07 лютага 2010, 20:37)
Малайчына, Юра, вельмі добра напісаў, душэўна. Я таксама хаджу ў гэты дзіцячы дом, і было вельмі прыемна пабачыць знаёмых мне дзетак у роднай газеце. Я хацела напісаць артыкул пра іх жыццё, і вось зараз не ведаю, што тут можна дадаць. Працягвай у тым жа духе! Вельмі файна, што ёсць людзі, якім не ўсёроўна...
Juli (06 лютага 2010, 21:17)
Так, сапраўды напісана так, што кранае за душу....
natka1812@mail.ru (06 лютага 2010, 17:55)
Юрий,Вы--молодец! Как знакомы Ваши мысли чувства. Желаю Вам всяческих успехов и сохранения душевной теплоты. C уважением,Кобзева Наталья
Аксанка (05 лютага 2010, 20:13)
сапраўды..напісана вельмі душэўна...
Танька (05 лютага 2010, 17:23)
дзякуй, я і ня ведала, што там так вось... пс: толькі слова каханьне няправільна ўжытае)
госць (05 лютага 2010, 11:35)
аплшні абзац кранае...