Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(7)
Памер шрыфта
ProСпорт
Ці выжыве футбольны «Белкард»?
– Зміцер Анатольевіч, шматлікіх аматараў футболу хвалюе будучыня «Белкарду»…
– На гэты момант кіраўніцтва запэўніла, што каманда будзе існаваць. З першага лютага мы паступова пачынаем рыхтавацца да новага сезону. А што тычыцца больш аддаленай перспектывы, сказаць пакуль нічога не магу.
– Колькі гульцоў зараз налічваецца ў камандзе?
– У трэніроўках ўдзельнічае каля 20 чалавек. Што да складу, які будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце… Некаторыя з гульцоў знаходзяцца на праглядзе, з некаторымі кантракты ўжо скончыліся і трэба складаць новыя. Цяпер ідзе працэс перамоваў з некаторымі футбалістамі.
– Хто-небудзь ужо знаходзіцца на праглядзе ў камандзе?
– Так. Усе - выхаванцы мясцовай спартыўнай школы «Белкард». Пакуль не падпісаныя кантракты, прозвішчы іх я называць не буду.
– А што чуваць пра Германа і Гайдоўскага, якія знаходзяцца на праглядзе ў «Нёмане»?
– Герман у часе прагляду ў «Нёмане« атрымаў траўму, зараз лечыцца. А Паша Гайдоўскі вяртаецца ў наш клуб.
– У вас яшчэ Іван Садаўнічы знаходзіцца на праглядзе ў Пінску…
– Іван яшчэ не вызначыўся… Склад будзе вызначаны бліжэй да сакавіка.
– Якія мэты ставіце на гэты сезон?
– Мэты на сезон будзем ставіць перад пачаткам чэмпіянату. Асноўнай жа задачай футбольнага клубу «Белкард» з'яўляецца выхаванне мясцовай моладзі, гарадзенскіх дзяцей. Мы павінны даць ім магчымасць паказаць сябе, патрапіць, можа быць, у склад каманд з вышэйшай лігі беларускага футболу, альбо замежных каманд.
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №05 (149)
12 сакавiка 2010 г.
Жывыя экспанаты ад «Містэра Ката»
Шкляначка здароўя з горнага Алтаю
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак
Ад рызыкі да залежнасці адна ноч



Каментары
astrynczanka (10 лютага 2010, 20:49)
былы мой вучань гуляе ў маладзёвай камандзе "Белкарда" :)
Сусанин (08 лютага 2010, 16:04)
на выходных Белкард проиграл Нафтана...0-4.. слабенько играли,нету того игрока,кто возьмёт игру на себя!
fan (07 лютага 2010, 14:09)
ну и хорошо, а то слово Динамо никогда не было родным для гродненцев:)
Cусанин (06 лютага 2010, 19:19)
Не знаю...что там про ментов..но они уже не Динамо!
фан (05 лютага 2010, 22:08)
так они же прошлый сезон начинали как Динамо-Белкард. И на сайте ментовском их банер был. Видно, милиции не до футбола стало...
Сусанин (05 лютага 2010, 16:24)
команда называется фк "Белкард"... а про милицию первый раз слышу!
fan (05 лютага 2010, 11:02)
А што, милиция уже не будет финансировать клуб? Они же типа "Динамо-Белкард" были?