Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(5)
Памер шрыфта
Навіны
Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Гродне: глядзі і слухай
Гэта быў, бадай што, самы цёплы і душэўны канцэрт у Гродне за апошнія гады.
Расчулены спявак не раз і не два прызнаваўся гарадзенцам у каханні і атрымліваў не менш цёплыя пачуцці ў адказ.
Адметнасцю выступаў Вайцюшкевіча даўно з'яўляецца яго здольнасць наладзіць кантакт з заляй.
Вось і гарадзенцы з першых хвілінаў прыпявалі ды пляскалі ў далоні, наўзлёт лавілі жарты артыста, разам з ім пускалі слязу ў час песні пра сцяг.
Сапраўдны фурор зрабіла новая песня Вайцюшкевіча пра беларускіх мужчын.
- Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Еўропы.
Калі верыць мапе - у гэтым самым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе...
Яго дом перажыў рамонт, яго кот перажыў кастрацыю...
Ён кажа, што можа быць горш - і ён мае рацыю!
Здаецца, гэтак трапна слабасці моцнай паловы беларусаў яшчэ не перадаваў у песні аніводзін з выканаўцаў.
У канцы канцэрта ў чаргу па аўтограф да спявака стала ці не палова залі.
Без увагі Вайцюшкевіча не засталіся і самыя маленькія аматары яго творчасці.
Фота Вітаўта Рудніка
спампаваць Zmicer Wajciushkevich.wav, 1559(kb)
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №06 (150)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
astrynczanka (17 лютага 2010, 01:07)
Вайцюшкевіча "Твой Стыль" прапіярыў па ўсіх сваіх каналах: у газеце, на радыё і тэлебачанні :)))
jil_ka (14 лютага 2010, 15:27)
...а таксама пра любоў да жанчын http://www.youtube.com/user/tvojstyl#p/a/u/0/IOG-D9iHVTQ
jil_ka (14 лютага 2010, 02:50)
апошняе фота суперскае, Вітаўт )
Ліоша (13 лютага 2010, 19:11)
Ну так, гэта песня на верш Хадановіча - не першая і не апошняя ў рэпертуары Зміцера.
АКСАНА манчук (13 лютага 2010, 14:58)
Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Еўропы. Калі верыць мапе - у гэтым самым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе... Яго дом перажыў рамонт, яго кот перажыў кастрацыю... Ён кажа, што можа быць горш - і ён мае рацыю! Гэта рэпак ХАДАНОВИЧА!!!!сёня ў яго дзень народзінаў!