Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(0)
Памер шрыфта
Навіны
У Гродне скончыўся "Каложскі дабравест"
Гран-пры Фестывалю праваслаўных песнаспеваў заваяваў жаночы калектыў кляштара Святога Гегарда з Арменіі.
Армяне прадставілі на конкурс раннехрысціянскія распевы IV-VIII ст.
Усяго ў Фестывалі, які праходзіў у Гродне 10-13 лютага, бралі ўдзел 39 калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і, упершыню, з Арменіі і Сербіі.
Сёлетні Фестываль стаў ужо дзевятым па ліку.
Ідэя яго правядзення нарадзілася ў час святкавання 100-гадовага юбілею Гарадзенскай праваслаўнай епархіі.
Тады па бласлаўденні епіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія быў створаны хор святароў Гарадзенскай епархіі, якім кіруе старшыня журы "Каложскага Дабравеста", кампазітар іерэй Андрэй Бандарэнка.
Менавіта ён і ўручыў галоўную ўзнагароду "Каложскага Дабравесту" гасцям з Арменіі.
Фота Яраслава Ванюкевіча
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №06 (150)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе


