Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(0)
Памер шрыфта
<< Хто тут? >>
Хто тут?
"Твой стыль"– маладзёвы інтэрнэт-праект, створаны гарадзенцамі для гарадзенцаў!
“Твой стыль” – гэта он-лайн газета і он-лайн радыё, якія створаныя для ЦЯБЕ!
“Твой стыль” – гэта ТВОЙ погляд на найважнейшыя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету!
Аўтары “Твайго стылю” – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, здольныя, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што дзеецца навокал.
Каб далучыцца да “Твайго стылю”, дастаткова скантактавацца з намі, напісаўшы на адрас info@t-styl.info свае пытанні, каментары, прапановы, ідэі!
Ужо зараз ТЫ можаш каментаваць тэксты, змешчаныя ў нашай газеце.
Запрашаем ЦЯБЕ таксама стаць нашым карэспандэнтам! Дзеля гэтага трэба мець ахвоту паспрабаваць сябе ў журналістыцы, мець ідэі матэрыялаў (навіны, інтэрв’ю, рэпартажы, артыкулы, фотаздымкі і г.п.) ды скантактавацца з намі па па пададзеным вышэй электронным адрасе.
Разам з намі ты авалодаеш асновамі журналістыкі з дапамогай лепшых гарадзенскіх і не толькі майстроў слова (бясплатна!), набудзеш магчымасць творчай працы ў маладой і вясёлай кампаніі!
Далучайся!
РЭДАКЦЫЯ
|
|
Маша Дробава
Аўтарка Рыжая дзяўчына, закаханая ва ўвесь свет. Не ўяўляю сваё жыццё без друкаваных кніг, радыё, музыкі і шакаладу. Граю на розных музычных інструментах. У мяне ёсць мара: вясці музычную праграму на радыё і яднаць людзей з музычнай культурай.
|
|
|
Андрэй Рэйшаль
Аўтар Магу напісаць, што я малады, энергічны і вясёлы. Але напішу толькі тры словы: я гэта я!
|
|
Інга Сакута |
Інга Сакута
Аўтарка Люблю піць каву кожную раніцу, гуляць па Гародні восенню і вясною. А яшчэ вельмі люблю Беларусь!!!
Не ўяўляю свайго жыцця без журналістыкі!
|
|
Дзіма Ягораў |
Дзіма Ягораў У журналістыцы сем год. “Школа маладога журналіста” – першая тэорыя. “Біржа інфармацыі” – першая практыка.
Ноч, кубачак Lavazza, церпкі тытунь і чысты аркуш у чаканні. Гэта – маё. Але ж ноч займае толькі палову сутак, Lavazza – не самая танная кава, тытунь шкодзіць здароўю, а чысты аркуш бывае пустым. Вось як з гэтым змагацца? Хто ведае – пішыце: yahorau[гаў!]gmail.com |
|
Алесь Залеўскі |
Алесь Залеўскі
Ганаровы рэдактар
Мой стыль – змагацца з беларускай ментальнасцю: даказваць на ўласным прыкладзе усім навокал, што беларусы актыўныя, ганарлівыя ды хітрыя! Нам да ўсяго ёсць справа, мы ўсё хочам рабіць паводле сябе і сваіх амбіцый. А яшчэ мы сціплыя. Як я.:)
|
|
Алена Безган |
Алена Безган Памятаеце фільм “Дзень сурка”? Дык вось, часам сябе адчуваю такім сурком. “Рух – гэта жыццё” - гэта мабыць пра мяне. Люблю праводзіць асацыяцыі. Гэты сурок у мяне па прынцыпе зебры. Некалі бяжыш, тысяча і адна справа ў галаве, тэлефон браньчыць, універ, каханы, праўка ў “Стылі”, пераклады, падпрацоўка яшчэ недзе, а як сэйшн, ці ўбачыцца з сябрамі карціць (!!!??!!!), дома трэба ж з'явіцца, каб не забыліся. А калі і сядзіш сабе, слухаеш файную музыку ў спакоі, еш нешта салодкае…
Вось так і жывем! :) |
|
Хрысціна Марчук |
Хрысцінка Марчук Аўтарка У мяне ёсць нешта ад пантэры і пумы.
У мяне ёсць нешта ад ільва й ільвіцы. У мяне ёсць нават рысы ад рысі. Я ведала, табе падабаюцца коткі… Але, як аказалася, толькі свойскія. (ну, гэты вершык напісала не я, а паэтка спадарыня Спрычан. Але так ён мне падабаецца!..) |
|
Алеся Парфёненка |
Алеся Парфёненка
Аўтарка Як манета, я двухбаковая. Ці арол, або рэшка – што выпадзе. Як ільдзінка малая, халодная І вясновае сонейка, цёплая. Як манета, я двухбаковая. Быццам чырвань і бель, розная. Быццам сталь у агні, моцная, Нібы дзеці, бездапаможная. Як манета, я двухбаковая. Нібы тая Амерыка, вольная А за ёй Беларусь, несвабодная. Як манета я двухбаковая.... (Гэты верш напісала адна будучая "зорка". Але мне ён вельмі падабаецца, бо напісаны спецыяльна для мяне і пра мяне) |
|
Надзейка Завіноўская |
Надзейка Завіноўская Пішу для газеты, раблю “Клопат Club” для радыё. Мару мець сваю радыёстанцыю і перадачу на TV. Скончваю філфак. Не хачу па размеркаванні ў вёску. Люблю марозіва, спаць, піць квас з калегамі па рэдакцыі, падарожнічаць з заплечнікам, насіць толькі яркае адзенне і заглядацца на цікавых хлапцоў. Са мной лепш паразмаўляць “на жыва”. |
|
Віталь Вановіч |
Віталь Вановіч Аўтар Люблю жыццё, маланку, вецер і сонца. Не ўяўляю дня без музыкі.
А тут я пачаў рабіць свае першыя крокі ў журналістыцы (можаце нават на гэта паглядзець). |
|
Ганка Наўмовіч |
Ганка Наўмовіч Мае думкі – бачанне падзеі ў выпадковым ракурсе,
Мая праца – нібыта глыток паветра. А яшчэ люблю таматы ды гранаты (у неабмежаванай колькасці). Мару пабываць у краіне цілімілітрандзіі і каб сонейка ніколі не заходзіла за хмаркі. |
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №06 (150)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе


