Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (6) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

СтылёвыЯ аўтары

«Шаноўная спадарыня, ці маглі б вы дапамагчы мне і...»

– ...і дастаць муху з майго піва? – У гэтую фразу я ўклаў увесь свой сарказм. Афіцыянтка не разгубілася, схапіла зубачыстку, і са словамі «вядома- вядома » па-майстэрску вылавіла казюльку.

Пад рогат сяброў і з цудоўным відам на Нёман я адхлябнуў з куфля, які яшчэ нядаўна быў басейнам для маленькай, як іх называюць, хлебнай мушкі.

 

Я ўжо зразумеў, што чакаць іншага куфля ўзамен і бясплатна амаль так сама глупа як і замаўляць новы.

 

Гэта быў верасень 2009-га. І штосьці мне падказвае, што ў траўні, калі ізноў адчыняцца піўныя «падпарасолькі» каля бараў, у аналагічнай сітуацыі аналагічная афіцыянтка паступіць аналагічна і з мухаю, і са мною. Я атрымліваў кепскія адзнакі па матэматыцы ў школе і яшчэ горшыя – ва ўніверсітэце. І тым не менш, мне здаецца, што тэорыя верагоднасці і складаныя разлікі адназначна пацвердзілі б мае здагадкі. Яшчэ тэорыя верагоднасці нашаптала мне на вуха, што калі б я піў піва ў парку ды з гарла, то ніякая муха туды б не трапіла. А калі б і трапіла, то я б гэтага не заўважыў.

 

Але гэтак ужо не будзе. Цяпер нас абяцаюць штрафаваць ці нават сажаць на суткі за спробы ў сумове з тэорыяй верагоднасці падмануць гэтых гадкіх мух і піць з гарла. Вы чакаеце, што я зараз скажу «ай-яй-яй»? Ды не. Не падабаюцца мне дзяўчынкі, што п'юць піва проста з паўтарачкі, не падабаюцца мне хлопцы, якія ўжо выпіўшы, прабачце, сцуць на «ель обыкновенную» ў парку Жылібера. Бо хадзіць у туалет трэба ў фізічны туалет, а піць піва – не там, дзе нярвовыя маладыя мамы гуляюць з дзеткамі, а флегматычныя пенсіянеры чытаюць нясвежыя газеты.

 

Дрэнна, што за кепскі сэрвіс нам даводзіцца пераплочваць. Яшчэ горш, што да гэтага нас змушае дзяржава. Аднак я рашуча адкідваю версію, што нашыя парламентарыі, якія прынялі папраўкі ў Адміністратыўны кодэкс, былі ў змове з мухамі, што любяць піўныя ванны. Хоць часам і здаецца, што падобныя саюзы магчымыя. Дык вось, напэўна яны хацелі як лепш. Як напрыклад, хацелі «як лепш» у РАУСах і УУСах, горача падтрымліваючы «Дні цвярозасці». А потым, у гэтыя самыя дні, бліжэй да вечару, аказвалася, што п'яных у горадзе ў два разы больш, чым звычайна. Палова з іх закуплялася алкаголем на дзень раней бо «запас бяды не чыніць», а потым дзейнічала іншая прымаўка – «чаго дабру прападаць». Другая палова з-за спартыўнайга інтарэсу будавала з сябе чэргі ў барах і на нелегальных «кропках». Вось і прыехалі. Дзень цвярозасці, а Горадня - п'яная.

 

Дык вернемся да нашых мух. Разумныя кніжкі пішуць, што попыт нараджае прапанову. Але гэтыя кніжкі не настолькі разумныя, каб прадугледзіць такі фактар як лянота. Я ўпэўнены – бліжэйшым летам мы ўсе будзем даставаць мух са сваіх шклянак самастойна, бо афіцыянтак, самі ведаеце – «вас шмат, а я адна». А наведвальнікў напэўна будзе больш чым звычайна. Пры гэтым колькасць бараў і, прабачце, калі гэта ў нашым выпадку недарэчна, пабаў, кардынальна ў Горадні не павялічыцца. Бо дзяржава дбае пра нашую цвярозасць.

Каментары

Марыя (02 сакавiка 2010, 21:36)

Няблага напісана. Малайчына.

Аксанка (22 лютага 2010, 21:41)

сапраўда добра напісана, было вельмі цікава чытаць..)) можна браць прыклад))

dashka) (20 лютага 2010, 17:32)

супер-читала и душа радовалась.ну умеют же люди писать! спасибо,материал крут,очь крут.приятно было читать)))))

liza_nikol'ska (20 лютага 2010, 15:02)

вельмі спабабалася чытаць матэрыял, якіх раней у ТС не было. новыя падзеі - большая зацікаўленнасць)

red (19 лютага 2010, 12:31)

Дзіма, дзякуй! Усё ў Тваім стылі - пазнаю!

daroha (19 лютага 2010, 11:35)

выдатны прыклад публіцыстыкі (8

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net