Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(3)
Памер шрыфта
Вір жыцця
Сцюардэса па імені Таня
– Зусім не, я ўвогуле не разумею тых людзей, якія баяцца лятаць. Гэта паказчык таго, што чалавек увогуле нічога не ведае пра самалёты.
Адчуўшы прыступ сораму, змяніла тэму. Мне было цікава, як Таццяна стала сцюардэссай, таму што раней пра неба яна не марыла. Аказваецца, ва ўсім «вінаватая» сяброўка, якая два гады таму зацікавілася курсамі па падрыхтоўцы сцюартаў для адной літоўскай авіякампаніі. Таня пайшла на суразмову, прайшла ўсе этапы адбору і была запрошана на курсы. А сяброўка не прайшла… Таму што вельмі важным крытэрам адбору было добрае валоданне англійскай мовай – у сярэдзіне размовы прадстаўнікі кампаніі маглі знянацку перайсці на англійскую. Важным было і тое, як ты трымаеш сябе, як рэагуеш на розныя непрадбачаныя сітуацыі. З больш чым 20-ці чалавек адабралі 9.
Курсы падрыхтоўкі займалі каля двух месяцаў, пры гэтым паўтары месяцы былі прысвечаныя тэорыі: разглядалі шматлікія варыянты экстрэмальных сітуацый і планы сваіх паводзін, вывучалі канструкцыю самалёта і высвятлялі пытанне аб тым, чаму ён… лятае.
– Цяжка працаваць сцюардэсай?
– У гэтай справе трэба мець добрую падрыхтоўку, таму што ўсё не так проста, як падаецца на першы погляд і не так, як паказваюць у стужках. Менавіта тэлебачанне і кіно фарміруе ў людзей такое ўяуленне аб рабоце сцюардэсы: носіць каву-ежу ды ўсміхаецца.
Дарэчы, і ў Таццяны было прыкладна такое ж уяўленне. Але праца сцюардэсы гэтым толькі пачынаецца. Галоўнае ж – бяспека пасажыраў. За 45 хвілін да пачатку рэйсу сцюардэсы правяраюць салон самалёта на наяўнасць падазроных аб`ектаў. У часе палёту гаспадыні салону займаюць цэнтральнае месца, бо менавіта са сцюардэсамі кантактуюць пасажыры, менавіта ў іх просяць дапамогі, і менавіта ад іх прафесіяналізму залежыць, наколькі прыемнымі альбо цяжкімі будуць гадзіны, праведзеныя ў небе.
Пасля прылёту на месца прызначэння таксама адбываецца праверка салона. І не толькі на наяўнасць чагосьці падазронага, але і на выпадак, калі пасажыр забыў тут свае рэчы. А такое здараецца даволі часта.
– Наш экіпаж складаецца з 5-6 чалавек, з якіх абавязкова – 3 сцюардэсы. Самалёт разлічаны на 120-150 пасажырскіх месцаў, таму на кожную з нас прыходзіцца каля 40 пасажыраў. Сама разумееш, што гэта даволі складана, таму што кожнаму пасажыру патрэбная ўвага, а камусьці і дапамога… Тым больш тым, хто ляціць упершыню.
А вось пра якія асаблівасці сваёй прафесіі распавяла Таццяна.
Аказваецца, у тых прафесіях, якія звязаны з самалётамі, існуе свой… алфавіт – асаблівае вымаўленне лічбаў ад 1 да 9 па-англійску і літар алфавіту. Пры аварыйных сітуацыях капітан самалёта пачынае размаўляць з дапамогай гэтага алфавіту. Яго нельга ні з чым зблытаць, яго ведае ўся авіяцыя, у тым ліку і сцюарты: валоданне ім – абавязак.
Абавязковая частка спецыяльнай формы – гадзіннік на руцэ, які павінен быць нейтральнага колеру, з усімі лічбамі і з секунднай стрэлкай. Сцюардэсы – твар авіякампаніі, таму абавязковымі з`яўляюцца макіяж і манікюр. Калі ты не паспела накрасіць павейкі, цябе не тое каб увогуле на самалёт не пусцяць, але адвядуць убок і настойліва папросяць выправіць сваю памылку.
Звычка да вышыні...
Было вельмі цікава паслухаць пра розныя гісторыі, якія здараюцца на борце. І пра такія нюансы, як розная ежа для кожнага з пілотаў – калі раптам адзін атруціцца, то другі будзе здаровы і зможа пры неабходнасці замяніць калегу. Таццяна – рамантык, таму на пытанне: «Чым для цябе з`яўляецца твая праца?» - адказала вельмі паэтычна:
– Для мяне мая праца – гэта не проста работа, а нешта вельмі блізкае і роднае: гэта і добрыя сябры, і незвычайныя сітуацыі, якія пазбаўляюць ад руціны. Гэта і кантакт са шматлікімі людзьмі, назіранні за чалавечымі характарамі і лёсамі. Я, дарэчы, пазнаёмілася на борце са сваім каханым... Непаўторнае пачуццё, калі ляціш у бязмернай блакітнай прасторы, а ўнізе – белы дыван з аблокаў!
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Колькі ўражанняў у секунду (30.07.2010)
«На некалькіх мовах – надта дорага» (23.07.2010)
Гарадзенцы абіраюць еўрапейскі дыплом (15.07.2010)
Прэзідэнцкія выбары па-польску (08.07.2010)
Відовішчы Наваградскага Фэсту: гэта трэба бачыць! (01.07.2010)
Новая пасада – памочнік урача (17.06.2010)
«Менш НАТА – больш фестываляў!» (10.06.2010)
Абвешчаныя лаўрэаты Х Пушкінскага конкурсу (03.06.2010)
Простая размова пад водар бэзу (27.05.2010)
Брацікі і сястрычкі або Як зняць працяг «Санта Барбары» (20.05.2010)
Як гарадзенка абараніла свае правы на інфармацыю (13.05.2010)
Магія вылечвае ці пра тое, як валанцёры штукарамі сталі (06.05.2010)
Кучка буракоў на вуліцы Ажэшкі (22.04.2010)
Зразумей маю фарбу… (16.04.2010)
«Характарыстыка», ці сродак знішчэння асобы? (08.04.2010)
Прыбіральні бываюць розныя: чыстыя, брудныя і кур’ёзныя (01.04.2010)
Нафарбаваныя вусны не перашкаджаюць вадзіць машыну (25.03.2010)
Валанцёр – дурань, які працуе задарма? (18.03.2010)
Ад рызыкі да залежнасці адна ноч (11.03.2010)
Замест арыстакратаў – кітайцы (04.03.2010)
Бягом: ад сябе і да сябе (25.02.2010)
Не забараняйце дзецям маляваць анёлаў (11.02.2010)
Дзевяць субот прыгажосці (28.01.2010)
Музей Яўхіма Карскага. Ч. 2 (21.01.2010)
Шанец прыгажуні – «3» адсоткі (14.01.2010)
Чароўная скрынка «Батлейка» (08.01.2010)
Словы – высокія, аўдыторыя – пасіўная (24.12.2009)
Расказаць пра Леніна з дапамогай фарбы (17.12.2009)
Сацыяльныя клоны ў сеціве (10.12.2009)
«Я так люблю сваю краіну і ненавіджу дзяржаву» (03.12.2009)
Дактары і хворыя: змагаюцца з грыпам і адзін з адным (26.11.2009)
Развіццё агратурызму. Польскі досвед (19.11.2009)
На каву ў «Манію» (12.11.2009)
Дзеннік прамоўтэра (05.11.2009)
Свет, які складаецца з гукаў… (29.10.2009)
У каго – рэвалюцыя, а ў каго – «каменнае стагоддзе» (22.10.2009)
Тату – мода або мастацтва? (15.10.2009)
Лепшы паштавік гораду (08.10.2009)
«З маёй кнігай будзе смачна есці!» (01.10.2009)
Абмежаванымі бываюць магчымасці, а не жыццё (24.09.2009)
Нас усіх перапішуць (17.09.2009)
Гарачы заробак (10.09.2009)
Старына вышэйшага класу (03.09.2009)
Я адключаю ілюстрацыі… (27.08.2009)
Каралі Фанатэкі (20.08.2009)
Бусел на брылі (13.08.2009)
Морг – месца прэстыжнае (06.08.2009)
Тры правілы для транжыраў (30.07.2009)
Забіты рамонтам. Насмерць (23.07.2009)
Дапамажы ў дапамозе (16.07.2009)
Рок –канцэрт прысвечаны дзецям (11.06.2009)
Каталіся на поні, каштавалі каўбасу (04.06.2009)
Каханне з першага погляду (22.05.2009)
Не чапляйце дзецям цэтлікі… (14.05.2009)
Тавар, якога не існуе (07.05.2009)
Парта, як летапіс… (30.04.2009)
Эксперымент «цыгарэта» (23.04.2009)
Адкуль прыйшлі засранцы.... (16.04.2009)
Вяртанне картынгу (09.04.2009)
Пра стыляг, Усход і пошукі сябе (02.04.2009)
«Сінема», лепш за цябе няма (26.03.2009)
Гродна абышоў амаль усіх «абласных» (19.03.2009)
Камбінат, дзе вырабляюць… прафесіі (12.03.2009)
Дзённік галадаючай, ці як я «сядзела» на дыеце (05.03.2009)
Кветкі – жанчынам, правы – дзецям! (27.02.2009)
КУДЫ МАРНУЮЦЦА ГРОШЫ? (20.02.2009)
КАЗКІ З БІСЕРУ (06.02.2009)
ЭКАНАМІЧНЫ КРЫЗІС – ПРЫВІД ЦІ НАЯЎНАСЦЬ? (30.01.2009)
ГАРОДНЯ І ГАРАДЗЕНЦЫ Ў СЕЦІВЕ (28.01.2009)
Дзве гадзiны да Крамля (24.01.2009)
Беларусь турыстычная (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №07 (151)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
Воля Вольная (24 лютага 2010, 14:58)
jil_ka, яна нічога сабе ў нос не суе, яна макіяж папраўляе. Калі праўда, калі б у яе не быў зламаны кампутар, фоткі былі б значна цікавейшыя. Але мне ў гэты раз не зусім пашанцавала
jil_ka (19 лютага 2010, 21:13)
а на фотке что она себе в нос сует?
лётчик (19 лютага 2010, 12:55)
беру её в свой экипаж! А если серьёзно - хорошее получилось интервъю, хоть я и не всё понял:)