Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Гродна дапаможа Беластоку стаць сталіцай?

Image 7308
Гродна можа дапамагчы Беластоку ў атрыманні звання Еўрапейскай Сталіцы Культуры 2016 года. Гродна і Люблін – натуральныя партнёры Падляшша, лічаць беластоцкія ўлады.

Беласток, побач з дзесяццю іншымі польскімі гарадамі, змагаецца за тытул Еўрапейскай Сталіцы Культуры ў 2016 годзе. Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўжо ў снежні, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з мэрам Гродна Барысам Казялковым, заўважыў, што партнёрства дзеля атрымання прэстыжнага звання магчымае.

Віцэпрэзідэнт па справах культуры Тадэвуш Арлуковіч адзначае, што супольная праца з Люблінам і Гродна гэта пакуль толькі планы, а адпаведныя перамовы з уладамі гэтых гарадоў яшчэ не праводзіліся. Але на ідэю нельга забывацца.

На мінулым тыдні беластоцкая “Gazeta Wyborcza” паведаміла, што хутка мае быць выбраная адмысловая рада, якая займецца падрыхтоўкай да мерапрыемства. Як іранічна заўважае польскае выданне, гэта можа быць першы пазітыўны крок да атрымання прэстыжнага звання, бо папярэднія дзеянні цяжка назваць удалымі. Напрыклад, афіцыйная старонка www.bialystok2016.eu спачатку з’явілася ў тэставым варыянце, а потымі наогул знікла. Чарговым хібам быў няўдала праведзены конкурс на лагатып горада, у якім прынялі ўдзел, па вялікім рахунку, адныя аматары.

Стаўленне да ўдзелу Беластока ў гонцы за тытул рознае. Апошні Прэзідэнт Польшчы на Выгнанні Рышард Качароўскі, які нарадзіўся ў Беластоку, усім сэрцам падтрымлівае ініцыятыву. А вось вядомы падляшскі мастак Лявон Тарасевіч песімістычна сцвярджае, што Беласток не мае шанцаў на перамогу.

Культурную сталіцу Еўрасаюза выбіраюць ад 1985 года. Ад 2005 года выбіраюць два гарады: па адному з так званага “старага” і “новага” Еўрасаюза. Абраныя гарады на працягу 12 месяцаў прадстаўляюць свае культурныя здабыткі ў выглядзе фестываляў, канцэртаў, кінапаказаў і канферэнцый.

Паводле Gazeta Wyborcza

Лагатып bialystok.pl

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net