Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў
іншае





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (3) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Гарадзенка змагаецца за жыццё бадзялых жывёлаў

бадзялыя жывёлы
Чацьвёртага сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе разглядацца справа гарадзенкі Элы Ласончык супраць "Спецаўтагаспадаркі". Супрацоўнікі гэтага прадпрыемства адмаўляюцца прадставіць звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродне бадзялых жывёлаў, спасылаючыся на тое, што гэта камерцыйная таямніца.

Эла Ласончык лічыць такое меркаванне неадпаведным Канстытуцыі краіны і хоча прымусіць чыноўнікаў зрабіць гэтую інфармацыю даступнай.

У лістападзе мінулага года сп-ня Ласончык звярнулася ў “Спецаўтагаспадарку” з просьбай прадставіць ёй звесткі пра колькасць адлоўленых у 2009-м годзе катоў і сабак, а таксама пра тое, колькі з іх было забіта.

У адказ прыйшоў ліст за подпісам дырэктара прадпрыемства сп. Лісаўца, які адмовіўся прадставіць такую інфармацыю, спаслаўшыся на тое, што гэта канфідэнцыйныя звесткі.

Падобны адказ прыйшоў і з гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Сп-ня Ласончык палічыла такія адмовы парушэннем свайго права на атрыманне інфармацыі, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі.

На думку сп. Ласончык, запатрабаваныя ёй звесткі, згодна з законам "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" належаць да інфармацыі пра экалагічную і санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіене, што не можа быць засакрэчана.

Гэта яна і паспрабуе давесці ў судзе, каб той прызнаў дзеянні службовых асобаў “Спецаўтагаспадаркі” неадпаведнымі заканадаўству і абавязаў дырэктара прадпрыемства прадставіць сп-ні Ласончык патрэбную ёй інфармацыю.

Эла Ласончык спрабавала таксама звярнуць увагу гарадскіх уладаў да няшчаснага лёсу бадзялых жывёлаў.

У лісце да старшыні гарадзенскага гарвыканкама Барыса Казялкова, напісаным у лістападзе мінулага года, яна прапаноўвала перагледзець палітыку ў дачыненні вулічных жывел, каб замест жорсткіх мэтадаў рэгулявання іх колькасці стварыць прытулак і стэрылізаваць жывёлаў, шукаць для іх новых гаспадароў.

Гэты ліст, аднак, у выніку апынуўся ў… "Спецаўтагаспадарцы", якая, на думку сп. Ласончык, зусім не зацікаўлена ў стварэнні ў Гродне прытулка для бадзялых жывёлаў.

“Твой стыль” будзе сачыць за вынікамі суда і развіццём падзеяў вакол гэтай сітуацыі.

 

Фота: k.img.com.ua

Каментары

jil_ka (06 сакавiка 2010, 23:09)

суд перанесены на 11 сакавіка http://tstyl.fm/by/1/450/2911/

Vlad (04 сакавiка 2010, 04:12)

И здесь цензура?

Vlad (04 сакавiка 2010, 04:10)

Какой позор ! Изверги...

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net