Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(4)
Памер шрыфта
Гарадзенскі погляд
Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў
Калі я ішла на сустрэчу ў Палац творчасці моладзі, уяўляла сабе, што ўбачу шмат дзяцей, пачую грукат дзесяткаў башмакоў, папрысутнічаю на нейкіх падлеткавых спрэчках... Выявілася, усё наадварот.
У палацы – рамонт і холад. Здзіўленне выклікаў і патрэбны мне «кабінет» піянерскай арганізацыі: шмат прасторы, на сценах – розныя стэнды з дыпломамі і ўзнагародамі, на падлозе – дыван. За двума сталамі з кампутарамі – дзве дарослыя жанчыны. Ні шуму-гоману, ні дзіцячага смеху, ні спрэчак, ні піянераў. Акуратнасць, строгасць, стрыманасць.
Я папрасіла жанчын расказаць мне крыху пра арганізацыю, узгадаць нейкія цікавыя моманты з піянерскага жыцця-быцця. Але мне адказалі, што нічога цікавага не адбываецца. Ёсць толькі адна (!) дзяўчынка, якая адрозніваецца сваёй выдатнасцю і яе можна адзначыць. Далі мне дзве брашуркі і два прэзентацыйных буклеты з фотаздымкамі. Я збянтэжылася: что ж гэта за дзіцячая арганізацыя, дзе замест жывых эмоцый – чатыры прыклады паліграфічнай прадукцыі, а замест дзяцей – дзве стомленыя цёткі. Няхай сабе і рамонт, але ж пра нешта гэтыя выхавацелькі павінны ведаць? Яны ж нешта робяць?
У кожнай школе кожнага гораду і мястэчка ёсць адказныя дарослыя, якія «запісваюць» дзяцей у арганізацыю. У Гродна – 44 171 піянер і 30 194 «акцябронка». Я ўпэўненая, што арганізатары проста не ў стане ведаць характар ці інтарэсы кожнага дзіцяці. Не факт, што іх ведаюць нават у твар. Так навошта гэтыя тысячы «чырвоных гальштукаў»? Можа для грошай, якія выдзяляюцца з бюджэту на арганізацыю, а інакш правядуць тлумачальныя гутаркі.
Лозунг арганізацыі абвяшчае: «Піянерыя – гэта не проста арганізацыя. Гэта цэлая дзіцячая краіна, якая жыве па законах дабра, справядлівасці, узаемападтрымкі. Менавіта тут хлопчыкі і дзяўчынкі, з самымі рознымі інтарэсамі, могуць знайсці справы па душы і па сваім жаданні».
Паколькі даведацца пра «душэўныя справы» ў Палацы моладзі я не змагла, пайшла ў школу паразмаўляць з хлопцамі і дзяўчынкамі. У трэцім «І» класе СШ № 27 амаль усе дзеткі «акцябраты» (чаму не «кастрычняты»?). Я спыталася, чым яны займаюцца на сходах?
Ліза: Я рэдка хажу на сходы. Нам задаюць заданні, напрыклад, падрыхтаваць прымаўкі, намаляваць плакат. Бывае цікава.
Арына: Ніколі не бываю на сходах. Мне гэта не цікава.
Ілля: Мне казалі, што там лепяць з пластыліну, клоўнаў малююць, нават дрэва садзілі аднойчы. А сам на сходы не хаджу, у мяне – танцы, барацьба і валейбол. І папугай яшчэ ёсць.
Ганка: Я і не ведаю, што ёсть нейкія сходы ці заняткі. Але я «акцябронак»…
Віка: А я не «акцябронак». Мяне запрашалі-запрашалі, але я не пайшла. Не разумею, навошта гэта.
Хлопцы з 10 «Д» – чынам старэйшыя, яны ўжо «піянеры».
Павел: Ой, чым мы толькі не займаемся! Ходзім на розныя папсовыя канцэрты, хакей. Піянерамі нам трэба быць проста для масоўкі. Малюем газеты для школы. Сходы бываюць кожны тыдзень.
Віктар: Я прымаю актыўны ўдзел у арганізацыі. Асабліва ў масавым уцяканні з урокаў! Ну, яшчэ мы ўдзельнічаем у рэспубліканскіх конкурсах. А 23 лютага выступалі за цвярозую нацыю!
А дзяўчынкі, аднакласніцы хлопцаў, як толькі пачулі пра тое, што я пытаюся ў іх пра піянерскія справы, сказалі, як бы самі сабе: «А, гэтая фігня... Пайшлі адсюль». Потым я іх сустрэла на прыступках з цыгарэтамі.
Мне падаецца, цікавасць жыцця арганізацыі залежыць ад сукупнасці фактараў. Па-першае, важна тое, наколькі педагог-арганізатар зацікаўлены ў працы з дзецьмі, як умее запаліць інтарэс, прапанаваць ідэю, знайсці падыход да кожнага. Насамрэч, я не лічу, што піянерыя – гэта дрэнна. Дрэнна, калі усё адбываецца фармальна.
Па-другое, калі ўсе СМІ забілі трывогу на конт знікнення птушак, дрэннай экалогіі і г. д., дзеці садзілі дрэвы і майстравалі кармушкі птушкам. І гэта добра. Але дрэвы і кармушкі – каля адной школы вісяць, а каля другой – голы двор. Каб павесіць кармушку, не абавязкова быць піянерам…
Мае бацькі памятаюць, як хадзілі ў паходы, палілі вогнішчы і адпачывалі ў піянерскіх летніках. І калі ты не быў піянерам – быў табе сорам! Зараз імкнуцца гэта адрадзіць, і нічога ў гэтым жахлівага няма. Жахліва другое: ці патрэбна арганізацыя самой моладзі? Моладзь выказвае пратэст, моладзь напоўненая крытыкай, моладзь разумее, што «піянерская» – хутчэй для працоўных масцаў дарослых. Але прапаноў са свайго боку не робіць. Можа таму, што адчувае – гэтыя прапановы ніхто слухаць не будзе.
Вядома, лепш удзельнічаць у пасадцы дрэваў, ездзіць на дзяржаўныя конкурсы і прымаць актыўны ўдзел у культурным жыцці, чым паліць на школьных прыступках… Але ў сутнасці самой «арганізацыі» ёсць нешта штучнае, нежывое.
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову» (30.07.2010)
Прыгоды гарадзенскай харугвы пад Грунвальдам (23.07.2010)
Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне (15.07.2010)
Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа) (08.07.2010)
Лета – у пошуку дадатковага заробку (01.07.2010)
Нас не зразумее спажывец ці Нязвыкла неяк… (24.06.2010)
«Мы імкнемся паказаць рэчаіснасць…» (17.06.2010)
Будынак, які ацяпляе сябе сам (10.06.2010)
Апошнія прыгатаванні (03.06.2010)
Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў (27.05.2010)
Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею (20.05.2010)
Краіна за люстэркам (13.05.2010)
Хавайся ў бульбу, дай дарогу (06.05.2010)
Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты... (29.04.2010)
«Школа зачыненага тыпу» (22.04.2010)
Танец на могілках (15.04.2010)
Дзяўчына, сядзіце і маўчыце! (08.04.2010)
Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску (01.04.2010)
Красны дзень прыватнага календара (25.03.2010)
Суд не мае права і бліноў не прадае (18.03.2010)
Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак (11.03.2010)
Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)
Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)
Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)
Невусаты нянь у небацькоўскай хаце (04.02.2010)
Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць? (28.01.2010)
Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)
Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)
Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)
Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)
Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)
Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)
Разлікі за залікі (03.12.2009)
Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)
Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)
Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)
Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)
Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)
Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)
Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)
Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)
Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)
Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра» (24.09.2009)
Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)
Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)
Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)
Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)
Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)
Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)
«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)
Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)
БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)
Як я шукаў працу (16.07.2009)
Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах (11.06.2009)
Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)
Як тут, за акіянам… (28.05.2009)
Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)
Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)
Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)
Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)
Як я «здымала кіно» (23.04.2009)
«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)
Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)
Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)
Сціплае святкаванне (26.03.2009)
Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)
«Справа АЛМИ» (12.03.2009)
Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)
Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)
ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)
СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)
І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)
КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)
У грукаце рока (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №08 (152)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
Антось (24 сакавiка 2010, 12:45)
Мне падаецца, што піянерская арганізацыя магла б дапамагчы выхаванню шматбакова развітых дзяцей. У суседней Польшчы дагэтуль існуюць харцэжы (або скауты), гэта ж тые самыя піянеры. Мая сяброўка ўдзельнічала у воднай дружыне, плавала на байдарках, хадзіла ў паходы і г.д. А у нас пластылін і кармушкі з бутэлек - толькі за грошы піянераў або настаўніка. Сумныя цёткі ў кабінетах толькі "праядаюць" гэтыя грошы.
Маша (02 сакавiка 2010, 16:58)
Дзякуй!!
Евгений Иванов (01 сакавiка 2010, 09:42)
Эта "организация" - очередной призрак СССР в нашей стране.
Яўген (26 лютага 2010, 23:25)
Мерцвяка ужо не уваскросіш. Вельмі выдатны матэрыял!