Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(1)
Памер шрыфта
Правінцыйны рэпартаж
Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх
З блакітнага экрану на мяне глянуў натхненны тварык «савецкага» хлопчыка, які даволі ўпэўнена распавядаў пра патрэбу пабудаваць новую лякарню. Як лязом урэзаліся яго словы: «Медыцына – гэта магутная сіла». Паколькі я не аматар савецкай рыторыкі, зноў націснула на гузік пульта. На гэты раз на мяне «накінулася» рэклама сучаснай народнай медыцыны – біялагічна актыўных дадаткаў да ежы (БАДаў). Я здалася і вярнулася да прагляду кепскага выступлення біятланістак.
Аднак з галавы не ўцякалі выявы маленькага хлопчыка, які верыў у моц медыцыны, і дарослых людзей, якія ласуюцца БАДамі. І хто насамрэч мае рацыю – дзіця ці дарослыя? З пытаннем, ці могуць БАДы дапамагаць або замяняць лекі, я вырашыла звярнуцца да спецыялістаў. Спачатку пайшла лёгкім шляхам, звярнуўшыся да тэрапеўта з участковай паліклінікі.
Сустрэлася з вопытным доктарам хутка і без праблемаў. Як журналістку, мяне прынялі праз пяць хвілін. Але яшчэ хутчэй развіталіся.
Доктар прыняла мяне адносна цёпла, аднак на слова «БАДы» злажыла рукі і акругліла вочы: «З БАДамі не працуем». Зразумела – паліклініка працуе з лекамі. Але ў адказ на просьбу распавесці «як спецыяліст», я пачула: «Ідзіце да галоўнага ўрача і папрасіце дазволу».
З галоўным урачом я сустрэлася на наступны дзень. Як і ўчора, я хутка трапіла ў прыёмную і яшчэ хутчэй з яе выляцела. Дазвол на размову са спецыялістам я не атрымала. Не атрымала і каментара, чаму… Затое мяне адаслалі ў Цэнтральную паліклініку.
Я была ў шоку, і не разумеючы, што ад мяне скрываюць, усё старалася растлумачыць сутнасць майго простага пытання. Каго ці чаго так баяцца дактары? Маладой журналісткі? Спачатку падалося – не, паўсюль я трапляла без праблемаў. Тады –страх выклікае пытанне пра БАДы? Немагчыма, гэта ж звычайная парада… Добра, пайду туды, куды паслалі.
Упэўненая, што ў скуры журналіста ўвасоблены д’ябал, я апынулася ў Цэнтральнай паліклініцы. Тут справы пайшлі трохі іншым шляхам: прыёму я чакала доўга, затое паразмаўляла даўжэй.
Спачатку суразмоўцы паведамілі, што не дазваляюць выкарыстоўваць сваі прозвішчы ў публікацыі і растлумачылі – яны баяцца, што нашае выданне за мой артыкул патрапіць у суд, і ў іх будуць непрыемнасці. Хто, чаму і за што будзе падаваць на нас у суд, дактары таксама ведаюць: вытворцы БАДаў за крытыку іх прадукта. Я ўздыхнула з палёгкай – справа не ў д’ябальскай журналісцкай скуры, а ў міфічна-гіпатэтычных судовых цяжбах.
Штосьці я ўсё ж такі празнала: дактары не рэкамендуюць ужываць БАДы, паколькі самі давяраюць лекам і працуюць з імі. Лекі маюць значную перавагу – іх усебакова тэсціруюць і вынікі гэтых тэстаў прызнаюцца цэлымі фармакалагічнымі камісіямі. БАДы не праходзяць даследаванняў. Дакладней – мае суразмоўцы нічога не ведаюць пра тое, каб праводзіліся сур'ёзныя тэсты або існавалі вынікі даследаванняў, якія б былі прызнаныя ў медыцынскім «свеце». Таму БАДы для іх – нейкая таямніца. Паколькі няма доказаў іх «паспяховасці», дактары ставяцца да іх скептычна.
Дзеля шчырасці адзначу, што нельга наракаць на дактароў за нядобразычлівасць. Яны самі пералічылі пытанні, на якія адкажуць з здавальненнем: здароўе жанчын, палітыка ўлады ў вобласці аховы здароўя грамадства, барацьба з п'янствам праз забарону спажываць піва ў грамадскіх месцах.
Высветлілася, што БАДы існуюць як ежа, а не як лекі. Але чамусьці ў Беларусі іх можна набыць у… аптэцы (існуе спосаб і «з рук у рукі»). У краінах ЕЗ яны прадаюцца або ў краме, або ў прадстаўнікоў. Мне стала цікава, чаму ў Гродна не-лекі рэалізуюцца ў аптэках. І зноў з пошукам адказу прыйшлося не лёгка. Нарэшце, у «Адвантфарме» мне распавялі – БАДы – гэта выняткі з лекаў і таму яны лічацца лекавай прадукцыяй. Кожны прадукт, які прадаецца ў аптэках, мае адпаведную сертыфікацыю. І зноў я нічога не зразумела…
Яшчэ ў Польшчы я сустракалася з супрацоўнікамі кампаніі «Гербалайф», якая прадае сваю прадукцыю па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Менавіта яны мне растлумачылі, што БАДы – гэта ежа, а не лекі. У іх склад уваходзяць толькі натуральныя кампаненты і іх рэкамендуюць як дапаўненне да нашай дыеты. Па іх словах, «сярэдні» чалавек у сваім харчаванні мае недастаткова вітамінаў і мінералаў. Менавіта БАДы павінны папаўняць іх недахоп, і праз свае вітамінныя якасці яны не толькі ахоўваюць нас ад хвароб, але і дапамагаюць пазбавіцца ад некаторых праблемаў. Напрыклад, спыніць крывацёкі з носу ці паўплываць на зніжэнне вагі.
Шчыра кажучы, мяне турбуе галоўнае пытанне: «Хто гэта - супрацоўнікі «спецыялізаваных» фірм, якія складаюць нашу дыету і падбіраюць да яе БАДы? Ці ёсць у іх медыцынская адукацыя?». Мне, напрыклад, давялося размаўляць са студэнтам-робататэхнікам, магістрам паліталогіі і няздзейсненымі бізнесменамі.
Я страціла шмат часу, каб даведацца, што словы «Добры дзень, я журналіст...» адчыняюць многія дзверы, але не заўжды дапамагаюць здабыць дасканалую інфармацыю. А трапіўшы на Гарадзенскі форум у Інтэрнэце, за 15 хвілін даведалася пра тое, што і сама зразумела: кожны цвярдзіць сваё і пярэчыць іншым.
Ёсць і яшчэ адзін вельмі цікавы для мяне вынік! Няхай я не даведалася пра БАДы, затое ўласнымі вачыма ўбачыла, як у Гродна будуецца піраміда боязу. Чым пасада больш высокая, тым боязь мацнейшая і, здаецца, больш ірэальная. Пайду цяпер падумаю, адкуль бярэцца гэты страх.
Даслаць каментар
Iншыя артыкулы па тэме:
Жыццё пад Андрэеўскім сцягам (30.07.2010)
Басовішча: змены ў фармаце фестывалю (23.07.2010)
Школа не дае ведаў? (15.07.2010)
Студэнтам можна быць і пасля 50-ці (08.07.2010)
Дзень Незалежнасці, але ці трэцяга ліпеня? (01.07.2010)
Прафесія – дырэктар дому (24.06.2010)
Чаму нацыянальных меншасцяў няма ў публічным жыцці? (17.06.2010)
Ямелі і прысніцца не магло… (03.06.2010)
Гродзенскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць «кампутарных абаронцаў» (27.05.2010)
Beautiful Vision прапануе клубны стыль (20.05.2010)
Геаметрыя трох народаў (13.05.2010)
Гукавае княства Юрася Панкевіча (06.05.2010)
Дзіяна лічыць «Людзі ёсць... » (29.04.2010)
Яна робіць выключна – эксклюзіў (22.04.2010)
Уцёкі ад гарадской мітусні (15.04.2010)
Як Каложа ўзяла нас у палон (08.04.2010)
Прыколы нашага гарадка (01.04.2010)
Цырульнік-зваршчык ці Як пазбавіцца ад дэпрэсіі (25.03.2010)
Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху (18.03.2010)
«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця (11.03.2010)
Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС (04.03.2010)
Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі» (18.02.2010)
Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць? (11.02.2010)
Сны зімовага гораду (04.02.2010)
Пра войска, турму і адказ падпалкоўніка (28.01.2010)
У колькі абыйдзецца студэнцкі білет? (21.01.2010)
Вольная талерка для нечаканага госця (08.01.2010)
Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1 (24.12.2009)
Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі (17.12.2009)
Месца сустрэчы змяніць нельга (10.12.2009)
Гродна – дарог скрыжаванне (03.12.2009)
Кур’ёзы тутэйшага жыцця (26.11.2009)
Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2 (19.11.2009)
Мутагенэз у скарочаным варыянце (12.11.2009)
Аляксандр Дзянісаў: «Снобы-маралізатары – самыя цынічныя людзі…» (05.11.2009)
«Зялёныя сумкі –3». Споведзь перапісчыка (29.10.2009)
Паданне пра човен, альбо фотаўражанні аб горадзе мануфактур (22.10.2009)
«Зялёныя сумкі» пайшлі па кватэрах (15.10.2009)
Ралі для беларусаў свету (08.10.2009)
Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя» (01.10.2009)
Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах (24.09.2009)
Недзе каля Белага мора (17.09.2009)
«Я буду!» ці Апошняя споведзь (10.09.2009)
Выпі са мной, Чарлі (03.09.2009)
Сляды гісторыі вакол Крэва (27.08.2009)
Легендарныя часы Жодзішак (20.08.2009)
Ці магу ў «МГУ»? (13.08.2009)
У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш (06.08.2009)
Прывід Ашмянскага дражджавога? (30.07.2009)
Як я стаў археолагам (23.07.2009)
Цэнтральныя паралелі (16.07.2009)
У цэнтры – «Трэці сектар» (11.06.2009)
Самы каханы вораг… (04.06.2009)
Фенамен горада (28.05.2009)
Яны называюць сябе «афганцы» (22.05.2009)
Горад, у якім жывуць людзі… (14.05.2009)
Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі» (07.05.2009)
Як я працавала прамоўтэрам (30.04.2009)
Захаваць жыццё пацуку… (23.04.2009)
«Катайце пальцы», спадарства! (16.04.2009)
Брудныя танцы на прасторах Беларусі (09.04.2009)
«Мадэм», які стварае электронныя вёсачкі (02.04.2009)
Роўныя ў сваім выбары… (26.03.2009)
Калі няма правіл, ёсць натхненне (19.03.2009)
Замалёўкі са шпітальнага ложку (12.03.2009)
Для гарадзенцаў вайна пачалася ў 39-м (06.03.2009)
Дзень здароўя ў Пышках (27.02.2009)
ІНТЭРНАТ − ВОРАГ ЦІ БРАТ? (20.02.2009)
НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ? (06.02.2009)
ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ (30.01.2009)
МАЛАДЫЯ Ў ВЯСЕЛЬНЫХ СТРОЯХ (28.01.2009)
Фотапагляд Таццяны Данчышынай (24.01.2009)
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №08 (152)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе



Каментары
Свят (26 лютага 2010, 17:50)
я пачула: «Ідзіце да галоўнага ўрача і папрасіце дазволу». Это любимая фраза абсолютно всех врачей.